Тонкадзюбы кулён (Numenius tenuirostris) застаецца адным з тых відаў птушак, які апошнія дзесяцігоддзі балансуе на мяжы прызнання яго афіцыйна зніклым. Колькасць дакументацыйна пацверджаных выпадкаў гнездавання можна пералічыць на пальцах адной рукі. І ўсе яны паходзяць з-пад Омска з мінулага стагоддзя. Таму сапраўдны арэал віда быў і застаецца невядомым. Аднак калі б можна было хаця б пашырыць пошук на патэнцыйныя месцы гнездавання, то гэта магло б дапамагчы знайсці самы загадкавы від кулікоў.
- 23.03.2017 - 04:24 | Harrier
- 21.03.2017 - 22:47 | Harrier
Константин Роман Ельский (1837–1896) родился в имении Ляды (ныне – южная часть Смолевичского района Минской области) 16.02.1837 г. [1]. Следует заметить, что в ряде источников [2, и др.] как год рождения («1838»), так и локализация места рождения (якобы ныне Червенский район Минской обл.) указываются ошибочно. Отец будущего исследователя, Михал Ельский, происходил из шляхетского рода Ельских герба Пелеш; к этому же роду относились известный историк и краевед Александр Ельский (1834–1916), скрипач-виртуоз Михал Ельский (1831–1904) и скульптор Казимир Ельский (1782–1867). Бабка Константина по линии матери происходила из князей Сапег, а его мать Клотильда (до замужества Монюшко) была теткой известного польского композитора Станислава Монюшко (1819–1872).
- 08.03.2017 - 08:46 | Harrier
Інвазійныя чужародныя звяры вынішчаюць абарыгенныя віды – і не толькі птушак – паступова, але непазбежна ставячы іх на мяжу знікнення. Паводле нядаўняга даследавання, апублікаванага ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS), іх негатыўная роля яўна недаацэньвалася і, бо чужародныя драпежнікі “… без сумневаў з’яўляюцца найбольш шкоднай групай інтрадуцэнтаў для Сусветнай біяразнастайнасці”. І каты іграюць асноўную ролю ў гэтым працэсе як мінімум для птушак.
- 07.03.2017 - 22:00 | HarrierПаспрабуйце свае сіды ў вызначэнні гагача, які знаходзіцца ў калекцыі аднаго з беларускіх музеяў. Магчыма, ён зможа стаць новым відам для нашай арнітафауны?
- 06.03.2017 - 12:52 | HarrierЛюдзі, якія жывуць побач з дзікімі птушкамі, кустамі і дрэвамі маюць нашмат меншую імавернасць захварэць дэпрэсіяй, у іх зменшаная трывожнасць і ўзровень стрэсу. Такія вынікі атрымалі даследчыкі з універсітэту Exeter, British Trust for Ornithology (Вялікабрытанія) і універсітэту Queensland (Аўстралія).
- 04.02.2017 - 23:20 | HarrierМінулы месяц можна смела называць выдатным пачаткам года для назіральнікаў птушак не толькі з-за колькасці атрыманых Клубам200 паведамленняў – ажно 55 пра 11 відаў! (нагадаем, за ўвесь рэкордны 2016 год іх было атрымана 420), але і з-за змены поглядаў на зімовыя назіранні і іх вартасць.
- 01.02.2017 - 14:38 | Harrier
Звычайна раз на два гады ў нас атрымліваецца падрыхтаваць канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена ў нас аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі нашага рэгіёну – запрашаем да сябе, бо сапраўды варта! Падрабязная праграма ніжэй.
- 29.01.2017 - 21:41 | HarrierПайшоў з жыцця калега, сябар і нефармальны настаўнік многіх з нас Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога большасьць сяброў і знаёмых ведала як проста Жоржа… Жорж быў сапраўдным Натуралістам, які не толькі шмат ведаў і ўмеў назіраць, але і меў талент цікава паказаць і распавесці пра прыроду іншым – нават тым, хто быў далёкі ад яе…
- 27.01.2017 - 00:32 | Harrier
Брытанскі арніталагічны звяз (British Ornithologists' Union (BOU)) нядаўна абвесціў, што з пачаткам наступнага, 2018 году, пераходзіць на класіфікацыю птушак, прынятую апошнім Міжнародным арніталагічным кангрэсам (International Ornithological Congress (IOC) World Bird List для выкарыстання ва ўсіх арніталагічных патрэбах: напрыклад, у Спісе птушак краіны і ва ўсіх публікацыях.
- 24.01.2017 - 21:16 | Harrier
Упершыню вялікая міжнародная каманда навукоўцаў пад эгідай Трасту водна-балотных угоддзяў і вадаплаўных птушак Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).апублікавала вынікі даследавання па найбольш імаверных прычынах рэзкага змяншэння колькасці нырка-сівака (Aythya ferina).
У палове краін, дзе гняздуе больш за 100 пар гэтага віду, трэнды колькасці працягваюць пагаршацца. Яны адлюстроўваюць працэс паступовага знікнення віда па ўсёй Еўропе, пра прычыны якога дагэтуль мала што было зразумела.

КАМЕНТАРЫ