BirdRace-2021: Віншуем каманду Merlin з перамогай і новым рэкордам!

Так атрымалася, што ў XVIII Адкрытым чэмпіянаце Беларуcі па спартыўнай арніталогіі (BirdRace-2021) удзельнічалі 18 команд. Хаця толькі палова з іх рэальна магла прэтэндаваць на цікавы вынік, лічба атрымалася сімбалічная. Атрымаліся і новыя рэкорды.

За 12 гадзін гонкі за птушкамі ўсе разам каманды адзначылі 184 віды птушак – гэта новы рэкорд чэмпіянатаў. Яшчэ адзін рэкорд усталявала каманда-пераможца  «Merlin» — 128 відаў. Такім чынам, папярэдні рэкорд папраўлены на 2 віды. Усяго 100 і больш відаў пад час чэмпіянату адзначылі 7 каманд.  Агульная табліца з відамі і вынікамі ўсіх каманд далучана пад тэкстам.

1е месца: каманда «Merlin» (Наталля Карліонава, Зінаіда Гарошка, Ірына Ляшчова і Анастасія Блоцкая) — 128 відаў.

2е месца: каманда «Troglodytes» (Андрэй Барадзін, Мікола Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Наталля Косар) — 117 відаў.

3е месца: каманда «RARA AVISV» (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Дзмітрый Жураўлёў, Павел Харытонаў) — 113 відаў.

 

Віншуем чэмпіёнаў, прызёраў і ўсіх удзельнікаў! Да сустрэчы праз год!

 

Паводле www.ptushki.org (тэкст і здымак)

На здымку каманда Merlin – новы чэмпіён

 

На гэтую тэму:

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ BIRDRACE-2019 + ТАБЛІЦА З УСІМІ АДЗНАЧАНЫМІ ВІДАМІ

«Чижики на Пыжике» - найлепшая каманда Birdrace-2018 + табліца з усімі 168 адзначанымі відамі

Новыя чэмпіёны і новы рэкорд Гонак за птушкамі: віншуем каманду "Тwix" + табліца з усімі відамі!

ЯК ЧЭМПІЁНЫ З "РЭДКАЙ ПТУШКІ" ЎСІХ АБАГНАЛІ: ПАДРАБЯЗНАЕ ІНТЭРВ'Ю

BIRDRACE-2016: ЧЭМПІЁНАМІ СТАЛІ НАЙЛЕПШЫЯ І НАЙХУТЧЭЙШЫЯ + ПАБІТЫ ПАПЯРЭДНІ РЭКОРД У 120 ВІДАЎ

"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" – ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ

Дадатак Памер
Bird List of XVIII Open Belarusian Birdrace.xls438.5 КБ 438.5 КБ