Я даўно ведаў, што "кукуруза- наша всё".
Дзякуючы ёй - а хутчэй нават пазасталым пасля яе ўборкі пачаткам і асобным зерняткам - у нас застаюцца на зіму лебедзі-клікуны, часам - малыя лебедзі і нават галубы-клінтухі!
Шэрыя журавы таксама любяць кукурузу і да марозаў звычайна ядуць яе там, дзе змогуць.
Але гэты пір працягваецца да таго часу, калі прыйдзе пара на новы цыкл сельска-гаспадарчых працаў.
Сёлета вясной я час ад часу назіраў групы па некалькі журавоў, якія пераляталі над дрэвамі і знікалі за імі недзе на супрацьлеглым беразе Свіслачы.
І вось у пачатку мая мы прыехалі туды, каб паглядзець- колькі ж іх там, негняздуючых з-за маладоосці ці па іншай прычыне?
Аказалася, што на былой кукурузе яе даядаюць "на вячэру" 150 птушак!
Яны пакрыквалі час ад часу і пераляталі ў розных групках.
Сонца хутка заходзіла і мы назіралі за гэтым спектаклем шырока расплюшчанымі вачыма!
Раптам птушкі вырашылі адляцець, прыгожа, з гучнымі крыкамі і далучэннем усё новых таварышаў у свой расцягнуты клін:
Зачараваныя гэтым відовішчам і яркім, амаль крывавым закатам, мы шчаслівыя вярталіся дахаты.
Кукуруза і 150 журавоў на закаце + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ