Амаль камплектныя акамянелыя парэшткі птушкі, якая выглядае нечым пераходным паміж свіргулямі і калібры праліваюць дадатковае святло на пачатковую эвалюцыю гэтых блізкіх таксонаў і паказваюць калі прыкладна яны пачалі разыходзіцца паміж сабой.
- 04.07.2017 - 15:22 | Harrier
- 30.06.2017 - 12:18 | Harrier
Нядаўняе даследаванне паказала, што як мінімум адзін від птушак умее выдатна і па прызначэнні выкарыстоўваць дубцы (або абломаныя галінкі) каб барабаніць. Цікава, што і знешне гэты від – чорны, або пальмавы какаду (Probosciger aterrimus) - выглядае як рок-зорка канца міінулага стагоддзя, калі знакаміты барабаншчык Філ Коллінз толькі пачынаў сваю сольную кар’еру спевака.
- 29.06.2017 - 21:28 | Harrier
Май можа стаць рэкордным для Беларусі па колькасці адзначаных новых для нашай краіны відаў птушак. Сёлета ў пачатку месяца Андрэй Шэўчык сфатаграфаваў у Калінкавіцкім раёне чорнагаловага сібірскага ерчыка, і вось толькі цяпер стала вядома, што яшчэ адзін новы від быў злоўлены ў канцы мая мінулага году і таксама на Гомельшчыне. Гэта - бледная перасмешка (Hippolais pallida).
- 28.06.2017 - 23:40 | Harrier
Большасць арнітолагаў і бёдуотчараў не сумняецца ў тым, што самцы многіх відаў птушак спяваюць. Аднак нямногія з нас ведаюць, што самкі птушак таксама могуць спяваць – часам не менш складаныя і прыгожыя песні.
- 24.06.2017 - 13:29 | Harrier
У апошнія гады даследаванні міграцыі птушак рэдка абыходзяцца без выкарыстання тэхнічнічных прылад, якія дапамагаюць глыбей і інакш убачыць складаныя працэссы ў іх жыцці. Аднак дагэтуль няма адназначнага адказу на важнае пытанне – наколькі падобныя прылады бяспечныя для птушак? Нядаўняя публікацыя ў часопісе The Condor: Ornithological Applications паказвае магчымыя дадатковыя абмежаванні ў выкарыстанні геалакатараў.
- 11.06.2017 - 00:59 | Harrier
Запісы спеваў звычайных стрынатак (Emberiza citrinella) з Новай Зеландыі даюць магчымасць арнітолагам пачуць, як іх брытанскія суродзічы маглі спяваць 150 гадоў таму. Даследаванне паказала, што як мінімум некалькі дыялектаў, з якімі спяваюць стрынаткі ў Новай Зеландыі – куды яны былі завезеныя яшчэ ў ХІХ ст, страчаны ў сучасных птушак Вялікабрытаніі.
Навукоўцыпараўноўвалі дыялекты спеваў звычайных стрынатак у Вялікабрытаніі і былой калоніі Брытанскай імперыі – Новай Зеландыі, дзе больш за 600 звычайных стрынатак было выпушчана ў 1860-70 гг і пазней яны сталі праблемай. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Ecography.
- 08.06.2017 - 19:51 | Harrier
Старажытны бурштын з М’янмы ізноў паказаў, якія значныя для палеанталогіі і нашых уяўленняў пра эвалюцыю вялікіх таксонаў жывёл адкрыцці могуць быць здзейснены з дапамогай гэтага незвычайнага прыроднага матэрыялу для захавання парэшткаў даўно вымерлых відаў. З дапамогай кампьютэрнай тамаграфіі атрымалася ўбачыць самыя камплектныя парэшткі старажытнага птушаня ў бурштыне даўжынёй каля 10 см. Яго ўзрост быў вызначаны амаль на 100 мільёнаў гадоў.
Захаванае пер’е паказвае, што птушанё, якое трапіла ў смалу, ужо было апераным і пражыло як мінімум першыя дні або нават тыдні. Косткі, скура і мяккія тканкі таксама трапілі ў бурштын і забяспечваюць навукоўцаў унікальнай інфармацыяй пра даўно зніклую групу птушак.
- 08.06.2017 - 13:44 | Harrier
Сёння зранку ў арніталагічнай Меццы Літвы – на мысе Ventė у аднайменнай арніталагічнай станцыі быў адзначаны новы для гэтай краіны від птушак - рыжапаяснічная ластаўка (Cecropis daurica)!
Птушку ўбачыў і сфатаграфаваў арнітолаг Вітаўтас Эйгірдас (Vytautas Eigirdas). Мыс Вентэ знаходзіцца ў дэльце Нёмана, адміністратыўна ў раёне Šilutė (Заходняя Літва). Менавіта там у 1929 годзе наш зямляк праф. Тадэвуш Іваноўскі (Tadas Ivanauskas) заснаваў арніталагічную станцыю, якая прычынілася да першых рэгістрацый для Літвы ўжо некалькіх відаў птушак.
- 28.05.2017 - 00:40 | Harrier
Самцы птушак, якія ўжо маюць партнёрку, не супраць навязаць кантакт з іншай самкай. Нядаўняе даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances, спрабуе зразумець як такія паводзіны самцоў цёмнавокага юнка (Junco hyemalis) залежаць ад сацыяльнага кантэксту.
- 26.05.2017 - 00:43 | Harrier
Шаноўныя сябры! Польскія калегі запрашаюць на Агульнапольскую арніталагічную канферэнцыю “Ornitologia w skali lokalnej i globalnej” (“Арніталогія ў лакальным і глабальным маштабе”), якая адбудзецца 20-22 верасня 2017 г. у Любліне і Уршуліне (LUBLIN-URSZULIN).
Канферэнцыю арганізуюць: Katedra Zoologii, Ekologii Zwierząt i Łowiectwa Uniwersytetu Przyrodniczego w Lublinie, Zakład Ochrony Przyrody Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie, Sekcja Ornitologiczna PTZool, Liga Ochrony Przyrody і Poleski Park Narodowy.

КАМЕНТАРЫ