- 15.11.2022 - 02:03 | HarrierЧорны бусел - рэдкі від, які гняздуе ў стараўзроставых лясах недалёка ад водна-балотных угоддзяў. У пачатку гэтага стагоддзя адбылося значнае змяншэнне яго колькасці ў паўночна-усходняй частцы Польшчы. Каб праверыць дапушчэнне, што гэта было звязана з (рэ)каланізацыяй тых жа месцаў і ў той самы час арланам-белахвостам, каманда польскіх даследчыкаў адпаведным чынам прааналізавала дадзеныя па колькасці і месцах размяшчэння гняздуючых пар для абодвух відаў і зменаў у іх на працягу 30 гадоў.
- 11.11.2022 - 01:45 | HarrierГармоны кантралююць многія жыццёвыя функцыі ў вышэйшых жывёл, у тым ліку птушак. Між іншага, яны дапамагаюць рэгуляваць метабалізм, неабходнасць у ежы і дапамагаюць падтрыміваць адпаведную знешнім умовам тэмпературу цела.
- 09.11.2022 - 01:30 | Harrier
Звесткі пра першыя атрыманыя доказы наконт існавання яшчэ неапісаннага віду соўкі, эндэмічнай для вострава Прынсіпе, былі апублікаваныя ў 2009 годзе. Тады пад час даследавання арнітафауны вострава арнітолагі запісалі голас праўдападобна савы з роду Otus, які гучаў непадобна да галасоў вядомых прадстаўнікоў роду.
- 03.11.2022 - 15:20 | HarrierНовая гадавая справаздача, якая падводзіць вынікі стану папуляцый рэдкіх гняздуючых відаў (Rare Breeding Birds Panel (RBBP)) на Брытанскіх астравах за 2020 год, між іншага сцвярджае, што поплаўны лунь у гэты год перастаў гнездаваць у Вялікабрытаніі.
- 01.11.2022 - 22:36 | HarrierВыдатна прадуманая серыя эксперыментаў паказала, што сойкі не толькі могуць паспяхова праходзіць зменены пад іх Стэнфардзкі ‘тэст з маршмэлоў’ (Stanford Marshmallow test), аднак, што яшчэ цікавей, птушкі з найлепшым самакантролем потым лепш за іншых выконвалі і тэсты на ўзровень інтэлекту.
- 31.10.2022 - 15:54 | Harrier
Большасць, калі не ўсе віды свіргулёў, выдатныя летуны, якія могуць праляцець вялікія адлегласці на працягу кароткага часу. Аднак такі масавы і маштабны залёт розных рэдкіх відаў свіргулёў у Вялікабрытанію і іншыя краіны Паўночна-Заходняй Еўропы адзначаецца ўпершыню.
- 29.10.2022 - 22:57 | HarrierАдным з вынікаў супольнай навуковай працы каманды з Trinity College Dublin (Ірландыя) і Universitas Halu Oleo (Сулавесі, Інданезія) стала знаходка новых відаў птушак, артыкул пра якую з’явіўся ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society. Цікава, што менавіта ў гэтым выданні ўпершыню і адначасова ў 1858 г. былі апублікаваныя асноўныя палажэнні эвалюцыйнай тэорыі Чарльза Дарвіна і Альфрэда Расэла Уолэйса.
- 26.10.2022 - 23:02 | Harrier
Каманда даследчыкаў з універсітэтаў Стакгольма і Упсалы (Швецыя) паказала, што птушаняты найбольш актыўна рэагуюць на песню, якую яны самі будуць спяваць як дарослыя, ужо з 12-дзённага ўзросту. Серыя эксперыментаў на птушанятах пярэстай валасяніцы (Ficedula hypoleuca) з розных еўрапейскіх папуляцый прадэманстравала, што яны найлепш адказваюць не толькі на песні прадстаўнікоў свайго віду, але і сваёй папуляцыі.
- 25.10.2022 - 18:46 | HarrierУвечары 24 кастрычніка 2022 г. малады малы грыцук (Limosa lapponica), якому на той момант споўнілася толькі 5 месяцаў і які быў акальцаваны на месцы вылуплення ў Алясцы, прызямліўся ў мясцовасці Ansons Bay на паўночным усходзе вострава Тасманія. Каб пацвердзіць гэтую вядомасць, атрыманую дзякуючы спадарожнікаваму сачэнню за пералётам куліка, мясцовы бёрдэр накіраваўся туды.
- 19.10.2022 - 15:59 | Harrier
Згодна з апошнімі ацэнкамі, назіранні птушак (bird watching) прыносяць штогод $41 мільярд у эканоміку ЗША. Паводле U.S. Fish & Wildlife Service, прыкладна 45 мільёнаў амерыканцаў – бёрдэры.
- 18.10.2022 - 17:19 | HarrierНядаўняе даследаванне паказала, што аптымальны памер групы ў афрыканскіх страусаў (Struthio camelus) можа значна вар’іраваць у прыродзе і яго ўстойлівасць залежыць ад баланса, ці суадносін самцоў і самак.
- 12.10.2022 - 15:48 | HarrierУ свежым нумары навуковага часопіса Ornis Polonica быў апублікаваны чарговы гадавы агляд Komisji Faunistycznej паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2021 год. Праз нейкі час гэтая публікацыя стане агульнадаступнай на сайце камісіі.
- 01.10.2022 - 00:46 | Harrier
Шырокамаштабнае і доўгатэрміновае даследаванне, якое правялі навукоўцы з універсітэту Лунд (Швецыя), выразна паказала негатыўны эфект гарадоў на відавую разнастайнасць дзікіх птушак. Аказалася, што гарадзкія лясы насяляе нашмат менш відаў птушак у параўнанні з лясамі падобнага памеру і структуры дрэваў па-за гарадзкімі межамі.
- 28.09.2022 - 21:43 | Harrier
Даўно мінулі часы, калі з-за недахопу жывёльнага бялка жыхары краін Міжземнамор’я масава забівалі для ежы птушак-мігрантаў. Недахопу ў ежы ў рэгіёне няма як мінімум апошнія 50-70 гадоў, але маштабныя забойствы пралётных і зімуючых там птушак працягваюцца і легальна, і нелегальна. На жаль, гэта традыцыі, якія пакуль немагчыма цалкам перамагчы.
- 25.09.2022 - 11:41 | Harrier
Большасць альбатросаў ствараюць пары на ўсё жыццё, аднак больш палахлівыя і спакойныя самцы, якія пазбягаюць канфрантацый, маюць вялікія шанцы быць кінутымі партнёркай. Навукоўцы, якія знайшлі гэтую заканамернасць, кажуць, што ўпершыню ў дзікіх жывёл атрымалася звязаць асабовыя якасці з імавернасцю ‘развода’ партнёраў.
КАМЕНТАРЫ