Ехалі мы ўздоўж асушанай поймы Верацейкі і Свіслачы, калі наш кіроўца і бёдуотчар Юра ўсклікнуў: Перад намі цэлая хмара птушак! Можа залацістыя сеўкі ўжо ляцяць?
І сапраўды - наперадзе над полем уздымаліся ў вялікай колькасці нейкія птушкі.
Мы пастараліся наблізіцца да іх па максімуму і ўбачылі воблака з птушак:
Яно час ад часу дзялілася і змяняла форму, аднак заўсёды яго аснову складалі шпакі.
Часам у невялікай колькасці да іх далучаліся кнігаўкі, аднак у большасці апошнія пераважна сядзелі на поле.
Спачатку я не меў сумневаў, што ўсе гэтыя масавыя палёты маюць толькі адну прычыну - атакі драпежніка.
Але як мы ні ўглядаліся ў неба над ці побач са шпакамі, нікога не ўбачылі. Тым часам узлёты і пералёты ў выглядзе хмарак працягваліся, аднак збольшага яны былі нядоўгія і птушкі сядалі ўсім натопам на новым месцы. Каб праз некалькі секунд узняцца зноў.
Калі б прычынай быў драпежнік, то такіх дзіўных перамяшчэнняў не павінна было б адбывацца. Таму прыйшлося падумаць пра іншую прычыну - трэніроўку на выпадак атакі, выпрацоўка пачуцця групы і іншых інтэграцыйных момантаў - пра аддалена падобнае ў буслоў можна пачытаць-паглядзець ТУТ
Праз нейкі час некалькітысячная група птушак раздзялілася і вялікая частка пераляцела даорогу. Але палёты хмаркі насупраць нас працягваліся.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 21.08.2014 - 11:22
Захапляльная з'ява. Часам