Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Спасибо за интересный сезон. 19.07 - 10:19
  • Вам дзякуй за каментары пра… 15.07 - 14:25
  • Сумна развітвацца, але… 15.07 - 14:24
  • Двое птушанят пасьпяхова… 15.07 - 13:46
Больш каментароў →

CLUB200

  • Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)
  • Чапля-кваква (Nycticorax nycticorax)
  • Чырвонаваллёвы гагач (Gavia stellata…
  • Чырвонашыйная коўра (Podiceps auritu…
  • Крычка-чэграва (Sterna caspia)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • сокал-пустальга
  • гадзюка
  • сіняя сініца
  • рачная крычка
  • Вертишейка.
  • чорнагаловы шчыгел
  • казуля
  • вясковая ластаўка

 

 

  • Прысутнасць патэнцыйнага канкурэнта мяняе адносіны да ежы ў соек, але не ў новакаледонскіх крумкачоў

    03.01.2024 - 23:02 | Harrier
    сойка

    Новае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.

  • Лебедзь-клікун з Польшчы паляцеў ліняць у запалярную тундру Расіі

    03.01.2024 - 02:19 | Harrier
    лебедзь-клікун
    Дзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню GPS-GSM і спадарожнікавых перадатчыкаў на розных відах птушак, мы даведваемся не толькі пра агульныя відавыя шляхі міграцыі і зімоўкі, але і пра нетыповыя пералёты асобных птушак. Сярод іх і цікавы выпадак лінькі лебедзя-клікуна з Польшчы ў расійскай тундры.
  • З Новым, 2024-м, годам!

    31.12.2023 - 16:13 | Harrier

    Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым годам!

    Новых відаў у асабістых спісах, а таксама яркіх і цікавых ўражанняў ад назіранняў і тых птушак, што ўжо бачылі ў нас і за мяжой.

    І каб гэтым усім было варта дзяліцца ў нас на сайце!

    Будзьма разам для птушак і людзей!

  • Хутчэй за ўсё загінуў Omid - апошні белы журавель з заходняй Сібіры

    27.12.2023 - 20:11 | Harrier
    Рэзка павялічыліся апасенні таго, што заходне-сібірская папуляцыя белага жураўля канчаткова знікла, таму што хутчэй за ўсё загінуў апошні вядомы нам яе дзікі прадстаўнік, дарослы самец па мянушцы Omid - ён не прыляцеў на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Іране.
  • Сокал-кабец упершыню даляцеў да Паўднёвай Амерыкі

    26.12.2023 - 01:37 | Harrier

    Невялікі палеарктычны сокал дзякуючы неабыякавасці каманды бразільскага карабля, якая ананімна паведаміла пра яго з’яўленне на судне навукоўцам, стане першым прадстаўніком віду, які заляцеў ў Паўднёвую Амерыку.

  • Змены ў ахоўным статусе птушак у Чырвоным спісе МСАП-2023

    23.12.2023 - 19:47 | Harrier
    дроп
    Абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.
  • Мільёны птушак безсэнсоўна трацяць энергію з-за навагодніх фаерверкаў

    21.12.2023 - 02:08 | Harrier

    Міжнародная каманда даследчыкаў з дапамогай радараў для прагнозаў надвор’я і ўлікаў птушак ‘на зямлі’ паспрабавала выявіць якія групы апошніх найбольш і на якой адлегласці пакутуюць ад навагодніх фаерверкаў. Аказалася, што птушкі стараюцца адляцець далей ад месца запуску салютаў на адлегласці нават да 10 км.

  • Агляд рэгістрацый рэдкіх негняздуючых відаў птушак у Польшчы ў 2021 годзе

    16.12.2023 - 20:16 | Harrier
    хадулачнік
    У нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków)  (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.
  • Самцы дубальта павялічваюць свае шанцы на размнажэнне, пералятаючы з тока на ток?

    13.12.2023 - 01:18 | Harrier
    дубальт
    На аснове 5 гадоў даследаванняў з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў, польскім арнітолагам на паўночным усходзе Польшчы атрымалася паказаць, што насуперак ранейшым уяўленням пра ‘прывязаннасць’ самцоў дубальта да канкрэтных такоў, ажно 75% з іх мянялі месцы такавання на працягу таго самага сезону, і многія з іх рабілі гэта не адзін раз.
  • Новы від выкапневага кондара назвалі ў гонар знакамітага футбаліста

    09.12.2023 - 01:23 | Harrier
    Аргенціна - краіна самых знакамітых футбалістаў. Пра некаторых з іх нешта чулі нават тыя, хто не цікавіцца футболам. Таму не дзіўна, што каманда аргенцінскіх палеантолагаў, якую ачольваў д-р Federico Degrange, вырашыла назваць новаапісаны імі выкапневы від у гонар Lionel’а Andrés’а Messi – кондар Мессі (Vultur messii).
  • У афрыканскіх лунёвых шулякоў унікальнымі аказаліся не толькі ногі, але і вочы

    08.12.2023 - 01:18 | Harrier
    Розныя віды драпежных птушак, у тым ліку арлы, арланы і шулякі, маюць характэрыстычныя ‘броўныя дугі’, якія параўнальна моцна выступаюць над вачыма і надаюць іх уладальнікам суворы выгляд. Яны ўтвараюцца дзякуючы спецыяльным костным вырастам, якія называюца processus supraorbitalis і яўна не з’яўляюцца ‘упрыгожваннямі’.
  • Запрашаем усю зіму назіраць за жыццём птушак і звяроў навакольля Пушчы LIVE

    03.12.2023 - 01:42 | Harrier
    Сёмую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Спадзяемся, што ўжо традыцыйная змена месца размяшчэння камеры дапаможа ўбачыць і ўжо знаёмых па мінулых стрымах, так і новыя віды птушак і звяроў наваколля Белавежскай пушчы.
  • Поплаўны лунь хуткімі тэмпамі знікае ў Партугаліі

    01.12.2023 - 00:08 | Harrier
    поплаўны лунь
    Нядаўна апублікаваныя дадзеныя улікаў, праведзеных у Партугаліі ў 2022-23 гг, паказалі драматычнае змяншэнне колькасці поплаўнага луня ў гэтай краіне. Аказалася, што за апошнія 17-18 гадоў яна зменшылася ажно на 76-79%!
  • Блакітныя ара ўпершыню за 37 гадоў ізноў размнажаюцца ў прыродзе

    28.11.2023 - 20:58 | Harrier
    Пара блакітных ара, або ара Спікса, эндэмікаў Бразіліі, упершыню пасля рэінтрадукцыі віда ў прыроду і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова гадуе 2 уласных птушанят. Гэта яшчэ і першы падобны выпадак, вядомы навукоўцам з 1986 году.
  • У Мінску адзначаны новы для Беларусі від, які атрымалася вызначыць дзякуючы запісу голасу птушкі - пячураўка Х’юма

    26.11.2023 - 02:13 | Harrier
    Пячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 8
  • Page 9
  • Page 10
  • Page 11
  • Current page 12
  • Page 13
  • Page 14
  • Page 15
  • Page 16
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Клептопаразитизм
Шпакі: няспелая вішня і падзел здабычы
Канареечный вьюрок (Serinus serinus)
Косуля (Capreоlus capreоlus)
Зімовая бойка качароў крыжанкі
Cойкі VS шуляк-карагольчык

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз 1 карыстальнікаў анлайн.
  • Charapica

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites