Эстраген павялічвае у самак прыцягальнасць песен самцоў

дамовы верабей

Ці жвночы палавы гармон – эстраген – павялічвае ўспрымальнасць самак да адмысловых сігналаў іх патэнцыйных палавых партнёраў- самцоў? На гэтае пытанне спрабавалі знайсці адказ навукоўцы з Йельскага ўніверсітэту (ЗША), праводзечы доследы на самках дамовага вераб’я (Passer domesticus).

У многіх жывёл сезонныя змены ў выпрацоўцы стэроідных гармонаў дапамагаюць каардынаваць рэпрадуктыўныя паводзіны каб адпаведна рэагаваць на сігналы супрацьлеглага полу.

Даследчыкі правяралі як самкі вераб’ёў, атрымаўшы эстраген, успрымалі песні самцоў як свайго віду, так і іншых. Дзякуючы выкарыстанню тэхналогіі пазітроннай тамаграфіі (positron emission tomography (PET), прыстасаванай для жывых жывёл невялікага памеру, атрымлівалася назіраць за актыўнасцю мозга ў жывых птушак без неабходнасці ускрыцця чэрапу ці іншага тыпу ўмяшальніцтва. Атрымалася паказаць, што самкі пасля прыёму эстрагену больш стымуляваліся песнямі свайго віду, а вось песні іншых відаў іх не непакоілі. Падобны эфект заставаўся нават на працягу аднаго месяца пасля прыёму гармона.

Атрымліваецца, што адпаведны стан у сезон гнездавання змяняе ступень успрыняцця розных гукаў навокал птушак. Патрэбныя далейшыя даследаванні на жывых птушках, каб лепш зразумець эфект эстрагену на працу як асаобных аддзелаў мозгу, так і на дзеянне асобных рэцэптараў.

Крыніца:

Christine R. Lattin et al. (2017) Estradiol modulates neural response to conspecific and heterospecific song in female house sparrows: An in vivo positron emission tomography study, PLOS ONE DOI: 10.1371/journal.pone.0182875

 

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самкі дамовага вераб’я Аляксандра Эрдмана

 

 

На гэтую тэму:

ПРАЕКТ “СПЯВАЮЦЬ САМКІ ПТУШАК” ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ

Здольнасці папугаяў да імітацыі дапамагаюць ім усталёўваць індывідуальны кантакт

Палявыя жаўрукі адрозніваюць сваіх суседзяў ад іншых птушак

Джаз берасцянак

ЗНІКЛЫЯ БРЫТАНСКІЯ ПТУШЫНЫЯ ДЫЯЛЕКТЫ АДНОЙДЗЕНЫ … Ў НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ

ЧОРНЫЯ ДРАЗДЫ ПАДВЫШАЮЦЬ ГУК

ЛЕПШ НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ