Сінія сівагракі з Цэнтральнай Азіі зімуюць, як і еўрапейскія птушкі, у Паўднёвай Афрыцы

сіваграк

Tое, што сінія сівагракі (Coracias garrulus), якія гняздуюць у Еўропе, пераадольваюць адлегласць некалькі тысяч км каб зімаваць на поўдні Афрыкі, ужо было вядома. Але дзе зімуюць прадстаўнікі віда з Цэнтральнай Азіі, яшчэ нядаўна было загадкай.

У 2024 г. таварыства BirdLife South Africa пры падтрымцы прыватных спонсараў і Royal Society for the Protection of Birds (Вялікабрытанія) у рамах праекту European Roller Monitoring Project пачало размяшчаць на адлоўленых на зімоўцы (з лістапада па сакавік) сіваграках мініятурныя спадарожнікавыя перадатчыкі вагой 3,8 г, каб адсачыць вандроўкі птушак і вызначыць важныя для іх захавання месцы адпачынку пад час міграцыі.

Першыя сем птушак з перадатчыкамі аказаліся падвіду C. g. semenowi і праз Мазамбік, Танзанію, Кенію, Самалі, Аман і Індыю паляцелі гнездаваць ва Узбекістан і Кітай, для чаго ім прыйшлося праляцець каля 10 тысяч км.

мапа

Паводле https://news.mongabay.com/ (тэкст, мапа і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Сівагракі пахнуць страхам

Сучасны стан арнітафауны Еўропы і змены ў ім за апошнія 25-30 гадоў