ХІV адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі адбудзецца ў суботу, 2 верасня + склад каманд

Birdrace-2017 Belarus

Запрашаем на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)!

Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 1 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :

· Назва каманды

· Склад каманды (4 чалавека, колькасць – не больш за двух -і дакладны ўзрост удзельнікаў, маладзейшых за 18 год – калі яны ёсць)

· Месца старта

· Нумар мабільнага тэлефону для сувязі з камандай

Склад зарэгістраваных каманд:

1. Палескія жаўрукі

Алесь Страчук — капітан
Аляксандр Кляўцэвіч  
Ксенія Федасюк (да 18 гадоў) 
Зьміцер здаравец (да 18 гадоў) 

Месца старту:  Кобрын

 

2. Nucifraga caryocatactes

Алег Кальчанка — капітан
Валер Каваленак
Дзяніс Змачынскі

Максім Дзідкоўскі

Месца старту:  у в.Хабовічы, Кобрынскі р-н.

 

3. Twix

 Андрэй Абрамчук
 Марына Абрамчук 
Анжэла Журавель
Сямён Левы

Месца старту: Камянецкі р-н.

 

4. Орлы Сельмаша

Максім Шэстакоў - капітан

Андрэй Шэстакоў

Яўген Шэстакоў

Дзяніс Шэстакоў (да 18 год)

Месца старту- Гомель

 

5. Rara avis

Максім Каласкоў — капітан

Ірына Самусенка

Дзмітрый Жураўлёў

Данііл Жураўлёў (да 18 год)

Месца старту: Салігорскі р-н

 

6. Стрижи

Ірына Бірына-Паўлава - капітан

Юрый Бірын-Паўлаў

Ніна Вялько (да 18 год)

Андрэй Каратаеў (да 18 год)

Месца старту: Мінск

 

7. Merlin

Наталья Карліонава — капітан

Андрэй Барадзін

Ірына Ляшчова (да 18 год)

Зінаіда Гарошка

Месца старту: Тураў

 

8. Цмокі

Дзяніс Табуноў — капітан

Іван Багдановіч

Аляксандр Сербун

Дзмітрый Харковіч

Месца старту: Баранавічы

 

9. Гарадзенскія United

Андрэй Храмогін- капітан

Аляксандр Вінчэўскі

Дзьмітры Вінчэўскі

Юры Квач

Месца старту: в.Хамікі, Гродзенскі р-н

 

10. Юные и смелые

Галіна Шаціла — капітан

Павел Аляксееў

Таццяна Каржыцкая

Кірыл Фігурын

Месца старту: Чэрвенскі р-н

 

11. Полесье

Аляксандр Альгамец — капітан

Аляксандр Вабішчэвіч

Сцяпан Пашкевіч

Нікалай Кардаш

Месца старту: Столінскі р-н

 

З 2011 году гонкі сталі 12-ці гадзіннымі, а з 2015 Правілы зрабілі больш ліберальнымі для ўдзельнікаў: цяпер на прыканцы спаборніцтваў больш не трэба вяртацца на месца старту.

З 2016 стала афіцыйным выкарыстанне фота-ці відэакамер для вызначэння пушак (зменены п.10).

Нагадаем, што афіцыйныя рэкорды належаць фінска-беларускай камандзе Lintu (Птушка), якая ў 2010 годзе пад час 9-ці гадзінных гонак адзначыла 114 відаў птушак і беларускай камандзе “Rara Avis”, якая ў 2016 годзе пад час 12-ці гадзінных спаборніцтваў па новых правілах адзначыла 121 від. Столькі ж- 121 від за 12 гадзін- мае на сваім мінулагоднім рахунку і каманда “Пагоня”, янастала другой у мінулагоднім Чэмпіянаце, бо пазней за чэмпіёнаў скончыла свае назіранні.

 

Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі

1. У спаборніцтвах удзельнічаюць толькі каманды з 4 чалавек. Не менш паловы чальцоў каманды павінны быць старэйшымі за 18 год. Кожная каманда да 10.00 дня напярэдадні спаборніцтваў паведамляе ў аргкамітэт назву каманды, яе склад, колькасць і дакладны ўзрост удзельнікаў, маладзейшых за 18 год, месца старту і нумар тэлефону для сувязі з камандай. Змены ў складзе каманды або новае месца старту павінны быць паведамлены ў аргкамітэт да пачатку спаборніцтваў. Склад каманды не можа мяняцца пасля пачатку спаборніцтваў.

2. Разам з чальцамі каманды пад час спаборніцтваў могуць знаходзіцца іншыя людзі: кіроўца, журналіст(ы), назіральнік(і). Аднак ніхто, акрамя чальцоў каманды, не можа прымаць удзел у пошуку і/або вызначэнні птушак.

3. Спаборніцтвы адбываюцца з 6.00 да 18.00 на працягу 12 гадзін.

4. Для перасоўвання пад час спаборніцтваў можна выкарыстоўваць любыя траспартныя сродкі.

5. Усе чальцы каманды пад час перамяшчэнняў павінны знаходзіцца ў адным транспартным сродку. Калі гэта немагчыма – напрыклад, для каманды на роварах, чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды. Пад час спаборніцтваў чальцы каманды павінны знаходзіцца на адлегласці, якая дазваляе галасавы кантакт паміж усімі чальцамі каманды.

6. Перамагае каманда, якая з 6.00 да 18.00 зарэгіструе ў дзень правядзення спаборніцтваў найбольшую колькасць відаў дзікіх птушак у прыродных умовах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

7. Улічваюцца толькі тыя віды, якія ўбачылі або пачулі ўсе чальцы каманды. Від, вызначаны па голасу, пазначаецца ў спісе скрыпічным ключом. Забараняецца спецыяльна палохаць птушак ці рабіць іншыя дзеянні, каб ускладніць або зрабіць немагчымым назіранне птушак іншай камандзе.

8. Аб рэгістрацыі дваццатага віду і кожнага наступнага дзесятага каманды па мабільнаму тэлефону паведамляюць у аргкамітэт у наступным парадку: каманда, нумар віду і яго назва.

9. Aргкамітэт можа абвесціць пункт фінішу для нейкага рэгіёну.

10. Нельга выкарыстоўваць запісы галасоў птушак, сеткі або любые іншыя прыстасаванні, акрамя бінокляў, труб, відэа- і фотакамер, транспарту і вызначальнікаў.

11. Да 18.00 усе каманды павінны паведаміць у аргкамітэт колькасць зарэгістраваных відаў, што можна зрабіць любым зручным спосабам, напрыклад, смс. За кожные 5 хвілін спазнення са спісу каманды здымаецца адзін від. Да 18.45 у аргкамітэт трэба перадаць поўны спіс відаў з пазнакай вадаёму, населенага пункту або ўрочышча, дзе зарэгістраваны кожны від і колькасць асобін, адзначаных у час, калі від сустрэты ўпершыню. Ў аргкамітэт перадаюцца палявыя запісы, а не чыставік. Спіс птушак павінен весціся ў сістэматычным або храналагічным парадку на беларускай, рускай або лацінскай мове. Спіс можна перадаць па факсу, а адсканаваны або сфатаграфаваны – па электроннай пошце.

12. Пасля правядзення Чэмпіянату Журы вызначае каманду-пераможцу і месцы іншых каманд, пра што аргкамітэт паведамляе усім камандам на застаўленыя імі нумары тэлефонаў. У выпадку аднолькавай колькасці адзначаных відаў перамагае каманда, якая паведаміла, што скончыла раней.

13. Спрэчныя сітуацыі вырашае Журы. Журы можа звяртацца да чальцоў камандаў за ўдакладненнямі. Аргкамітэт/Журы можа на час спаборніцтваў даслаць назіральніка ў любую з каманд.

14. Рашэнне Журы канчатковае і не можа быць абскарджанае.

 

Файлы  вялікага памеру з лашатыпам Гонак для друку на майках-цішотках можна замовіць у Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

Лога ХІV чэмпіянату аўтарства Дзьмітрыя Гупянца

Выкарыстаны здымак жаўрука-смецюха Андрэя Прыгуна

 

На гэтую тэму:

ЯК ЧЭМПІЁНЫ З "РЭДКАЙ ПТУШКІ" ЎСІХ АБАГНАЛІ: ПАДРАБЯЗНАЕ ІНТЭРВ'Ю

BIRDRACE-2016: ЧЭМПІЁНАМІ СТАЛІ НАЙЛЕПШЫЯ І НАЙХУТЧЭЙШЫЯ + ПАБІТЫ ПАПЯРЭДНІ РЭКОРД У 120 ВІДАЎ

"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" - ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ

Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак

Закулисный предвзятый взгляд

Формула перамогі

ЭСТОНСКІ BIRDRACE - 167 ВІДАЎ У КАМАНДЫ-ЧЭМПІЁНА!