Вясна будзе! – першая зязюля з перадатчыкам актыўна ляціць у Афрыцы на поўнач

Адна з некалькіх звычайных зязюляў (Cuculus canorus), пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі ў Вялікабрытаніі і вядомая пад мянушкай ПіДжэй (PJ), вяртаецца ў кірунку поўначы. Міжнародны праект па вывучэнню міграцый і месцаў зімоўкі віду актыўна падтрымліваецца спонсарамі і ажжыццяўляецца пад агульнай каардынацыяй Брытанскага траста для арніталогіі BTO.

Самец ПіДжы быў адлоўлены ў графстве Саффолк ў 2016 годзе і ў 2017 ужо вяртаўся ў тое ж месца размнажэння 29 красавіка. Таму той факт, што птушка пераляцела 755 км з месца зімоўкі ў Анголе на поўнач у Габон, а цяпер яшчэ 800 км у Камерун пакуль што не сведчыць пра хуткі надыход вясны ў Еўропе, але нагадвае, што сезон размнажэння нашых птушак ужо не за гарамі!

Цікава, што на месцы рамнажэння ў Вялікабрытаніі ПіДжэй правёў менш за два месяцы і 24 чэрвеня ўжо паляцеў на зімоўку ў Анголу. Прычым траса пралёту адпавядала больш цэнтральнаеўрапейскім птушкам, а не зязюлям з Заходняй Еўропы. Магчыма гэта і дазволіла яму застацца ў жывых яшчэ як мінімум на наступны год, бо менавіта міграцыйны шлях зязюляў праз Пірэнейскі паўвостраў аказаўся для іх найбольш небяспечны і дадзеныя гэтыя былі атрыманыя як раз дзякуючы праекту па сачэнню за пералётамі віду з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў.

мапа міграцыі

ПіДжэй стаў адной з двух брытанскіх зязюляў, яія зімавалі ажно ў Анголе. На Брытанскіх астравах колькасць гэтага віду за апошнія 20 гадоў зменшылася напалову і ВТО ў 2011 годзе распачало праект па сачэнню за міграцыямі і зімоўкамі зязюляў, каб лепш зразумець магчымыя прычыны краху мясцовай папуляцыі. У 2017-18 гг можна сачыць за перамяшчэннямі 8 зязюляў з перадатчыкамі ТУТ.

Д-р Энд’і Клеменц (Dr Andy Clements), дырэктар ВТО, сказаў: “Нашы даследаванні міграцыі віду – піянерныя. Мы займаемся імі ўжо шэсць гадоў, аднак увесь час атрымліваем новыя, невядомыя раней факты. Напрыклад такі, што нашы птушкі могуць зімаваць у Анголе”.

З Анголы ПіДжэй стартаваў на поўнач яшчэ напрыканцы мінулага году- 27 снежня.

Паводле www.bto.org (тэкст, фота і мапа) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Спадарожнікавае сачэнне за брытанскімі зязюлямі: змяншэнне іх колькасці звязана з рознымі пралётнымі шляхамі

Птушка 2014 году – звычайная зязюля і гнездавы паразітызм + VIDEO

Як некаторыя птушкі паспяхова выкарыстоўваюць метады мафіі

Глядзі за суседзямі – можа яны не тыя, на каго падобныя?

Зязюлі запалохваюць птушак, якім падкінулі свае яйкі

Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела

Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі