Viasna-2024 2024

  • 04.10.2013 - 00:21 | Harrier

     Пад час каланізацыі берасцянкамі (Fringilla сoelebs) архіпелагаў у Атлантычным акіяне на працягу больш за 500 тысяч гадоў іх песні страцілі сінтаксічную структуру – гэта паказала новае даследаванне. Самцы на самым аддаленым ад кантыненту востраве – Гран Канарыя (Gran Canaria) на Канарскіх астравах спяваюць тыя ж ноты, аднак характар іх спеваў розніцца ў кожнай птушкі – параўноўваючы з музыкай людзей, берасцянкі імправізуюць як джазмены. 

  • 03.10.2013 - 12:47 | Harrier

     Ужо ў 14 раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў і гасцей нашага гораду ў першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 5 і 6.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.

  • 02.10.2013 - 23:14 | Harrier

    Ніжэй прадстаўлены фільм пра тое, як пяцьсот дзетак з 12 мясцовасцяў 8 розных краін (Расіі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Кітая, Віетнама, Таіланда, Мьянмы і Бангладэшу), якія выкарыстоўвае ў сваім жыцці – ад месцаў гнездавання да месцаў зімоўкі і прыпынкаў пад час міграцыі кулік-лапацень (Eurynorhynchus pygmeus), стваралі пра яго мульцік. Для гэтага спатрэбілася размаляваць каля 1200 малюнкаў.

  • 28.09.2013 - 17:50 | Harrier

     Трошкі больш за год спатрэбіўся нямецкім бёдуотчарам, каб пасля першай рэгістрацыі голасу жоўтай чаплі-лазяніка (Ixobrychus sinensis) у Заходняй Палеарктыцы даказаць яе гнездаванне ў мясцовасці Hamata ў Егіпце.  

  • 25.09.2013 - 18:20 | admin

    Наш коллега из Латвии Дмитрий Бойко (Dmitrijs Boiko) , начиная с 2003 г. занимается изучением и кольцеванием лебедей. лебедя-кликуна в Латвии. Этот вид включен в Латвии в "Список особо охраняемых видов" (1-е приложение), в директиву Европейского Союза 79/409/EEC (1-е приложение), а так же в Красные книги Балтии и Латвии как редкий вид (3 категория).

  • 21.09.2013 - 18:09 | Harrier

     Негледзячы на тое, што птушкі з’яўляюцца найбольш вывучанай групай такога рангу сярод усіх жывёл, штогод навукоўцы апісваюць па некалькі новых відаў птушак. Аднак 2013 год значна вылучаецца на гэтым фоне – сёлета апісана ўжо 23 новыя віды! Апошні новы від быў знойдзены на востраве Лузон (Філіпіны) – гэта наземны цвыркун Томпсана (Sierra Madre Ground-Warbler) Robsonius thompsoni.

  • 19.09.2013 - 18:35 | Harrier

     Птушкі могуць надаваць больш увагі абмежаванням хуткасці аўтамабіляў, чым некаторыя кіроўцы. Новае даследаванне паказала, што некаторыя віды птушак, распаўсюджаныя ў Еўропе, могуць аценьваць сярэднюю хуткасць аўтамабіляў, каб сваечасова ўзляцець з дарогі. 

  • 19.09.2013 - 15:43 | Harrier

     Шатландзкі траст дзікай прыроды (Scottish Wildlife Trust) з радасцю паведаміў, што з гнязда скапы (Pandion haliaetus) у возера Loch of the Lowes выляцела чарговае птушаня, названае па каляроваму кальцу ‘Blue YZ'. Такім чынам гэта ўжо 50-ты паспяхова выгадаваны патомак знакамітай мясцовай самкі скапы па мянушцы Ледзі ( ‘Lady') і, магчыма, сусветны рэкорд для гэтага рыбаяднага віду драпежных птушак. Усяго Ледзі за сваё доўгае жыццё адклала 66 яек. 

  • 15.09.2013 - 01:19 | Harrier

     Арганізацыя BirdLife Malta абвесціла пра знікненне маладой скапы (Pandion haliaetus), якая была забяспечана сатэлітарным перадатчыкам і перастала дасылаць сігналы праз непрацяглы час пасля таго, як даляцела да Мальты. 

  • 14.09.2013 - 20:28 | Harrier
    Сказка для детей и взрослых = Video tale for children and adults.
  • 09.09.2013 - 23:21 | Harrier

     Ужо традыцыйна, ў пяты раз, наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз – вызначальнік - фундаваны брытанскімі бёдуотчарамі.

  • 08.09.2013 - 15:36 | Harrier

     Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў Гонкі за птушкамі, якія на працягу 12 суботніх гадзін  назіралі за імі ў розных месцах па ўсёй Беларусі! Падведзены афіцыйныя вынікі Х Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2013):

  • 05.09.2013 - 00:06 | Harrier

     Найбольшы еўрапейскі спецыяліст па сірыйскаму дзятлу (Dendrocopos syriacus) д-р Ежы Міхальчук (D-r Jerzy Michalczuk) з універсітэту г.Жэшув (Польшча) рыхтуе для навуковага часопіса Ornis Polonica артыкул пра экспансію гэтага віду на нашым кантыненце і шукае апублікаваныя або яшчэ не апублікаваныя звесткі пра распаўсюд дзятла ў Беларусі і асобныя назіранні, зробленыя з 2000 году.

  • 02.09.2013 - 23:27 | Harrier

     Апошні тэрмін рэгістрацыі каманд на 10-ты Адкрыты Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі" (Birdrace-2013) скончыўся ў 18.00 пятніцы, 6 верасня. Як і дзве папярэднія Гонкі за птушкамі, сёлетнія спаборніцтвы пройдуць на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) у суботу, 7 верасня.

  • 02.09.2013 - 20:27 | Harrier

     Сёння ptushki.org анансаваў першы электронны вызначальнік птушак Беларусі на беларускай мове са здымкамі і запісамі галасоў, а таксама з тэкстамі, ўзятымі з палявога вызначальніка “Птушкі Еўропы” (Варшава, 2000). Акрамя беларускіх назваў усіх відаў птушак Беларусі на пачатак 2013 году, ў ім таксама прыведзены адпаведныя назвы на ангельскай, лацінскай і рускай мовах.