У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася шмат навуковых даследаванняў, якія адназначна сцвярджаюць значнае негатыўнае ўздзеянне свойскага ката (Felis catus) на лакальную фауну. Аднак зусім няпроста аказалася змяніць паводзіны ўладальнікаў хатніх пітомцаў, якія прызвычаены выпускаць сваіх коцікаў “пагуляць”. Каб захаваць апошніх мясцовых жаўрукоў-смецюхоў (Galerida cristata), гарадзкія улады аднаго з нямецкіх гарадоў і ўвялі жорсткія, але часовыя абмежаванні на прагулкі катоў, якія зараз скончыліся.
Жыхарам горада Walldorf (паўднёва-заходняя частка Германіі) згодна з распараджэннем мэра з мая да канца жніўня было забаронена выпускаць сваіх гадаванцаў “самастойна гуляць”, тым не менш было можна выгуліваць коцікаў пад наглядам на смычы даўжынёй не больш 2 метраў. У выпадку, калі хатні коцік уцякаў, было неабходна паведаміць пра гэта на спецыяльную гарачую лінію, створаную гарадзкімі ўладамі і апошнія высылалі спецыяльную каманду, каб злавіць і ізаліраваць такую жывёлу. За кожнае парушэнне ‘каранціна для катоў’ прадугледжваліся штрафы, і калі б кот параніў або забіў бы птушку з ахоўнага спісу, яго ўладальнік атрымаў бы штраф максімальнага памеру ў 50.000 €.
Жаўрук-смяцюх – знікаючы від не толькі ў горадзе Walldorf, дзе вядомыя толькі тры гняздуючыя пары, але таксама ў федэральнай зямлі Baden-Württemberg (у якой знаходзіцца горад) і ва ўсёй Германіі. Дакладна невядома, ці менавіта ‘каранцін для катоў’ дапамог захаваць дарослых птушак і птушанят ў гэтым сезоне, але забарона на выпуск хатніх драпежнікаў па-за памяшканні дзе жывуць іх уладальнікі была знятая на два тыдні раней, чым планавалася.
Цікава, што прадстаўнікі ўладальнікаў катоў крытыкавалі абмежаванні на выгул апошніх, цвердзячы, што гэта шкодзіць самапачуццю іх гадаванцаў, але адначасова сцвярджалі, што яны падтрымліваюць дзеянні па захаванні жаўрукоў. Тым не менш, згодна з абвешчанымі мэрам яшчэ гэтай вясной планамі, ‘каранцін для катоў’ вернецца ў Walldorf наступнай вясной на ўвесь сезон гнездавання жаўрукоў-смецюхоў.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак яго ж
На гэтую тэму:
Свойскі кот ў Польшчы атрымаў статус “інвазійнага чужароднага віду”
Даказана: свойскія каты палююць на дзікіх жывёл не з-за голаду
Маштабнае даследаванне нагадвае: трымайце коцікаў у хаце калі любіце дзікіх птушак
Навукоўцы: у Еўразвязе незаконна выпускаць катоў “пагуляць”
Каты ў Польшчы забіваюць штогод больш 100 мільёнаў дзікіх птушак
Бадзяжныя каты – адна з найбольшых пагроз сусветнай біяразнастайнасці
ЯКІХ ПТУШАК І Ў ЯКОЙ КОЛЬКАСЦІ ЗАБІВАЮЦЬ СВОЙСКІЯ КАТЫ: ДАДЗЕНЫЯ З БЕЛЬГІІ І ФРАНЦЫІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ