Працяг. Пачатак - фота-гісторыі І, ІІ, ІІІ, IV і V.
…Пасля таго, як сустрэтыя мной тры шэрыя курапаткі (Perdix perdix) перайшлі шырокі ходнік і аказаліся на лужку, яны працягвалі актыўна харчавацца, абрываючы зялёныя часткі раслін, у асноўным травы. Але ‘расслабляцца` і не думалі: амаль увесь час нехта адзін з птушак не еў, а назіраў за наваколлем з паднятай галавой, а ў дадатак, час ад часу, нахілялі галаву набок і пільна глядзелі ў неба, бо шулякі-карагольчыкі таксама хочуць есці:
Ну і пер’е над вушнымі адтулінамі, троху ніжэй і за вачыма, было паднятае такім чынам, каб найлепш пачуць гукі і як мага хутчэй вызначыць сярод іх патэнцыйна небяспечныя:
У самым нізе лужка, які ўяўляе сабой прыкладна гектар разнастайнай травяністай расліннасці на пагорку, яшчэ ў савецкі час быў пабудаваны дзіўны помнік той эпосе: тры гарызантальныя бетонныя глыбы, якія пастаянна фарбуюць у прыемны, светла-жоўты колер. Менавіта да іх і накіраваліся курапаткі і на некалькі хвілін схваліся пад першай бетоннай глыбай, дзе, пэўна, змаглі хаця б троху расслабіцца. Тут я і заставіў іх у спакоі. Як потым аказалася, на наступныя два месяцы.
Працяг будзе
14-03-2023, Гродна
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
-------------------------------
Мінулагоднія фота-гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ