Дакладна 11 месяцаў таму – 27 мая 2009 году - мы далучыліся да агульнасвятовай сістэмы вызначэння рэйтынгу сайту па яго наведвальнасці, якая тады называлася TOP 500 Birding Websites. Праз рэзкае павелічэнне сайтаў, якія вызначаюць на ім свой рэйтынг, праз нейкі час сайт змяніў сваю назву на ТОП 1000.
Аднак засталася нязменнай сістэма вызначэння рэйтынгу: месца вызначаецца сярэдняй наведвальнасцю, якая вызначаецца штодзень, штотыдзень, штомесяц і штогод.
Пачалі мы сваё падарожжа ўверх з 960 месца (Мы далучыліся да TOP 500 Birding Websites), праз тры дні былі ўжо Мы сярод 500 лепшых уэб-пляцовак, прысвечаных назіранням птушак!
Аднак значна лепшыя рэйтынгі чакалі да пачатку гэтага году, калі дзякуючы здымкам свістуна, які аказаўся горным, мы змаглі перакрочыць рубеж першай сотні самых папулярных сайтаў.
КАМЕНТАРЫ