Шчыра віншуем дружную сям’ю Сербунаў з нараджэннем сына!
- 14.05.2019 - 14:19 | Peregrinus
- 29.04.2019 - 13:51 | Harrier
У асобныя гады, калі зімы асабліва суворыя, тыя віды птушак, якія харчуюцца насеннем голанасенных раслін, вымушаныя адлятаць з тайгі ў больш паўднёвыя рэгіёны. Там яны шукаюць не толькі меншых маразоў і большай колькасці насення, але і даўжэйшай працягласці светлай часткі сутак, пад час якой яны могуць шукаць ежу.
- 28.04.2019 - 15:34 | HarrierУ пачатку мінулага тыдня ў інкубатары Сміфсанаўскага інстытута аховы прыроды (SCBI) ў штаце Вірджынія (ЗША) паспяхова вылупіўся гуамскі зімародак. Усяго засталося толькі 140 птушак гэтага віду, прычым усе яны ўтрымліваюцца ў няволі ў розных заапарках, большасць якіх знаходзіцца ў ЗША.
- 25.04.2019 - 21:06 | HarrierНовае даследаванне сувязі сацыяльнасці птушак з працягласцю іх жыцця паказала, што падобная залежнасць існуе для самак сейшэльскіх чаротавак у тых выпадках, калі ім дапамагаюць гнездаваць іншыя птушкі свайго віду.
- 24.04.2019 - 21:12 | HarrierКаманда заолагаў з Ірландыі і Інданезіі апісала два новыя для навукі віды вераб’іных птушак, якія жывуць на архіпелагу Сулавесі (Інданезія). Гэта белавочка з Вакатобі і белавочка з Вангі-вангі. Цікава, што пра сваё адкрыццё яны напісалі ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society – тым самым, у якім Альфрэд Уоллес і Чарльз Дарвін прадстаўлялі свае ідэі пра ўзнікненне відаў яшчэ ў 1858 г.
- 23.04.2019 - 18:28 | Harrier
У штаце Вайомінг (ЗША) палеантолагі знайшлі і апісалі парэшткі птушкі, якую можна лічыць найстарэйшым з вядомым нам прадстаўніком вераб’іных птушак – самай паспяховай сучаснай групы класа. Яе узрост вызначаны навукоўцамі ў 52 мільёны гадоў – гэта значыць, што першыя вераб’іныя з’явіліся як мінімум яшчэ ў эацэне.
- 22.04.2019 - 18:42 | HarrierПараўнанне мітахандрыяльнай ДНК тoнкадзюбага кулёна (якога лічаць хутчэй за ўсё зніклым відам) з аналагічна секвеніраванымі мтДНК іншых відаў кулёнаў паказала, што знойдзеныя адрозненні цалкам дазваляюць лічыць тoнкадзюбага паўнапраўным відам.
- 12.04.2019 - 23:14 | Harrier
Як аказалася, далёка не ўсё з уласнага досведу мае той самы сэнс у іншых месцах. І не толькі назвы не супадаюць з нашымі ўяўленнямі пра іх, але могуць і прыемна здзіўляць. Так атрымалася з нашай паездкай на IV Мазурскую міжнародную арніталагічную канферэнцыю, якая проста выдатна і на высокім узроўні была арганізаваная і праведзеная 6 красавіка на базе камунальнага прадпрыемства па ўтылізацыі адыходаў (ZUOK) каля мясцовасці Спыткова ў Польшчы.
- 12.04.2019 - 19:28 | HarrierНа гэтым тыдні EuroBirdPortal (ЕВР) - вялікі еўрапейскі праект па вывучэнні міграцыі птушак - прадставіў сваю абноўленую версію анімацыі пралётаў больш 100 відаў. Цікава, што цяпер дадзеныя на мапах абнаўляюцца штодня, дзякуючы прыкладна 120 тысячам назіранняў, якія заносяць у базы дадзеных назіральнікі з большасці краін Еўразвязу.
- 11.04.2019 - 16:28 | Harrier
Некаторыя, звычайна блізкія віды птушак, могуць пераадольваць межвідавы бар’ер у паводзінах і іншыя механізмы, якія перашкаджаюць узнікненню гібрыдаў. Аднак якія менавіта змены ў папуляцыях такіх відаў адбываюцца, каб падобныя гібрыды ўтвараліся параўнальна часта, застаецца незразумелым.

КАМЕНТАРЫ