З'явілася новая магчымаць выйграць найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы Collins Bird Guide і флэш-карту памяці на 1 Гб для вашай фотакамеры.
Для гэтага мы абвяшчаем дзве намінацыі:
Лепшы рэпартаж з Еўрапейскіх дзён назіранняў птушак (3-4 кастрычніка) і
Лепшы фотаздымак з Еўрапейскіх дзён назіранняў птушак (3-4 кастрычніка)
Для таго, каб прыняць удзел у першай намінацыі, размясціце ў раздзеле Нашы Назіранні самастойна (для гэтага трэба быць зарэгістраваным карыстальнікам) або праз мадэратэра (tyteishi@gmail.com ) свой рэпартаж пра ўдзел у назіраннях птушак менавіта ў гэтыя дні, можна з фотаздымкамі. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш аднаго рэпартажу, колькасць здымкаў-ілюстрацый да яго не абмежаваная. Апошні тэрмін размяшчэння (дасылкі мадэратару) - 24.00 6 кастрычніка. Лепшы рэпартаж будзе вызначацца галасаваннем зарэгістраваных карыстальнікаў нашага сайту з выстаўленнем ацэнкі (ад 1 да 5) на працягу наступных 4 сутак. Г.зн. агульная сума балаў будзе падлічана на 00.01 11.10.2009.
Для ўдзелу ў другой намінацыі размясціце ў Галерэі самастойна (для гэтага трэба быць зарэгістраваным карыстальнікам) або праз мадэратэра (tyteishi@gmail.com ) не больш 10 здымкаў, якія будуць адлюстроўваць нейкія цікавыя моманты назіранняў птушак менавіта 3-4 кастрычніка. Апошні тэрмін размяшчэння (дасылкі мадэратару) - 24.00 6 кастрычніка. Лепшы здымак будзе выбраны ўсімі наведвальнікамі сайта праз галасаванне-выстаўленне балаў ад 1 да 10 на працягу наступных 4 сутак. Г.зн. сярэдні бал будзе вызначаны на 00.01 11.10.2009 і лепшы здымак выбраны па найбольшаму сярэдняму балу.
У выпадках, калі 2 ці больш рэпартажаў або здымкаў набяруць аднолькавую колькасць балаў, лепшым будзе прызнаны той, які быў размешчаны раней..
Поспехаў і перамог!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Oh-Voegel - 01.10.2009 - 18:49
как показала практика- это не
как показала практика- это не лучший способ привлечь на сайт активных пользователей. да, ради определителя напишуться репортажи, но не более того, а приз, как мне кажется, довольно дорогой и уж больно просто кому-то достанется. не тот метод. коллинз можно разыграть среди самых активных пользователей, за лучшее назиранне в сезон (например, осень). не лучшим будет устроить очередную "борьбу" кто привлечёт больше друзей зарегистрироваться на сайте для одноразового посещения. стимулировать надо повседневное обновление форума, наблюдений, галереи и пр.
Harrier - 01.10.2009 - 20:49
In reply to как показала практика- это не by Oh-Voegel
Часткова згодны, але дагэтуль
Часткова згодны, але дагэтуль не можам "знайсьці" таго, хто выйграў у летнім конкурсе.
А тых, хто актыўна ўдзельнічае ў жыцьці і разьвіцьці сайта мы не забудзем.
Чаму той ступені інтэрактыўнасьці (магчымасьцяў і адказнасьці), якая сёньня прадугледжана для карыстальнікаў не хапае, каб іх зацікавіць трэба дадаткова абмяркоўваць.
Oh-Voegel - 01.10.2009 - 21:39
In reply to Часткова згодны, але дагэтуль by Harrier
да чего там обсуждать?
да чего там обсуждать? основная причина общеизвестна- лень (равносильно найболее распространённой отговорке-"нет времени"). кому хочется за просто так сидеть в компе над составлением какого-то там текста, что бы порадовать опять-таки кого-то там своими наблюдениями, типа, я увидел, и пусть это со мной и останется... к примеру, победители в бёдрейсе- ни чувств, ни эмоций, не говоря уже о банальном "что понравилось", "что не понравилось", "где, что" так и не выразили в отдельном КРАТКОМ рассказике. кое-кто наблюдал недавно птиц в соседней польше, так же- ни слова про это, но это ему, конечно, списывается на то, что он просто пока ещё не знает о наличии раздела "замежжа" в наблюдениях. правильно вот кто-то недавно подметил в комментах, что надо своим примером показывать остальным посетителям сайта как тут всё заманчиво.
в общем нет стимула и просто заинтригованных людей. а вот коллинз, возможно, внёс бы кое-какие коррективы. подчеркну ещё раз, что это за слишком дорогой приз за одно наблюдение. сама суть конкурса, конечно, правильная- и событие масштабное, и почитать про это кто как провёл интересно, но достаточно было бы чего-то поскромнее, мне так кажется. отдельно хочу отметить, что мне совершенно не жаль чужого определителя для нуждающихся, и абсолютно не пытаюсь претендовать на его завоевание, т.к. имею свой собственный, а во втором экземпляре совершенно не нуждаюсь.
П.С. это только моё личное мнение. если кого-то хоть немного обидел- искренне прошу прощения. не со зла.
и ещё хотелось бы добавить, что birdwatch- это наблюдения за птицами, а не только гонка за редкостями, и свои повествования можно ориентировать не только для хороших знатоков птиц, но и просто для любителей природы и выражать в них помимо редкостных встреч просто любовь к природе и пытаться отразить как там всё прекрасно в любых условиях, в любую погоду. не обязательно ограничивать себя и всех узкой специализацией. и люди к нам потянуться. а ведь это и есть наша главная цель.
Harrier - 01.10.2009 - 23:03
In reply to да чего там обсуждать? by Oh-Voegel
2Oh-Voegel Крытыку прымаю.
2Oh-Voegel
Крытыку прымаю. Проста калі нейкая падзея маштабная (як перамога ў Бёдрэйсе ці Канферэнцыя ў Польшчы), каб яе апісаць добра патрабуецца па сапраўднаму шмат часу. А з усіх бакоў падціскаюць то складзеныя раней абяцаньні, то праца і справаздачы па ёй. Таму адкладваеш-адкладваеш, а часу больш не робіцца... Магу апраўдацца толькі тым, што стараюся рыхтаваць хаця б адну навіну на дзень - часу шмат не займае, і нешта новае на сайце ёсьць штодня.
Ну і з назіраньнямі звычайных відаў цалкам згодны! Трэба найперш іх прасоўваць. Рэдкасьці прасунуцца самі... Дзякуй за неабыякавасьць!
А вось з пачаткам не згодны - можа ёсьць яшчэ нейкія прычыны, аб якіх мы проста не здагадваемся.
Harrier - 01.10.2009 - 23:05
In reply to 2Oh-Voegel Крытыку прымаю. by Harrier
Ну і новыя карыстальнікі нам
Ну і новыя карыстальнікі нам таксама патрэбныя - шмат хто і не ведае аб нашым існаваньні. Трэба даць ім шанец даведацца і дапамагчы: сабе, нам і птушкам.
Berkut - 05.10.2009 - 23:25
Минут 10 назад выслал на
Минут 10 назад выслал на tyteishy@gmail.com наш конкурсный репортаж с birdwatch с фотками. Мадератор выставляй:)
Kiolk - 06.10.2009 - 00:20
In reply to Минут 10 назад выслал на by Berkut
не дакладны адрас...
не дакладны адрас... Перашліце калі ласка на гэты tyteishi@gmail.com Пашукаю, дзе ён з'явіўся, каб не атрымалася недарэчнасцяў....
Harrier - 06.10.2009 - 00:44
In reply to Минут 10 назад выслал на by Berkut
2Berkut А чаму самі не
2Berkut А чаму самі не выстаўляеце ў Назіраньнях?
Berkut - 12.10.2009 - 10:21
А когда будут подведены
А когда будут подведены результаты конкурса репортажей и фотографий?
Kiolk - 12.10.2009 - 10:23
In reply to А когда будут подведены by Berkut
Сёння, трэба трошкі
Сёння, трэба трошкі пачакаць...))