Рэвізія таксанамічнай структуры падвідаў белалобай гусі (Anser albifrons) дазволіла вылучыць і назваць новы падвід.
Тады як два палеарктычныя падвіды белалобай гусі засталіся без зменаў, паўночнаамерыканскія формы да нядаўняга часу выклікалі пытанні. Апошняе даследаванне, апублікаванае ў часопісе Proceedings of the Biological Society of Washington дазволіла звесці 4 падвіды ў тры і назваць адзін з іх па-новаму.
Разам з грэнландзкай і еўрапейскай белалобай гусямі (Anser albifrons flavirostris і A a albifrons), цяпер лічацца адпаведнымі падвідавому статусу яшчэ тры формы: elgasi, які гняздуе ля заліву Кука на Алясцы і зімуе ў паўночнай Каліфорніі; gambelli, які гняздуе на Алясцы і ў арктычнай Канадзе, а зімуе ў цэнтральных штатах ЗША і паўночнай Мексіцы; і новы падвід sponsa, які гняздуе ў заходняй Алясцы і зімуе ў заходняй Мексіцы.
Новы падвід па агульных прамерах меншы, чым два іншыя амерыканскія падвіды, але палявыя крытэры яго адрознення пакуль не выпрацаваныя.
Былы падвід frontalis, апісаны па птушках з Заходняй Аляскі і , магчыма, ўсходняй Азіі, быў прызнаны нядзейсным і формы gambelli і albicans, апісаныя па птушках з Усходняй Азіі цяпер зведзены да намінатыўнага падвіду.
У артыкуле падкрэсліваецца, што раней усе падвіды былі вылучаныя на аснове птушак, здабытых на зімоўках і не было дакладна зразумела, дзе гэтыя птушкі гняздуюць. Дзякуючы дадзеным, сабраным з месцаў гнездавання ўсіх падвідаў цяпер і атрымалася зрабіць пераацэнку падвідаў.
Крыніца:
Banks, R C. 2011. Taxonomy of Greater White-fronted Geese (Aves: Anatidae). Proceedings of the Biological Society of Washington 124: 226-233 doi: 10.2988/11-14.1
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Застрэленая шэрая гусь аказалася насамрэч белалобай
Охотники почти истребили в Беларуси серого гуся
Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей Зялёная жаўна з Іберыйскага паўвострава блізка да відавога статусу Вялікая белая чапля ўсё яшчэ адзіны від? БИОХОРОЛОГИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА ВИДА: ПОДХОДЫ К ИССЛЕДОВАНИЮ (НА МАТЕРИАЛЕ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ