Адзін з жыхароў амерыканскага штату Кентуккі па прозвішчу Джордан атрымаў $5000 штрафу за рэгулярнае атручванне мігрыруючых птушак, асабліва чырвонахвостых канюхоў (Buteo jamaicensis) і кондараў. Джордан быў прызнаны вінаватым у тым, што раскідваў на сваёй зямлі атручаную пестыцыдам фурадан прынаду. каб забіваць драпежнікаў.
Афіцыйнае расследаванне пачалося ў пачатку мінулага году, калі афіцэр кентуккскага аддзелу Службы рыбалоўства і аховы прыродных рэсурсаў (Department of Fish and Wildlife Resources) атрымаў паведамленне ад паляўнічых пра шматлікія шкілеты дзікіх жывёл, знойдзеныя ў адным з мясцовых графстваў. Пад час расследавання аказалася, што гэта парэшткі 22 драпежных жывёл, якія паходзяць ад чырвонахвостых канюхоў, кондараў, кайотаў і лісіц. Усе яны, разам з кантэйнерам ад пестыцыду фурадан, былі сабраныя на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі Джордана. Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя строга рэгулюе выкарыстанне такіх пестыцыдаў.
"На жаль, фурадан застаецца папулярным сродкам, які мы выяўляем пад час шматлікіх расследаванняў выпадкаў атручвання дзікіх жывёл” – сказаў Джым Гэйл (Jim Gale), спецыяльны агент Службы Рыбалоўства і Аховы Прыроды ЗША (U.S. Fish and Wildlife Service) "За апошнія 10 год толькі ў Кентуккі мы зарэгістравалі 26 выпадкаў яго незаконнага выкарыстання”.
У судовым паседжанні Джордан прызнаў, што адмыслова раскладваў шкілеты і парэшткі індыкоў, "каб атручваць кайотаў".
Здымак самца чырвонахвостага канюха з www.susty.com
Паводле www.extrawildlife.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Азіяцкія грыфы зноў пад пагрозай знікнення
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ