Старыя самкі сініц горшыя?

Паводле апошняга даследавання, для вялікіх сініц (Parus major) лепш размнажацца ў маладым узросце. Cандра Баўхьюс (Sandra Bouwhuis), эвалюцыйны біёлаг з універсітэту Гронінгена (Нідэрланды) знайшла, што ў старых бацькоў выжывае менш патомства, чым у маладых. Праблемы ў выляцелых з гнязда птушанят узнікаюць на позніх стадыях выхавання.

Даследчыца вызначала ўзрост самак вялікіх сініц у лесе Wytham у Oxfordshire (Вялікабрытанія) і Vlieland у Нідэрландах. Сярод іншых паказчыкаў, Баўхьюс вызначала колькасць адкладзеных яек, выляцелых з гнязда птушанят па магчымасці для кожнай птушкі.
Хаця вялікія сініцы могуць жыць нават да 9 гадоў, поспех гнездавання хутка змяншаецца пасля дасягнення трох. Аднак птушкі працягваюць гнездаваць і надалей штогод. На пачатку сезону гнездавання амаль няма розніцы паміж гнёздамі маладзейшых і старэйшых самак, аднак калі птушаняты выляталі з гнёздаў, розніца ў іх выжыванні была значаная.
“Бацькі мусяць дапамагаць сваім птушанятам на працягу першых тыдняў пасля вылету апошніх з гнязда.” – сказала Баўхьюс. “Магчыма, старэйшыя птушкі маюць больш праблем з даглядам сваіх птушанят, якія часцей бываюць ахвярамі шуляка-карагольчыка, напрыклад. Альбо яны знаходзяць менш бяспечныя месцы ў лесе”.
Даследчыца паказала, што для вялікіх сініц найлепш як мага больш высілкаў укласці ў размнажэнне менавіта ў першыя два гады жыцця.


“Кошты і магчымы выйгрыш утвараюць баланс. Ёсць тэорыя "disposable body" (“вольнага выкарыстання свайго цела”), што некаторыя птушкі больш інвестуюць у патомства, чым у свой арганізм. Аднак чаму не ўсе вялікія сініцы выбіраюць гэтую стратэгію, не зразумела” – падкрэсліла даследчыца.
 

Здымак вялікай сініцы Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Вялікая сініца збудавала гняздо вялізарных памераў

Карміць птушак ці не?

Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання

Шэрыя зімы для сінix сініц
Шатландзкая бёдуотчарка рыхтуе птушкам пачастунак з жамяры

”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
 

Сінія сініцы з Корсікі выкарыстоўваюць ароматэрапію