У 16-ты раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 03 і 04.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.
У 16-ты раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 03 і 04.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.
Пасля 1,5-гадовага перапынку ў Латвіі знойдзены новы для краіны від птушак –сіняхвостка (Tarsiger cyanurus). Гэта 362-і зарэгістраваны для арнітафауны Латвіі від!
Быць невялікім сярод нашмат большых дзятлаў цяжка. Найлепшыя месцы для гнездавання разбіраюцца буйнейшымі відамі, а з найлепшых для харчавання дрэваў яны праганяюць меншых па памерах канкурэнтаў. Аднак адзін невялікі дзяцел знайшоў выйсце: знешне ён выглядае вельмі падобна да двух сваіх канкурэнтаў і яны прыймаюць яго “за свайго”. Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у часопісе The Auk: Ornithological Advances.
Віншуем Аню і Андрэя Храмогіных са з'яўленнем на свет сына Артура!
Амерыканскі бёрдэр Ноа Страйкер (Noah Strycker) 16 верасня пераадолеў магічную лічбу папярэдняга рэкорду ў 4341 від і мае яшчэ тры з паловай месяцы, каб яго значна палепшыць.
Як было паказана для некаторых відаў птушак, кандыцыя птушанят перад вылетам з гнязда можа моцна ўплываць на яго далейшы лёс: напрыклад, на выжыванне ці поспех гнездавання. У рэмезаў (Remiz pendulinus) знойдзена ўнікальная сярод птушак сістэма размнажэння: самец або самка перад самым пачаткам інкубацыі кідаюць гняздо, таму і яйкі, і потым птушанят даглядае заўсёды толькі адзін з бацькоў. Параўнальна часта абодва з бацькоў кідаюць кладкі (у 30-40% выпадкаў гнездавання!). Каго ж можна лічыць лепшымі бацькамі: самцоў ці самак?
Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій мы ўсё больш можам даведацца пра жыццё птушак. Многія атрыманыя звесткі папросту здзіўляюць сваёй неверагоднасцю. Чарговым героем газетных публікацый стаў сярэдні кулён (Numenius phaeopus) з Канады.
Просьба для гродненских!!!!
Только что передали информацию, что в окрестностях Гродно находится белый аист с кольцами.
Журы ў складзе акадэміка Міхаіла Нікіфарава і прафесара Васілія Грычыка падвяло вынікі ХІІ Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі:
Сокал Элеаноры (Falco eleonorae) – напэўна, самы позні гняздуючы від Паўночнага паўшар’я. Сокалы пачынаюць гнездаваць на невялікіх скалістых астраўках у Міжземным моры толькі ў ліпені- жніўні, калі пачынаецца масавая восеньская міграцыя вераб’іных птушак праз гэтыя месцы. У залежнасці ад яе асаблівасцяў і колькасці магчымай здабычы, сезон гнездавання ў віда таксама заканчваецца вельмі позна – ажно ў кастрычніку.
Міністэрства аховы здароўя Індыі забараніла выдачу па рэцэптах для людзей прэпарату дыклафенак у вялікіх дозах. Менавіта дыклафенак, як вядома, прывёў да смерці дзесяткаў мільёнаў грыфаў і сіпаў у Азіі і паставіў многія віды на мяжу знікнення.
Суд у Сан Хасэ (Каліфорнія, ЗША) (U.S. District Court, San Jose) прызнаў, што Міністэрства ўнутраных спраў ЗША парушыла федэральныя законы, калі стварыла Правілы, якія дазвалялі энергетычным кампаніям атрымаць дазволы на працягу 30 гадоў у няшчасных выпадках на ветрагенератарах або ў іншы спосаб забіваць афіцыйна ахоўваемых арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetus) і белагаловых арланаў (Haliaeetus leucocephalus) без пераследy федэральнымі ўладамі (т.зв. “Правіла 30 гадоў”). Рашэнне суда адмяніла Правілы.
В рамках Проекта «Природа важна для всех. Укрепление охраны природы через развитие лидерства и участия местного населения в процессе принятия решений на местном уровне», который реализует Общественная организация "Ахова птушак Бацькаўшчыны" при финансовой поддержке Европейского Союза на базе эколого-просветительного центра государственного природоохранного учреждения «Биологический заказник «Споровский» прошёл семинар для жителей Споровского региона, а также любителей природы, готовых стать Хранителями территории, важной для птиц (ТВП) «Болото Споровское».
Скрытная сава, адкрытая Магнусам Робам (Magnus Robb) і камандай з Sound Approach у 2013 годзе ў Амане змагла пацвердзіць асобны відавы статус дзякуючы генетычным даследаванням. Адначасова аказалася, што яе арэал заходзіць нават у Іран.
Як звычайна, чаргавы Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі (Birdrace) адбудзецца ў першую суботу верасня, сёлета гэта 05.09. Зарэгістрыраваць сваю каманду можна да 10.00 пятніцы, 04.09. Падрабязныя правілы Чэмпіянату і ўмовы рэгістрацыі можна знайсці ТУТ.
КАМЕНТАРЫ