Чайкі навучыліся карыстацца з асаблівасцяў харчавання некаторых відаў качак каб атрымаць доступ да малюскаў, якіх не могуць лавіць самі. Вынікі назіранняў за іх паводзінамі былі нядаўна апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances.
Чайкі навучыліся карыстацца з асаблівасцяў харчавання некаторых відаў качак каб атрымаць доступ да малюскаў, якіх не могуць лавіць самі. Вынікі назіранняў за іх паводзінамі былі нядаўна апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances.
Грыфы і кондары маюць спецыяльна аголеныя або з кароткім пер’ем галаву і шыю, якія даюць ім магчымасць заставацца параўнальна чыстымі нават пасля харчавання ўнутры трупаў вялікіх жывёл. Ачышчаючы косткі і цэлыя трупы ад гніючага мяса і ўнутранасцяў, грыфы між іншым перашкаджаюць распаўсюджанню патагенных мікраарганізмаў на іншых жывёл. Але чаму яны самі не хварэюць ад патагенаў?
У заапарку “Парк птушак” (Parque Das Aves), які знаходзіцца ў бразільскім горадзе Foz do Iguacu каля мяжы з Парагваем і Аргентынай, нядаўна вывялася птушанё алагоаскага курасао Alagoas Curassow (Mitu mitu). Кароткае відэа з авіярыя, прысвечанае гэтай падзеі, можна паглядзець ТУТ.
Тады як большасць відаў жывёл пазбягае месцаў, дзе адбылася смерць прадстаўніка таго ж віду, аказалася, што некаторыя віды птушак могуць выкарыстоўваць цікавасць да такіх месцаў каб зразумець прычыны смерці і, магчыма, выявіць новыя віды драпежнікаў ці важныя абставіны, якіх варта пазбягаць.
Асобіны ў сацыяльных відаў жывёл мусяць узаемадзейнічаць з іншымі прадстаўнікамі сваёго віду, каб мець магчымасць знайсці ежу, выжыць і размнажацца. Сацыяльныя ўзаемадачыненні больш высокага ўзроўню, з утварэннем іерархіі, ўзнікаюць калі ўзнікае неабходнасць жыць у групах і знаходзіць у іх баланс паміж мінусамі і плюсамі такога жыцця. Адзін з самых высокіх узроўняў сацыяльнасці – дамінантная іерархія, пазіцыі ў якой ўсталёўваюцца ў выніку агрэсіўных узаемадзеянняў.
Даследаванні па перамяшчэннях паказалі, што далёкадыстанцыйныя мігранты у выглядзе пералятаючых уначы вераб’іных птушак могуць дэманстраваць сапраўдную навігацыю ўжо падчас сваёй першай вясновай міграцыі. Аднак сапраўдная навігацыя патрабуе выкарыстання не толькі компаса, які паказвае правільны кірунак, але і мапы.
Акуляравая тэтрака (Phyllastrephus zosterops) - невялікі від вераб’іных птушак з Мадагаскару, паводле апошніх уяўленняў навукоўцаў узнік вельмі незвычайным для птушак чынам. Гэта атрымалася даказаць дзякуючы падрабязным генетычным даследаванням.
Імавернасць таго, што пара вялікіх сініц (Parus major) застанецца разам пасля першага гнездавання, залежыць ад сацыяльнага асяроддзя (колькасці і даступнасці патэнцыйных партнёраў), ў якім гэтая пара сфармавалася – да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы.
Зебравыя амадзіны (Taeniopygia guttata) у доследах прадэманстравалі складаныя паводзіны пад час выбару партнёра, якія падобныя на закаханасць у людзей. Аднак эвалюцыйны сэнс падобных паводзін не заўсёды зразумелы.
Вярхоўны суд Пакістана канчаткова забараніў паляванне на дроп Макк’уіна (Chlamydotis macqueenii), з-за чаго краіна можа мець клопаты з багатымі арабскімі шэйхамі-паляўнічымі з краін Персідскага заліву.
Ужо ў 23-і раз па ўсёй Еўропе, а таксама ў краінах Цэнтральнай Азіі адбыліся разнастайныя экскурсіі і фестывалі, мэтай якіх было прыцягнуць увагу грамадства гэтых краін да шматлікіх праблем мігрыруючых птушак. Масавая міграцыя пералётных птушак была адзначана ў большасці краін, якія прынялі ўдзел у ПанЕўрапейскіх назіраннях: было сонечна і усходнія спадарожныя вятры дапамагалі птушкам перамяшчацца ў патрэбным кірунку да месцаў зімоўкі.
Навукоўцы з BTO (British Trust for Ornithology - Брытанскага арніталагічнага траста) знайшлі, што масавая падкормка птушак у Вялікабрытаніі дапамагла як мінімум аднаму віду птушак параўнальна хутка змяніць міграцыйныя шляхі і выпрацаваць новыя.
Осенью миллионы птиц покидают места гнездования и направляются к местам зимовки. Уже на протяжении 22 лет в первые выходные октября тысячи людей по всей Европе и Центральной Азии выходят на природу пересчитать птиц и таким образом принимают участие в Осенних днях наблюдения за птицами.
З-за таго, што марскім відам птушак патрабуюцца для жыцця здаровыя марскія і акеанічныя экасістэмы і птушкі часта знаходзяцца на самым версе трафічных пірамід, навукоўцы лічаць іх добрымі індыкатарамі іх стану. Таму вельмі непакоячымі можна лічыць апошнія ацэнкі пра каіастрафічнае змяншэнне папуляцый многіх відаў марскіх птушак, апублікаваныя нядаўна. Гэтыя дадзеныя сведчаць пра агульны кепскі стан акіянаў.
КАМЕНТАРЫ