Нядаўняе даследаванне паказала, што як мінімум адзін від птушак умее выдатна і па прызначэнні выкарыстоўваць драўляныя дубцы або абломаныя галінкі каб барабаніць. Цікава, што і знешне гэты від – чорны, або пальмавы какаду (Probosciger aterrimus) - выглядае як рок-зорка канца міінулага стагоддзя., калі знакаміты барабаншчык Філ Коллінз толькі пачынаў сваю сольную кар’еру спевака.
Самцы чорных какаду, якія жывуць у Паўночнай Аўстраліі, рэгулярна выкарыстоўваюць дубчыкі і стручкі раслін каб барабаніць імі па дрэвах і такім чынам прыцягнуць увагу самак. У часопісе Science Advances даследчыкі пішуць, што гукі, якія такім чынам атрымліваюцца, зусім не выпадковыя і можна нават прасачыць пэўны іх рытм. Акрамя нас, гэта адзіны вядомы на сёння від жывёл, які гэтак робіць.
“Падобна, што пальмавыя какаду маюць уласнае пачуццё рытму і рэгулярна выконваюць барабанныя партыі, якія сталі важнай часткай падстаўлення магчымасцей самцоў перад самкамі” – кажа Роберт Гэйнсон (Robert Heinsohn),біёлаг з Нацыянальнага аўстралійскага ўніверсітэту ў Канберры. Самкі какаду размнажаюцца толькі раз у два гады, таму самцу вельмі важна так прыцягнуць увагу самкі і затрымаць яе, каб яна пагадзілася адкласці яйкі ў менавіта яго дупло.
https://youtu.be/gEDiwH2143I
Гэйнсон з калегамі занатавалі больш 130 барабанных прадстаўленняў какаду ўсяго ад 18 самцоў у дажджавых лясах паўвострава Cape York. Цікава, што кожны з самцоў меў уласны і распазнавальны “почарк”: адныя птушкі барабаняць хутчэй, чым іншыя і ўстаўляюць уласныя імправізацыйныя кавалкі. Аднак у кожным выпадку рытм быў яўна адчувальны і ніколі не ўспрымаўся як рандомныя гукі.
Ад карлікавых шымпанзэ да марскіх ільвоў, некаторыя віды жывёл могуць успрымаць і нават вучыцца рытсмчным гукам. Шымапанзэ могуць “выстукваць” рытм рукамі і нагамі, часам выкарыстоўваюць для гэтага дрэвы ці камяні, але гэта звычайна нядоўгія па часе і нерэгулярныя прадстаўленні.
Таму бліжэйшымі аналагамі барабанным здольнасцям какаду застаюцца нашы “дробі”. Аднак нават у людзей барабанныя прадстаўленні звычайна не індывідуальныя, а групавыя і некаторымі антраполагамі лічацца перадвеснікамі ўзнікнення музыкі.
Такім чынам, пальмавыя какаду “далучыліся” да невялікай групы птушак, якія пастаянна выкарыстоўваюць прылады. Калі іншыя віды робяць гэта найчасцей, каб здабыць ежу, то какаду- каб прыцягнуць увагу патэнцыйнай партнёркі і ўтрымаць яе.
Крыніца:
R. Heinsohn et al. Tool-assisted rhythmic drumming in palm cockatoos shares key elements of human instrumental music.Science Advances. Vol. 3, June 28, 2017, p. e1602399. doi: 10.1126/sciadv.1602399.
Паводле www.sciencenews.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.larsfoto.se
На гэтую тэму:
Здольнасці папугаяў да імітацыі дапамагаюць ім усталёўваць індывідуальны кантакт
Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!
Генетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ