• 21.09.2012 - 00:31 | Harrier

    Рэгіён усходніх Андаў у Перу “падарыў” навукоўцам новы від кабезона з роду Capito, вельмі блізкі да пурпурова-стужкавага кабезона Scarlet-banded Barbet – рэдкага віду з вельмі абмежаваным арэалам, які распаўсюджаны каля 300 км далей на поўнач. Новы від названы кабезон Сіра Sira Barbet C. fitzpatricki.

  • 20.09.2012 - 02:20 | Harrier

    Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) пасля свайго пераможнага вяртання ў 1980-я гады ў многія краіны Еўропы стаў там адным з тых відаў птушак, якія выклікаюць найбольш эмацыянальныя спрэчкі паміж рыбаводамі-рыбакамі і іншай часткай грамадзтва. 

  • 19.09.2012 - 01:29 | Harrier

    На афіцыйным сайце АПБ ptushki.org у адкрытым доступе з’явіліся 9 з 10 нумароў адзінага беларускага навуковага арніталагічнага часопіса Subbuteo.

  • 11.09.2012 - 11:44 | Harrier

    У мінулую суботу і нядзелю, 8-9 верасня, ў Тамашоўскім павеце на Любельшчыне, практычна ля мяжы з Украінай былі заўважаныя і сфатаграфаваныя з аўтамабіля 2 дарослыя асобіны стрэпета (Tetrax tetrax).

  • 10.09.2012 - 13:50 | Harrier

     Пасля народзінаў і росту ў вельмі дажджлівым шатландзкім леце, маладая скапа (Pandion haliaetus) можа апынуцца ў кнігах па арніталогіі. Справа ў тым, што яна ўстанавіла своеасаблівы рэкорд па хуткасці палёту для птушак свайго віду.  

  • 09.09.2012 - 00:19 | Harrier

    Віншуем каманду Merlin, якая перемагла ў сёлетняй гонцы за птушкамі (= Birdrace-2012)! За 12 гадзін спаборніцтваў яна змагла адзначыць 114 відаў птушак.

  • 06.09.2012 - 23:05 | Harrier

    Ніжэй прадстаўлены Спіс камандаў і іх склад, а таксама месца старту (і фінішу).

    Спіс складзены паводле часу атрымання заявак:

  • 05.09.2012 - 15:54 | Harrier

     Накануне встречи с руководителями стран АТЭС во Владивостоке президент России Владимир Путин возглавит полет косяка исчезающих журавлей-стерхов (Grus leucogeranus) на Ямале.

  • 05.09.2012 - 00:40 | Harrier

     Некаторыя птушкі, як аказалася, сапраўды “развітваюцца” з памерлымі асобінамі свайго віду.

  • 04.09.2012 - 18:31 | Harrier

     

    Ужо традыцыйна, ў чацвёрты раз наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз прадстаўлены бельгійскімі бёдуотчарамі.

    Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Bird Guide”на англійскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет у 2010 годзе) і ў цвёрдай вокладцы атрымае тая каманда, за рэпартаж якой у раздзеле Нашы назіранні прагаласуе найбольш зарэгістраваных карыстальнікаў.