• 30.07.2009 - 18:41 | Kiolk

         На сажалках у парку па па вуліцы Курчатава загнездавала і вывела птушанят чаротніца. Па сваёй прыродзе чаротніца даволі асцярожная птушка і зрэдку патрапляецца чалавеку на вочы, а тут яна загнездавала ў цэнтры гоарада, дзе наўкол цэлы дзень гудуць машыны і адпачываюць людзі.

  • 26.07.2009 - 00:30 | Harrier

        З мінулай пятніцы на працягу амаль двух наступных тыдняў у Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі будзе працаваць фотавыстава “Нашы птушкі-2009”. Складаецца яна амаль з 50 найлепшых фотаработ сябраў АПБ (і не толькі) з Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, якія адлюстроўваюць не толькі шыкоўныя партрэты, але і цікавыя моманты з жыцця нашых пярнатых суседзяў.

  • 25.07.2009 - 23:59 | Harrier

        У мінулы чацвер сябры грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) разам з прадстаўнікамі СПК “Макараўцы” ўсталявалі паміж вёскамі Грайна і Ярмолічы па краях нізіннага балота на ўзбочыне шашы Гродна – Вялікая Бераставіца адмысловыя інфармацыйныя шчыты. Цяпер мясцовыя жыхары і госці Гарадзеншчыны могуць без цяжкасцей даведацца пра каштоўнасць тутэйшых прыродных тэрыторый.

  • 21.07.2009 - 00:35 | Harrier

    З 10 па 15 жніўня на базе Станцыі кальцавання птушак НАН Беларусі ў г.Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), ў адным з самых маляўнічых месцаў Беларусі адбудзецца навучальны летнік для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ.
    Асноўныя мэты летніка – пазнаёміцца паміж сабой студэнтам з розных гарадоў, дапамагчы ў адлове і кальцаванні птушак, больш даведацца пра вызначэнне птушак (асабліва кулікоў). Акрамя гэтага, плануецца аднадзённае воднае падарожжа па Прыпяці, выраб і размяшчэнне ў Тураве і наваколлі сінічнікаў для белых сініц, праца па ўпарадкаванню дома АПБ у Тураве (дзе і будзе ладзіцца пражыванне ўдзельнікаў), а таксама дапамога ў ачышчэнні ТВП “Тураўскае балонне” ад хмызняку.

  • 18.07.2009 - 17:33 | Harrier

    Штогод мільёны стракозаў ляцяць тысячы кіламетраў над акіянам з Паўднёвай Індыі ў Афрыку. Гэта сцвярджае Чарльз Андэрсан (Charles Anderson) – біёлаг і незалежны даследчык з Мальдыўскіх астравоў, які адкрыў самы доўгі міграцыйны шлях, вядомы для насякомых. Калі гэта сапраўды так, гэта будзе першы вядомы навуцы рэгулярны пралёт насякомых над адкрытым акіянам.
    Адкрыццё прымушае памеркнуць знакамітыя міграцыі матылёў манархаў, якія лятаюць з Паўднёвай Канады на зімоўку ў Мексіку і назад, пераадольваючы штогод адлегласць каля 7 тысяч кіламетраў.

  • 17.07.2009 - 00:33 | Harrier

    Пасля таямнічай гібелі 9 малых блакітных пінгвінаў (Eudyptula minor) на працягу апошніх двух тыдняў на тэрыторыі нацыянальнага парку недалёка ад Сіднэя (Аўстралія), ўлады нанялі дзвюх прафесійных снайпераў ахоўваць пазасталых птушак з гэтай калоніі. Снайперы ўжо пачалі начное патруляванне тэрыторыі і атрымалі дакладныя інструкцыі наконт таго, як яны павінны дзейнічаць у розных сітуацыях.

  • 10.07.2009 - 13:12 | Harrier

         Сокалы-пустальгі і ў гэты, няпросты для іншых драпежных птушак год, вывялі сваіх птушанят у самым цэнтры Гродна на касцёле Адшуканьня Сьв. Крыжа (больш вядомы як касцёл бэрнардынаў). Касцёл уяўляе з сябе прыгожы вялікі будынак у стылі ранняга барока, пабудаваны ў XVI ст. (які потым не аднойчы перабудоўваўся ў два наступныя стагоддзі) і ўзвышаецца над наваколлем на высокім узгорку на прынёманскай тэрасе.

  • 07.07.2009 - 16:26 | Harrier

    Большасць людзей, зацікаўленых назіраннямі і вывучэннем птушак звычайна мяркуе, што пазастала не вельмі шмат шанцаў, каб апісаць новы від птушак. Тым часам меркаванне гэтае даволі памылковае, бо штогод апісваецца па некалькі відаў сучасных і выкапнёвых відаў, дагэтуль не вядомых навуцы. Калі ж задумацца над магчымасцямі палеантолагаў, трэба ўспомніць, што птушкі распаўсюджаны на нашай планеце ўжо прыкладна 150 мільёнаў гадоў, і ў мінулым гэтая група жывёл была не менш (калі не больш) шматлікай, чым цяпер. Вывучэннем мінулага птушак, іх эвалюцыі і ўзаемных сувязяў займаецца палеоорніталогія. Штогод у розных палеоанталагічных часопісах з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя апісанню новых выкапнёвых відаў птушак.

  • 29.06.2009 - 23:46 | Harrier

    Наталья Голицына (Лондон)

    В Великобритании развернута массовая кампания против закрытия радиостанции "Birdsong" ("Птичья песнь"), передававшей только пение птиц. Она просуществовала полтора года, успев завоевать аудиторию в полмиллиона человек.

    Ранее на частоте "Birdsong" работала радиостанция "One Word", специализировавшаяся на разговорном жанре. Её постоянная аудитория была втрое меньше.

  • 29.06.2009 - 00:16 | Harrier

    Кіты ля ўзбярэжжаў Аргенціны займелі новага ворага – чаек. Вялікія марскія чайкі навучыліся харчавацца на кітах – яны сядаюць на іх спіны і выдзіраюць дзюбай кавалкі скуры і ворвань (падскурны тлушч). Такога не ўбачыш больш нідзе на Свеце.
    Першыя атакі вакол паўвострава Вальдэс былі адзначаны яшчэ 35 год таму, але сістэматычнае вывучэнне гэтай незвычайнай з’явы пачалося толькі нядаўна. Доля кітоў, якіх атакавалі чайкі, вырасла з 1% ў 1974г. да 78% цяпер.
    Чайкі паступова паглыбляюцца ў ворвань кітоў. “Можна ўбачыць параўнальна вялікія адкрытыя раны, ў якія пранікае інфекцыя.” – так апісаў вынікі нападаў чаек Роджэр Пэйн (Roger Payne) з арганізацыі Ocean Alliance. “Некаторыя з ранаў маюць да паўметра даўжынёй і іх краі выглядаюць як сляды ад тысяч ўкусаў”.