- 16.02.2019 - 13:38 | HarrierЧарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 23 -24.2019. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільмы, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары плюс сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!
- 14.02.2019 - 12:44 | Harrier
У сераду, 13 лютага, раптоўна не стала Уладзіміра Янушэвіча - аднаго з самых цікавых фота-анімалістаў Гарадзеншчыны і найлепшых фатографаў Слоніма.
- 13.02.2019 - 19:03 | PeregrinusКак, кто и когда из птиц "принёс" весну в национальный парк "Беловежская пуща", почему важны длительные фенологические наблюдения и что нас и орнитофауну ждёт в ближайшее время.
- 13.02.2019 - 17:39 | Harrier
Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі. Сёння, 13 лютага, на захадзе нашай краіны былі адзначныя першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета амаль на 20 дзён раней, чым першыя палявыя жаўрукі былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе, гэта не "рэкордны" прылёт - у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!
- 11.02.2019 - 22:17 | Harrier
История Беловежской пущи неразрывно связана с судьбами сотен и тысяч людей, благодаря которым она сложилась именно так, а не иначе. В числе этих людей – орнитолог Владимир Афанасьевич Дацкевич, без преувеличения проживший непростую жизнь. В ней было всякое: уважение и признание коллег за высокий профессионализм, незаслуженные гонения, потеря близких.
- 11.02.2019 - 18:08 | PeregrinusНидерландские орнитологи обнаружили, что большие синицы могут убивать мухоловок-пеструшек в гнездовых дуплах. Причиной агрессивного поведения синиц ученые считают климатические изменения. Об итогах исследования, опубликованного в журнале Current Biology, рассказывает издание Popular Science.
- 10.02.2019 - 22:29 | Harrier
Бляшкадзюбыя, ці сённяшнія качкі, гусі і лебедзі – гэта адна з самых старажытных груп з сучасных птушак. З вялікай доляй упэўненасці можна было сцвярджаць, што яны з’явіліся яшчэ тады, калі на Зямлі панавалі дыназаўры. І вось цяпер на гэта былі знойдзеныя дадатковыя доказы.
- 07.02.2019 - 17:03 | HarrierПадобна таму, як найлепшыя краўцы могуць па аднаму знешняму выгляду выбраць найбольш адпаведную тканіну, так і новакаледонскія крумкачы выбіраюць для сваіх кручкоў, з дапамогай якіх дастаюць ежу, толькі асобныя віды кустоў з сотняў магчымых. Як дакладна яны гэта робяць, спрабавалі даведацца навукоўцы.
- 02.02.2019 - 01:27 | HarrierНегледзячы на тое, што назва першага месяца зімы - “снежань”, сапраўды снежная зіма пачалася ў студзені. Гэта адразу дала вынік у колькасці і разнастайнасці назіранняў: было атрымана 42 паведамленні пра рэгістрацыю 13 відаў са Спісу Клубу200. Для параўнання, у снежні было толькі 17 паведамленняў пра сустрэчы з 10 відамі са Спіса Клубу. А вось мінулагодні студзень быў не менш паспяховы: 54 паведамленні пра 11 рэдкіх відаў.
- 31.01.2019 - 21:29 | HarrierПэўна з-за зменаў клімата ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі ў апошнія гады пажары ў спелых лясах адбываюцца часцей і больш працяглыя па часе. Нядаўна апублікаванае шматгадовае даследаванне спрабавала разабрацца: як падобныя маштабныя пажары ўздзейнічаюць на папуляцыю барадатай кугакаўкі, якая ў Каліфорніі з’яўляецца відам, якому пагражае знікненне
- 27.01.2019 - 00:56 | HarrierУсяго за 2018 год у Клуб200 АПБ паступіла 469 паведамленняў пра назіранні 63 відаў са Спісу Клубу200, з якіх 1 – пра новы для Беларусі від птушак. У 2017-м такіх паведамленняў было трошкі больш за 450, у 2016 - амаль 400 і ў абодва гады яны былі пра назіранні трошкі іншых 59 відаў са Спіса.
- 26.01.2019 - 00:10 | HarrierВялікія зімовыя садовыя ўлікі (Big Garden Birdwatch) заўтра будуць адзначаць 40-годдзе з пачатку іх правядзення RSPB: чакаецца, што не менш паўмільёна брытанцаў на працягу як мінімум гадзіны падлічаць птушак на падворку свайго дома ў садзе ці ў бліжэйшым парку. Увесь гэты час праект застаецца самым маштабным даследаваннем з выкарыстаннем т.зв. грамадзкай навукі. Дзякуючы яго маштабнасці і працягласці, ужо зараз можна зрабіць некаторыя высновы, многія з якіх сумныя.
- 24.01.2019 - 22:05 | HarrierУсяго за 2018 год у Клуб200 АПБ паступіла 469 паведамленняў пра назіранні 63 відаў са Спісу Клубу200, з якіх адно – пра новы для Беларусі від птушак. У 2017-м такіх паведамленняў было трошкі больш за 450, у 2016 - амаль 400 і ў абодва гады яны былі пра назіранні 59 відаў са Спіса.
- 23.01.2019 - 21:57 | Harrier
У другую суботу лютага, у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў Мінску, адбудзецца ХХІІ з’езд грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і канферэнцыя сябраў Клубу200 АПБ. Шчыра запрашаем – уваход вольны.
- 17.01.2019 - 01:31 | HarrierДэталёвае анатамічнае і гісталагічнае даследаванне асаблівасцяў будовы мозгу грыфа-індзейкі, праведзенае камандай вучоных з ЗША і Канады, паказала, што гэты від мае самы вялікі з вядомых нам сярод сучасных птушак аддзел мозгу, які адказвае за аналіз пахаў. Гэты аддзел называецца ольфакторнай цыбулінай (olfactory bulbs), і разам з іншымі прыстасаваннямі да спецыфічнага ладу жыцця грыфаў, дапамагае знаходзіць свежую падаль з вялікай адлегласці - нават калі яна схаваная пад покрывам лесу.
КАМЕНТАРЫ