Бажаны і канюхі – новыя дадзеныя ўздзеяння

Яшчэ адна навуковая праца, якая з’явілася нядаўна ў часопісе Conservation Letters, паказвае, наколькі складанымі могуць быць узаемадзеянні паміж драпежнымі птушкамі і іх патэнцыйнымі ахвярамі. Высновы, да якіх прыйшлі даследчыкі з Вялікабрытаніі і Бразіліі кажуць пра тое, што канюхі-мышаловы (Buteo buteo) адказныя толькі за вельмі невялікую долю смяротнасці бажанаў (Phasianus colchicus). Таксама цікава, што пераследаванне канюхоў можа прывесці да змяншэння колькасці бажанаў, а не павелічэння.

Даследаванні былі выкананыя на заклік Брытанскага агенства Defra знайсці адказ ці кантроль колькасці канюхоў-мышаловаў прывядзе да павелічэння колькасці бажанаў. Гэты заклік прагучаў пасля таго, як агенства прапанавала паспрабаваць контраверсійныя нелетальныя метады барацьбы з драпежнымі птушкамі з мэтай павялічыць папуляцыю бажана.

Defra прасіла правесці адпаведныя навуковыя даследаванні на гэтую тэму, каб на іх аснове базаваць свае прапановы. Дзяржаўнае агенства спачатку прапаноўвала кантраляваць колькасць і склад харчавання канюхоў праз знішчэнне незанятых птушкамі гнёздаў гэтага віду, а таксама праз прапанову драпежным птушкам альтэрнатыўнай здабычы. 

Праф. Іэн Ньютан (рrofessor Ian Newton) з Centre for Ecology & Hydrology, адзін з аўтараў артыкула, сказаў: "Адна з ідэй, якая стаяла за дзяржаўнай прапановай рэгуляцыі ўзаемадзеянняў драпежнік-ахвяра была ў тым, каб выкладваць канюхам альтэрнатыўную лёгкую здабычу – такую, як трупы трусоў, і тады яны стануць менш атакаваць бажанаў”. 

Аднак даследаванне паказала, што канюхі лапалі толькі ад 1 да 4% ад усіх бажанаў, якія гінулі па розных прычынах. "Прычыны смяротнасці бажанаў шматлікія і разнастайныя. Людзі – наўпрост, пад час паляванняў, або збіваючы гэтых птушак аўтамабілямі на дарогах. Аднак самая галоўная прычына – драпежніцтва лісаў.” – растлумачыў галоўны аўтар артыкула д-р Александэр Ліз (Dr Alexander Lees) з Museu Paraense Emílio Goeldi (Бразілія). 

Штогод у прыроду Вялікабрытаніі адмысловыя кампаніі выпускаюць для паляўнічых мэтаў ад 20 да 25 мільёнаў птушанятаў бажана. Аднак не больш за палову з іх дажывае дарослага веку. Разводчыкі бажанаў і ўладальнікі ранча для паляўнічых кажуць, што многіх бажанаў з’ядаюць драпежныя птушкі, што шмат каштуе для паляўнічай індустрыі і прымусіла міністра навакольнага асяроддзя Рычарда Бэньёна (Richard Benyon) прапанаваць контраверсійнае выйсце. Аднак аўтары артыкулу пішуць пра больш складаныя ўзаемадзеянні паміж драпежнікамі і іх патэнцыйнымі ахвярамі, чым могуць сабе ўявіць прадстаўнікі паляўнічага лобі. Канюхі палююць не тольуі на бажанаў, аднак і на драпежнікаў, якія харчуюцца бажанамі. Калі канюхоў стане менш, гэтых драпежнікаў можа стаць больш і тады колькасць бажанаў не толькі не павялічыцца, але і зменшыцца. Таму, што адбудзецца ў выніку спробаў кантролю аднаго з відаў драпежнікаў, насамрэч, невядома.

Навукоўцы спадзяюцца, што вынікі іх даследавання будуць улічаны перад тым, як прыняць рашэнне аб кантролі любых драпежнікаў. 

 

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак бажанаў Дзьмітрыя Вінчэўскага

На гэтую тэму:  

Аўдзіт англійскай прыроды – прапалі 500 відаў!

Крумкач куліку вока не выдзяўбе

Інтрадуцэнты афіцыйна прызнаныя пагрозай для польскай прыроды

Сістэма аховы прыроды, заснаваная на грошах ад паляванняў, развальваецца?

Мэта – вынішчыць качку-інтрадуцэнта

Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты 

Крумкачовыя птушкі апынуліся па-за законам у Аўстрыі 

Чорная будучыня крумкачоў?

Вайна з бакланамі – пераможцаў няма

 

Comments

Не зразумееш адразу, як рэагаваць - плакаць ці смяяцца - калі бачыш такія спробы міністэрства навакольнага асяроддзя (Defra) абараніць паляўнічых экзотаў ад свайго ж навакольнага асяроодзя...

Вельмі правільна адзначана - хочацца "паляўнічую гаспадарку" па прыкладзе сельскай, толькі каб было падобна, што страляеш тых бажанаў ці іншых інтрадуцентаў у прыродзе. Ну і каб іх ніхто - акрамя паляўнічых, натуральна, - не мог забіваць.