Новае даследаванне знайшло, што многія віды птушак, гняздуючыя ў штаце Каліфорнія (ЗША) адаптаваліся да глабальнага пацяплення між іншага такім чынам, што цяпер пачынаюць гнездаваць у сярэднім на тыдзень раней, чым сто год таму.
Параўнанне дадзеных па феналогіі гнездавання, сабраных у пачатку мінулага стагоддзя з атрыманымі для некалькіх апошніх гадоў для больш, чым 200 відаў птушак, якія гняздуюць у штаце паказала, што ў сярэднім гнездаванне пачынаецца ў іх ад 5 да 12 дзён раней, чым 100 ці нават 75 год таму.
Папярэдняе даследаванне мясцовай авіфауны паказала, што многія (але не ўсе!) горныя віды, гняздуючыя на тэрыторыі штата, або “адсунулі” межы свайго распаўсюджання на поўнач, або пасунуліся вышэй у горы, каб знайсці там больш адпаведныя для сябе ўмовы гнездавання.
Для параўнання былі выкарыстаныя дадзеныя, сабраныя паміж 1911 і 1929 гг. біёлагам з Бэрклі Джозефам Грынелам (Joseph Grinnell) па больш, чым 200 відам птушак, гняздуючым у Каліфорніі. Сучасныя дадзеныя атрымалі для тых самых відаў дзякуючы маніторынгу больш, чым 47 тысяч гнёздаў.
"Ссоўванне тэрмінаў гнездавання на больш раннія тэрміны, якое мы знайшлі ў параўнанні з пачатакам мінулага стагоддзя, дазваляе птушкам цяпер гнездаваць у падобных умовах теіператур, як і тады. Гэта таксама тлумачыць, чаму амаль палова відаў у горных біятопах не пасунуліся на поўнач або вышэй у горы ў адказ на глабальнае працяпленне” – сказаў адзін з сааўтараў публікацыі Стывен Бейсынджэр (Steven Beissinger), прафесар універсітэту ў Бэрклі.
Больш ранні прылёт птушак для некаторых тэрыторый адзначаныне толькі навукоўцамі, але і гырокімі коламі бёрдуотчараў. Яго прычынай лічылася тое, што птушкі стараюцца пачынаць гнездаванне адпаведна больш ранняй даступнасці асноўных рэсурсаў, галоўным чынам ежы: больш высокая тэмпература раней дазваляе распускацца раслінам, таму і насякомыя- асноўнае ежа многіх відаў птушак- з’яўляюцца ў адпаведнай колькасці раней.
Гнездаванне раней на тыдзень дазваляе птушкам адкладваць яйкі і мець птушанят з тэіпературай паветра на прыкладна 10 С меншай, чым гнездаванне, якое распачалося б на тыдзень пазней. Гэта прыкладна тая ж розніца ў тэмпературы паветра, якая была сто год таму ў тую самую дату.
Такім чынам, птушкі пазбягаюць як мінімум некаторых негатыўных наступстваў пацяплення клімату.
"Добрая вядомасць у тым, што птушкі аказаліся прыстасаванымі да змены клімату і не ўсе віды мусяць змяняць свае арэалы і адлятаць далей на поўнач або падымацца вышэй у горы. Аднак тое, чаго мы яшчэ не ведаем – ці гэтае больш ранняе гнездаванне ў тых самых месцах будзе толькі часовай паспяховай адаптацыяй да падняцця тэмпературы, напрыклад, да 2 градусаў, ці больш універсальным раншэннем?” – сказаў праф. Бейсынджэр.
Крыніца:
Jacob B. Socolar el al. "Phenological shifts conserve thermal niches in North American birds and reshape expectations for climate-driven range shifts," PNAS (2017). www.pnas.org/cgi/doi/10.1073/pnas.1705897114
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На здымку з www.photography-on-the.net - каліфарнійская перапёлка (Callipepla californica)
На гэтую тэму:
Чаму птушкі вяртаюцца штогод усё раней?
Чаму арктычныя кулікі апынуліся ў рэальных клопатах з-за пацяплення клімата
Крычкі-чэгравы ўпершыню загнездавалі на Алясцы ў выніку глабальнага пацяплення?
Клімат і маўрыкійская пустальга
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ