Бляшкадзюбыя, ці сённяшнія качкі, гусі і лебедзі – гэта адна з самых старажытных груп з сучасных птушак. З вялікай доляй упэўненасці можна было сцвярджаць, што яны з’явіліся яшчэ тады, калі на Зямлі панавалі дыназаўры. І вось цяпер на гэта былі знойдзеныя дадатковыя доказы.
Пад час палеанталагічных раскопак на антарктычным востраве Seymour, быў знойдзены амаль цэлы скамянелы шкілет раней невядомага роду і віду, які атрымаў дзіўнаватую назву Conflicto antarcticus.
Узрост знаходкі прыкладна 66-61 мільёнаў гадоў, таму гэты магчымы продак сучасных Гусепадобных жыў у палеацэне – геалагічнай эпосе, якая наступіла адразу пасля масавага вымірання дыназаўраў.
Новаапісаны канфлікто быў птушкай сярэдніх памераў, з масай цела каля 2 кг. І хаця яго дзюба вельмі нагадвае дзюбы сённяшніх качак і лебедзяў, на гэтым асноўнае сходства заканчавецца. Даўганогі і даўгашыі конфлікто знешне мала нагадвае сённяшнія віды Гусепадобных. Акрамя гэтага, на галаве меў два дзіўныя, шышкападобныя вырасты. Аднак менавіта форма і будова дзюбы кофлікто сведчаць, што падобная важная рыса гэтай старажытнай групы – як і сама група бляшкадзюбых – сфармавалася параўнальна даўно, на пачатку палеацэна.
Таксама новаапісаны від - яшчэ адзін доказ таго, што гусепадобныя даўно пачалі засвойваць розныя нішы і сярод іх былі, напрыклад, такія нелятаючыя і параўнальна вялікія формы, як Brontornis, Gastornis або Dromornis, нагадваючыя сённяшніх гагачоў Vegaviidae, або сучасных фламінга Presybyornithidae, але таксама і адны з самых вялікіх лятаючых птушак Odontopterygiformes з размахам крылаў больш за 6 м. Аднак усе гэтыя продкавыя формы вымерлі, а засталіся толькі качкі, казаркі, гусі і лебедзі.
Крыніца:
Claudia P Tambussi et al. 2019 A stem anseriform from the early Palaeocene of Antarctica provides new key evidence in the early evolution of waterfowl Zoological Journal of the Linnean Society, zly085, https://doi.org/10.1093/zoolinnean/zly085
Паводле агляду Piotr Gryz падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак скамянелай галавы новаапісанага віду з www.academic.oup.com
На гэтую тэму:
Апісана самая старажытная вадаплаўная птушка, якая лятала
Як адбывалася эвалюцыя размнажэння птушак
Знойдзена свіргулепадобная птушка, якой больш за 50 мільёнаў гадоў
Новыя выкапневыя птушкі з Кітаю лепш асвятляюць гісторыю станаўлення класу
Апісана самая вялікая птушка, якая калі-небудзь лятала
Старажытныя птушкі выжылі толькі дзякуючы насенню раслін?
Знойдзена першая птушка, якая апыляла кветкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ