Людзі і іншыя вялікія чалавекападобныя прыматы добра вядомыя тым, што могуць бескарысна дапамагаць іншым прадстаўнікам свайго віду ў розных жыццёвых сытуацыях. Аднак цяпер у гэтае невялікае кола можна смела ўключыць і птушак, а менавіта папугаяў жако (Psittacus erithacus). Нямецкія даследчыкі паказалі гэта ў неаднаразовых эксперыментах.
"Мы знайшлі, што жако спантанічна дапамагаюць іншым папугаям дасягнуць мэты без усялякай імгненнай карысці для сябе” – сказаў Désirée Brucks, саўтар публікацыі па выніках даследавання, які працуе ў Max Planck Institute for Ornithology (Германія).
Папугаі і крумкачовыя – дзве групы птушак, якія маюць параўнальна вялікі мозг у адносінах да памераў цела і паспяхова карыстаюцца ім для рашэння розных складаных задач. Таму часам іх небезпадстаўна называюць “апераныя малпы”. Тым не менш, папярэднія даследаванні на крумкачовых паказалі, што вароны не дапамагаюць адна адной атрымаць ежу. Каб праверыць ці так гэта ў адносінах да папугаяў, Brucks і von Bayern правялі шэраг доследаў.
У якасці паддоследных, былі абраныя жако і горныя ара (Ara couloni), якіх трымалі ў адмыслова збудаваных празрыстых клетках. Прадстаўнікі абодвух гэтых відаў вядомыя тым, што мяняюць т.зв.токены на арэх, перадаючы першыя экспераментатару для ўзнагароды ці абмену. Аднак у серыі доследаў толькі жако перадавалі токены іншаму жако, калі той мог зрабіць падобны абмен з чалавекам.
Жако з левага боку можа абмяняць токен на арэх, тады як для папугая з правага боку акенца для абмену зачыненае.
"Аказалася, што жако маюць матывацыю дапамагаць іншым прадстаўнікам свайго віду, калі нават не ведалі дагэтуль іх асабіста і тыя не былі іх сябрамі па групе” – сказала von Bayern. "Нас вельмі здзівіла, што 7 з 8 жако перадавалі токен іншаму папугаю адразу, як бачылі, што ён можа ў замен атрымаць арэх ад чалавека. І рабілі гэта без папарэдняга падобнага досведу, з першай спробы. Таму можна лічыць, што яны яўна не чакалі нечага ўзамен на перададзены токен ад іншага папугая.”
Таксама важна падкрэсліць, што папугаі разумелі, калі ад іх патрэбна дапамога іншым. Калі яны бачылі, што ў суседа па клетцы з’явілася магчымасць абмену, яны перадавалі яму токен. У іншыя моменты нічога падобнага не было.
Прычым аказалася няважна, ці суседні папугай іх сябар, ці зусім незнаёмая раней птушка. Аднак калі жако бачыў, што дапамога патрэбная сябру, яны перадавалі ім яшчэ больш токенаў.
Даследчыкі мяркуюць, што розніца ў ахвяраванні дапамогі паміж жако і горнымі ара можа ляжаць у адрозненнях іх сацыяльнай арганізацыі ў прыродзе.
Зараз засталося праверыць пазасталыя 393 віды папугаяў на распаўсюджанасць безкарыснай дапамогі сярод іх прадстаўнікоў і тады шукаць фактары, якія могуць уздзейнічаць на яе ўзнікненне і эвалюцыю.
Крыніца:
Brucks & von Bayern 2019: Parrots voluntarily help each other to obtain food rewards Current Biology, https://www.cell.com/current-biology/fulltext/S0960-9822(19)31469-1 , DOI: 10.1016/j.cub.2019.11.030
Паводле www.phys.org (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
УПЕРШЫНЮ САБРАНЫЯ ДОКАЗЫ ПРА ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДАЎ МАРСКІМІ ПТУШКАМІ
Філу Коллінзу не было б сорамна за какаду
Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе
Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
Самыя разумныя птушкі яшчэ раз пацвердзілі сваю рэпутацыю
Ці лёгка падмануць новакаледонскіх крумкачоў?
Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!
Гавайскія вароны далучыліся да інтэлектуальнай эліты птушак + VIDEO
Як дзеці: новакаледонскія крумкачы і папугаі кеа вучацца, гуляючы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ