Як аўстралійскія сарокі ‘сарвалі’ навуковае даследаванне

Хаця аўстралійскія сарокі (Gymnorhina tibicen) добра вядомыя сваімі разумовымі здольнасцямі і складаным сацыяльным жыццём, навукоўцы не чакалі ад такога спрыту ў вызваленні ад прыладаў, якімі птушкі былі пазначаныя і што ў рэшце-рэшт яны сарвуць ім правядзенне навуковага даследавання.

Каманда аўстралійскіх навукоўцаў з University of the Sunshine Coast прадумала і распачала праект па дэталёвых даследаваннях паводзін, асаблівасцяў перамяшчэнняў і сацыяльных адносін аўстралійскіх сарок у залежнасці ад іх узросту і полу. Гэты від птушак шырока распаўсюджаны ў Аўстраліі і негледзячы на назву (“сарока”) і вельмі вялікае падабенства да прадстаўнікоў сямейства Крумкачовыя, насамрэч аўстралійскія сарокі не з’яўляюцца імі і аднесены да сямейства Лясных ластавак Artamidae.

Пасля таго, як на птушках стужкамі был замацаваныя GPS-трэкеры, ужо праз некалькі гадзін большасць сарок пазбылася гэтых прыладаў дзякуючы неспадзяваным кааператыўным узаемадзеянням і дапамозе іншых птушак са сваёй сацыяльнай групы. Найхутчэй без свайга трэкера апынулася маладая птушка, на якую прыладу змясцілі апошняй. Ужо праз 10 хвілін дарослая самка дапамагла ёй вызваліцца ад трэкера.

Праз два дні на ніводнай аўстралійскай сароцы трэкера ўжо не было! Птушкі знайшлі, як парваць стужку, якая мацавала трэкер на спіне, у самым слабым месцы і зрабілі гэта іншым сваім сатаваркам раней ці пазней.

Гэтыя нечаканыя даследчыкамі назіранні не толькі прадэманстравалі ўзровень інтэлекту аўстралійскіх сарок цалкам параўнальны да крумкачовых, але і дазволілі выявіць вельмі рэдкія паводзіны для птушак, якія называюць “ратаваннем” ('rescuing'), - калі адны асобіны дапамагаюць іншым у цяжкай жыцёвай сытуацыі. Сярод вераб’іных птушак найбольш вядомыя “ратавальніцы” – сейшэльскія чаротаўкі, якія дапамагаюць іншым прадстаўнікам свайго віду вызваліцца ад насення, якое прыліпла ці інакш замацавалася да пер’я і перашкаджае ў нармальнай жыццядзейнасці.

Аўстралійскія сарокі добра вядомыя высокім узроўнем інтэлекта і кааператыўнымі паводзінамі. Яны жывуць у групах да тузіна птушак у кожнай і сіблінгі дапамагаюць адно аднаму гадаваць патомства. Гэтае няўдалае даследаванне дазволіла дадаць да ўжо вядомых асаблівасцяў віда яшчэ паводзіны ратавання іншых асобін і выдатныя здольнасці па вырашэнню праблем.

Крыніца: Crampton, J H, Frère C & Potvin D. 2022. Australian Magpies Gymorhina tibicen cooperate to remove tracking devices. Australian Field Ornithology 39: 7-11. https://www.birdlife.org.au/afo/index.php/afo/article/view/2247/2269

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з https://en.wikipedia.org

 

 

На гэтую тэму:

Вароны ў большых сацыяльных групах здаравейшыя

Знойдзены птушкі, якія бескарысна дапамагаюць іншым атрымаць ежу

УПЕРШЫНЮ САБРАНЫЯ ДОКАЗЫ ПРА ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДАЎ МАРСКІМІ ПТУШКАМІ

Філу Коллінзу не было б сорамна за какаду

Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе

Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку

Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!

Гавайскія вароны далучыліся да інтэлектуальнай эліты птушак + VIDEO

Як дзеці: новакаледонскія крумкачы і папугаі кеа вучацца, гуляючы