Lady first: у ЗША ўсталяваны новы рэкорд Вялікага году

Бёрдэрка з поўдня Тэхасу змагла абнавіць рэкорд Вялікага году (Big year) і адзначыла найбольшую як дагэтуль колькасць відаў птушак у 48 штатах ЗША (без Аляскі і Гаваяў) на працягу мінулага каляндарнага году.

Tiffany Kersten, якая з’яўляецца прафесійнай бёрдэркай-гідам, прыняла рашэнне паспрабаваць свае сілы ў Вялікім годзе пад уздзеяннем аднаго са сваіх кліентаў і зрабіла гэта, як яна кажа, “у апошнюю хвіліну” без падрабязна распрацаванага на ўвесь год плана. У рэшце рэшт яна змагла адзначыць 726 відаў птушак і апошнім стала кнігаўка (Vanellus vanellus), якую яна ўбачыла 23 снежня ў штаце Нью Джэрсі. Такім чынам, папярэдні рэкорд з 724 відамі, усталяваны ў 2020-м годзе, пратрымаўся роўна год.

Самым цікавым сваім назіраннем Kersten лічыць першую для ЗША рэгістрацыю кажанавага сокала (Falco rufigularis), якая адбылася 18 снежня ў мясцовасці Santa Ana  ў Alamo, у яе родным штаце Тэхас і якое стала 725 відам, які і пабіў папярэдні рэкорд. Пра гэта яна напісала ў сваім блогу так: "Першы для ABA (American Birding Association), у маёй роднай акрузе, у гэтым спецыяльным месцы, якое незвычайна дорага майму сэрцу, гэта стала ідэальнай падзеяй каб пабіць папярэдні рэкорд Вялікага году для 48 штатаў”.

Хаця агульная адлегласць, якую бёрдэрка пераадолела за год спаборніцтваў не падлічвалася, тым не менш вядома, што яна здзейсніла больш за 50 пералётаў на самалётах і наездзіла на аўтамабілях каля 49 тысяч міль (амаль 79 тысяч км!). Kersten выкарыстала свой Big Year, каб падкрэсліць неабходнасць забяспечыць дзяўчынам і жанчынам бяспечныя ўмовы назіранняў птушак у полі, а таксама збірала грошы на закупку і раздачу прыладаў з сігналамі пра небяспеку (safety alarms) для тых бёрдэрак, якіх яна сустракала пад час сваіх паездак.

Падсумоўваючы год, Kersten напісала ў блогу: "Нядаўнія падзеі ў грамадзе бёрдэраў паказалі неабходнасць падобных засцярог і іх абмеркаванняў і пад час асабістых сустрэч, і он-лайн. Прыйшоў час працаваць разам і дэталёва ўсё абмеркаваць, навучыцца бачыць розныя погляды і сапраўды крытычна падумаць пра тое, як нашы дзеянні могуць дзейнічаць на іншых. Як нам разам зрабіць бёрдынг больш бяспечным для прыгожай паловы і больш інклюзіўным для яе і, у рэшце-рэшт, больш не забываць пра бёрдэрак.”

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак чэмпіёнкі з іншымі бёрдэрамі пасля назірання кажановага сокала з www.tiffanykersten.blogspot.com

-------------------------------------------------------

Нагадаем, што Сусветны рэкорд Вялікага году быў усталяваны ў 6833 віды птушак у 2016 годзе і з таго часу не быў пабіты.

Для Беларусі рэкорд Вялікага году ў 260 відаў усталяваў Юрый Шашэнька ў 2020 годзе і ў 2021-м гэты вынік быў паўтораны Максімам Косціным.

 

 

На гэтую тэму:

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

Інтэрв’ю з Чэмпіёнам, які адзначыў 6833 віды птушак за свой Вялікі год

Рэкордны Вялікі год: першы погляд ад першай асобы + VIDEO

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

Новы рэкорд Вялікага дня (Big Day) ўсталяваны ў Эквадоры, у Коста Рыцы атрымалася толькі абнавіць трэці вынік

Мой Большой Год 2020, часть I

Мой Большой Год 2020, часть II

Гішпанскія бёрдэры ўсталявалі новы рэкорд Еўрапейскага Вялікага дня (European Big Day)

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак

 

 

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

Інтэрв’ю з Чэмпіёнам, які адзначыў 6833 віды птушак за свой Вялікі год

Рэкордны Вялікі год: першы погляд ад першай асобы + VIDEO

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

Новы рэкорд Вялікага дня (Big Day) ўсталяваны ў Эквадоры, у Коста Рыцы атрымалася толькі абнавіць трэці вынік

Мой Большой Год 2020, часть I

Мой Большой Год 2020, часть II

Гішпанскія бёрдэры ўсталявалі новы рэкорд Еўрапейскага Вялікага дня (European Big Day)

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак