Віншуем усіх нашых карыстальнікаў з Новым, 2025-м годам і зычым цікавых назіранняў, новых відаў і яркіх уражанняў.
- 31.12.2024 - 17:49 | Harrier
- 28.12.2024 - 12:51 | HarrierСамка лайсанскага альбатроса па мянушцы Wisdom (Мудрасць), якой не менш 74 гадоў, напрыканцы лістапада не толькі зноў вярнулася ў ціхаакіянскі Midway Atoll National Wildlife Refuge, які знаходзіцца на паўночны захад ад Гавайскага архіпелага, але і знайшла там сабе новага самца.
- 25.12.2024 - 23:09 | HarrierДзякуючы выкарыстанню самага маленькага спадарожнікавага перадатчыка, які існуе, атрымалася адкрыць невядомае дагэтуль месца гнездавання адной з самых рэдкіх птушак у Свеце - куліка-лапатня. Ён мае статус віда, якому крытычна пагражае знікненне (Critically Endangered).
- 20.12.2024 - 20:28 | HarrierУ Свеце існуе мноства рэабілітацыйных цэнтраў, якія, між іншым, прымаюць драпежных птушак і займаюцца іх лекаваннем і аднаўленнем. Аднак рэабілітацыя птушак з разнастайнымі праблемамі - гэта праца- і грошаёмкі працэс. Таму хаця спробы ратавання параненых ці пашкоджаных іншым чынам дзікіх птушак і іншых жывёл звычайна не абмяркоўваюцца з маральнага пункту гледжання, эфектыўнасць падобных дзеянняў для прыроды застаецца збольшага невядомай. І лёс большасці дзікіх жывёл пасля рэабілітацыі і выпуска іх у прыроду больш не адсочваецца.
- 16.12.2024 - 18:16 | HarrierКожныя 10 гадоў у Свеце адбываюцца чарговыя Міжнародныя ўлікі белага бусла на ўсёй тэрыторыі гнездавання віду: ад Паўночнай Афрыкі і Іберыйскага паўвострава да еўрапейскай часткі Расіі і невялікай азіяцкай папуляцыі. Паводле папярэдніх дадзеных сёлетніх улікаў, у параўнанні з мінулымі, якія адбыліся ў 2014 годзе, у Польшчы колькасць гняздуючых пар зменшылася ажно на 10%.
- 15.12.2024 - 14:13 | Harrier
Нядаўняя публікацыя, падрыхтаваная вялікай міжнароднай камандай даследчыкаў на аснове адловаў сотняў птушак, у асноўным паміж 2010 і 2023 гг у верасні-лістападзе ў Швецыі, Нідэрландах, Шатландыі, Францыі і Гішпаніі, дазваляе паглыбіцца ў асаблівасці знаходжання двух сібірскіх таксонаў пячуравак
- 11.12.2024 - 17:10 | HarrierАцэнку памеру папуляцыі цецярука ў Паўночна-Падляскай нізіне (Nizinie Północnopodlaskiej) (Паўночна-Усходняя Польшча) праводзілі на аснове падлікаў самцоў пад час такавання. Агулам, на працягу 18 гадоў, паміж 2006-09 і 2023 гг, іх колькасць тут зменшылася на 98%.
- 07.12.2024 - 22:49 | HarrierТолькі праз 17 гадоў пасля яго пачатку скончыўся арыгінальны эксперымент з удзелам дзікіх амерыканскіх варон. Менавіта столькі часу прайшло пакуль адлоўленыя - і такім чынам ‘пакрыўджаныя’ - птушкі адпаведна негатыўна рэагавалі на чалавека, які гэта зрабіў.
- 11.11.2024 - 01:06 | HarrierНа сайце Komisji Faunistycznej апублікаваны чарговы гадавы агляд паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2023 год. Усяго было пазітыўна разгледжана 225 назіранняў рэдкіх відаў, якія адносіліся да 72 відаў і падвідаў.
- 10.11.2024 - 01:24 | Harrier
Вельмі падобна да людзей, прастаўнікі сацыяльна актыўных відаў птушак з узростам маюць усё менш сяброў. Дагэтуль асноўныя прычыны гэтага былі зразумелыя толькі тэарэтычна, а даследаванні для птушак адсутнічалі.

КАМЕНТАРЫ