- 25.10.2018 - 17:11 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій і прылад для вывучэння міграцыі птушак, у апошняе дзесяцігоддзе мы змаглі шмат давецца пра асаблівасці пералётаў розных відаў. Аднак тое, што нават параўнальна невялікія птушкі могуць паспяхова пераадольваць пад час сваіх сезонных міграцый адлегласці да 13 тысяч км у адзін бок, не можа не здзіўляць. Паводле атрыманых з дапамогай геалакатараў дадзеных, пячураўкі-будаўнічкі (Phylloscopus trochilus yakutensis) (вагой каля 10 г !) з Далёкага Усходу Расіі паспяхова далятаюць ажно да Мазамбіку.
- 24.10.2018 - 17:55 | HarrierПраз амаль 14 гадоў пасля першай рэгістрацыі навукоўцамі, каманда даследчыкаў з National University of Singapore (NUS) і Інданезійскага навуковага інстытуту нарэшце фармальна апісала невядомы від птушак. Ён атрымаў назву “ротэнская пячураўка” Rote Leaf-Warbler (Phylloscopus rotiensis) з-за таго, што сустракаецца толькі на аднайменным інданезійскім востраве Rote.
- 22.10.2018 - 21:27 | Harrier
Вельмі нечаканыя вынікі атрымала міжнародная каманда даследчыкаў – яны ўпершыню змаглі памераць т.зв. эфект паверхні для лятаючых жывёл. Аказалася, што ён эканоміць нашмат больш энергіі, чым меркавалі да гэтага. І таму дапамагае паглядзець на тэорыі, як птушкі маглі пачаць выкарыстоўваць крылы для палёту, ў “новым святле”.
- 22.10.2018 - 16:40 | HarrierУ рамах штогадовага маніторынгу гняздуючай папуляцыі сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), даследчыкі з польскага прыродаахоўнага таварыства “Bocian” праверылі 431 папярэдне размешчаную для гэтага віду гнездавую скрыню ў пяці паветах вакол г.Седльце.
- 19.10.2018 - 14:40 | Harrier
Хаця дзякуючы назіранням паўночна-амерыканскіх і афрыканскіх відаў, спіс птушак Заходняй Палеактыкі штогод паступова павялічваецца, аднак часцей за ўсё гэта адбываецца на межах гэтага зоагеаграфічнага рэгіёну: на Азорскіх астравах ці ў Паўночнай Афрыцы.
- 18.10.2018 - 17:52 | HarrierНавукоўцы з Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (Centre National de la Recherche Scientifique (CNRS)) і Université de Rennes, у супрацоўніцтве з карпарацыяй Airbus, эксперыментальным шляхам знайшлі аптычную ілюзію, якая вельмі эфектыўна адпужвае драпежных птушак ад самалётаў ці ветраных турбін. Гэта вельмі пазітыўная навіна і для ўладальнікаў, лётчыкаў і пасажыраў самалётаў, і для птушак. Апошніх проста менш стане безсэнсоўна гінуць пры сутыкненнях.
- 17.10.2018 - 22:17 | SirenaПодробности того, как беларуская команда решила выступить на "гонках за птицами" в Литве и что их этого вышло.
- 17.10.2018 - 13:42 | HarrierЧорнагаловая чайка (Larus melanocephalus) параўнальна нядаўна з’явілася як гняздуючы від у арнітафауне Вялікабрытаніі. Першы выпадак гнездавання адзначаны як раз 50 гадоў таму – у 1968 пара паспяхова падняла на крыло 2 птушанят на невялікім востраве ў Needs Ore Point (Hampshire). Цікава, што да 1962 году ўсе назіранні віда на Брытанскіх астравах трэба было пацверджваць у Камітэце па рэдкасцях, аднак колькасць рэгістрацый спачатку паступова, а потым і рэзка павялічвалася.
- 15.10.2018 - 18:02 | HarrierДзякуючы выкарыстанню метэаралагічных радараў са 143 станцый (якія размешчаныя па ўсёй кантынентальнай частцы ЗША) і кампутарнага мадэлявання, атрымалася параўнальна дакладна падлічыць колькасць мігрыруючых над паўночнаамерыканскім кантынентам птушак. Параўнанне лічбы тых, што ляцяць на зімоўку з тымі, якія потым вяртаюцца на месцы гнездавання, прывяло навукоўцаў да даволі нечаканых высноў наконт выжывальнасці мігрыруючых птушак.
- 14.10.2018 - 00:38 | HarrierПасля дзесяцігоддзяў спрэчак, каманда навукоўцаў з Заалагічнага таварыства Лондана (Zoological Society of London (ZSL) нарэшце вызначыла I апісала самую вялікую птушку, якая калі-небудзь жыла на нашай планеце. Гіганцкая птушка атрымала таўталагічную назву - Vorombe titan (што значыць “вялізарная птушка” на мальгашскай і грэцкай мовах).
- 12.10.2018 - 15:28 | HarrierЦікавая заканамернасць была знойдзена ў японскіх вялікіх сініц (Parus minor), якія лічацца сацыяльна манагамным відам: калі першае гнездаванне ў сезоне было непаспяховым, то самкі з такіх пар стараюцца знайсці дадатковых самцоў і капуліраваць таксама і з імі.
- 11.10.2018 - 20:03 | HarrierРысавыя трупіялы (Dolichonyx oryzivorus) афіцыйна могуць быць далучыныя да невялікай “эліты” прадстаўнікоў вераб’іных птушак, якія здзяйсняюць параўнальна далёкія пералёты без пасадкі пад час сезонных міграцый. Самая вялікая падобная адлегласць для гэтага віду, вызначаная дзякуючы сучасным тэхналогіям, склала ажно 3500 км!
- 10.10.2018 - 16:45 | Harrier
У аўторак адбыўся першы з заняткаў не зусім звычайнага курса у Гродзенскім універсітэце залатога веку (УЗВ) – упершыню за 10 год існавання гэтай установы нефармальнай адукацыі для сталых людзей, тут пачалі вучыцца вызначаць птушак. Курс пад назвай “Асновы назіранняў птушак, або нашы першыя 100 відаў” разлічаны на 12 тэарэтычных заняткаў, якія пройдуць у першым семестры.
- 10.10.2018 - 15:36 | HarrierДамовыя вераб’і (Passer domesticus) – адзін з дзікіх відаў птушак, які здаўна жыве разам з намі і дзякуючы нам цяпер распаўсюджаны амаль па ўсяму Свету. Аднак як даўно гэтыя птушкі “далучыліся” да людзей і што з-за гэтага змянілася ў іх фізіялогіі, вырашылі знайсці навукоўцы дзякуючы параўнанню ДНК розных папуляцый дамовага вераб’я паміж сабой і з геномам іншых відаў вераб’ёў.
- 08.10.2018 - 13:41 | HarrierДактары з Шэтландзкіх астравоў (Шатландыя, Вялікабрытанія) пачалі прапісваць пацыентам з хранічнымі хваробамі псіхічнай сферы, дыябетам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і хранічным стрэсам рэкамендацыі на рэгулярныя назіранні за птушкамі (birdwatch) і іншыя прагулкі на прыродзе.
КАМЕНТАРЫ