Viasna-2024 2024

  • 17.08.2009 - 01:43 | Kiolk

         Хутка верасень, а значыць і чарговы IV чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі. Адной з асаблівасцяў гэтага чэмпіяната можа стаць арыгінальная эмблема birdrace гэтага года, якая будзе рэалізавана на саколках і налепках. Каб эмблема атрымалася інфарматыўнай і якаснай, мы вырашылі, што варта папрацаваць над ёй усім разам.

         Форма працы: адзін з наведвальнікаў нашага сайта, а менавіта Дзьмітрый Гупянец, згадзіўся дапамагчы, і распрацаваў два варыянта эмблемы па агульнай канцэпцыі, што на ёй павінна быць птушка года – шэрая гусь, а таксама надпіс пра чэмпіянат. Гэта першапачатковы варыян, але ён далёка не канчатковы, калі ў вас іншае бачанне ці іншая канцэпцыя эмблемы, выкажыце сваю думку дакладна сфармуляваўшы яе, а Дзьмітрый пастараецца ажыцявіць яе.

  • 16.08.2009 - 19:15 | Harrier

        Навукоўцы адкрылі, што гэтыя невялікія птушкі прыносяць у свае дуплы расліны з медычнымі ўласцівасцямі каб дэзінфекаваць гнёзды.
    Такія расліны, як мята або лаванда, знойдзеныя ў высцілцы гнёздаў, сапраўды, забіваюць бактэрый. Гэта стварае лепшыя ўмовы для росту птушанят і яны маюць большыя шанцы на выжыванне.
    Аднак розныя асобіны сініх сініц (Parus caeruleus) выбіраюць розныя віды раслін і не зразумела, як яны атрымліваюць ці перадаюць свае веды пра карыснасць такой дэзінфекцыі іншым птушкам.

  • 16.08.2009 - 11:27 | Harrier

        Самая вялікая драпежная птушка Вялікабрытаніі (размах крылаў ад 2 да 2,5 метраў) праследавалася да канчатковага знішчэння тут у ХVIII стагоддзі. Аднак у апошнія гады пачалася праграма па рэінтрадукцыі арланаў на ўсходзе Шатландыі.
    Група з 14 птушанят з Нарвегіі, якіх утрымлівалі ў адмысловых вальерах у Файф (Fife), цяпер былі выпушчаны ў эстуарыі ракі Тэй (Tay).

  • 15.08.2009 - 16:01 | Harrier

         Адзін з лепшых і найбольш актыўных назіральнікаў і фатографаў нашага сайту (больш вядомы пад нікам Oh-Voegel ) на мінулым тыдні быў адзначаны як “Фатограф тыдня” і яго здымак звычайных чачотак быў прызнаны “Здымкам тыдня” на сайце фотаанімалістаў www.naturelight.ru .

  • 14.08.2009 - 23:43 | Harrier

         Дагэтуль у Заходняй Польшчы (а менавіта ў Заходнепаморскім, Любускім, Ніжнешлёнскім, Вялікапольскім ваяводзтвах) дзейнічаў дазвол паляваць на дзікіх гусей нават у студзені, што яўна парушала Дырэктыву Еўрапейскага Звязу па дзікіх птушках, таму што ў гэты час гусі ўжо аб’ядноўваюцца ў пары.

  • 14.08.2009 - 23:30 | Harrier

        Навукоўцы паведамляюць, што адна з баек Эзопа можа быць заснавана на фактах. Ў ёй, напісанай больш 2000 гадоў таму, варона выкарыстала камяні, каб падняць узровень вады ў збане і напіцца.
        Цяпер у артыкуле, апублікаваным у часопісе Current Biology, пацверджваецца, што гракі (блізкія крэўныя варОнаў) робяць падобныя рэчы, калі апынуцца ў падобнай сітуацыі.

  • 14.08.2009 - 23:13 | Harrier

        У красавіку гэтага году Польскі Сэйм нарэшце ўхваліў, а ў траўні прэзідэнт падпісаў Закон пра падтрымку ўраўнаважанага развіцця рыбалоўнага сэктара з удзелам Еўрапейскага Рыбацкага фонду. Mіністр сельскай гаспадаркі цяпер абмяркоўвае праект распараджэння “ў справе асаблівых варункаў і ўмоў выдзялення дапамогі для тых, хто займаецца аквакультурай, рыбалоўствам у мацерыковых вадаёмах, перапрацоўкай і рэалізацыяй прадуктаў аквакультуры і рыбалоўства….”

  • 09.08.2009 - 13:12 | Harrier

    Сёння з ранку я пачуў у тэлефоннай трубцы: “Алё, гэта “Ахова птушак”?”
    “Так, слухаю Вас.”- не зусім упэўнена адказаў я. І пасля гэтага пачуў незвычайную гісторыю.
    Гарадзенец, які жыве ў цэнтры горада на вуліцы Ажэшкі, распавёў, што дзве апошнія вечары запар да яго на балкон прылятае … белы бусел! Пасля шчодрага пасілку з рыбы, які яму забяспечвае гаспадар балкону (бусел хапае ежу дзюбаю ў паветры), птушка застаецца на ўсю ноч, а з самага ранку адлятае ў невядомым кірунку. Цікава, што бусел акальцаваны.
    Гарадзенец непакоіўся, каб у птушкі не ўзніклі праблемы з яго суседзямі, бо зразумела, што пасля сябе бусел пакідае не толькі прыемныя ўспаміны, але і памёт.

  • 09.08.2009 - 00:47 | Harrier

         Як мінімум два кансорцыумы змагаюцца за тое, каб атрымаць пад свой кантроль дамэнную зону .есо. Яшчэ сёлета ў сакавіку былы віцэ-прэзідэнт ЗША Эл Гор аб’яднаў свае сілы з каліфарнійскай групай Dot Eco (Кропка Эко) каб атрымаць магчымасць выкарыстоўваць новы аднайменны дамэн найвышэйшага ўзроўню ("top level domain" (TLD)).
    Аднак цяпер ў бітву за новы TLD увязалася міжнародная група па ахове навакольнага асяроддзя пад назвай Big Room.

  • 08.08.2009 - 17:21 | Harrier

        Сёння, цёплым жнівеньскім днём у Тураве адбылася незвычайная падзея. Ў гэтую беларускую "сталіцу птушак", дзе аб гэтых пярнатых істотах нагадваюць не толькі яны самі - амаль у цэнтры горада знаходзіцца знакамітая ТВП (Тэрыторыя, важная для птушак) "Тураўское балонне", а на будынку гарадзкіх уладаў штогод выводзяць сваіх птушанят буслы, але і знаходзіцца адзіная ў Беларусі Станцыя кальцавання птушак НАН Беларусі, а дзякуючы Святу птушак, якое адбылося тут сёлета, выявы птушак змешчаны на некалькіх інфармацыйных шчытах, у вокнах мясцовай кавярні, а каля гатэлю стаіць помнік у выглядзе 2 бронзавых марадунак.

  • 08.08.2009 - 00:56 | Harrier

        Нарэшце мы можам пачаць сваю невялікую “рэкламную кампанію”. Выйшлі з друку 2 віды налепак з лога BirdWatch.by : круглыя, дыяметрам 9 см, і прамавугольныя (гл. здымак) – памерам 12 на 7,5 см.
    Абодва тыпы зроблены на тонкай плёнцы тыпу Avery, каляровыя, якасць друку – сярэдняя.

  • 05.08.2009 - 23:41 | Harrier

          Сокал-балабан (Falco cherrug), які мае статус глабальна пагражаемага віду, быў адным з двух птушак свайго віду, на якога ў ліпені гэтага году быў павешаны спадарожнікавы GPS перадатчык у рамках праграмы даследаванняў, якія вядзе Аніта Гамаўф (Anita Gamauf) з венскага Naturhistorical Museum (Аўстрыя). Да таго, як сокал знік на балтыйскім узбярэжжы недалёка ад польскага горада Łeby, ён з Аўстрыі заляцеў у Славакію, Ўкраіну і Польшчу. Другая птушка з перадатчыкам увесь час знаходзіцца ў Заходняй Славакіі. 

  • 05.08.2009 - 18:50 | Harrier

        У наведвальнікаў нашага сайту ёсць выдатная магчымасць набыць белыя баваўняныя саколкі, на якіх метадам тэрмадруку (тонкая празрыстая плёнка, якая вытрымлівае да 40 чыстак у пралцы) нанесена лога нашага сайту. Пад ім змешчаны маленькія эмблемы АПБ, BirdLife International Partner, CLUB200 і пазнака нашага рэйтынгу на Fat Birder (Birding top 1000 Ranking).

        Адна саколка каштуе 25 тыс. руб., за перасылку ў любы куток Беларусі плацім мы! Магчымыя два варыянты аплаты: пералічыць грошы на мабільны тэлефон або замовіць накладзеным плацяжом.

  • 05.08.2009 - 16:29 | Harrier

     Пад такой назвай адбыўся  семінар  на возеры Белае, што  ў Брэсцкім раёне. Семінар аб'яднаў  адразу два праекты, галоўным выканаўцам якіх з'яўляецца Заходне-Палескае аддзяленне ГА АПБ. 
        Для аднаго з праектаў - «Прырода аб'ядноўвае людзей», які рэалізуецца супольна з грамадскай экалагічнай арганізацыяй «Зялёны край», гэты семінар стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў, бо з'яўляўся астатняй дзейнасцю ў рамках праекту. Для іншага праекту - «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам з Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе», семінар быў магчымасцю падвесці папярэднія вынікі і рэалізаваць шэраг запланаваных мерапрыемстваў. Абодва праекты рэалізуюцца ў першую чаргу дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду.

  • 05.08.2009 - 16:13 | Harrier

       АСБК (Ассоциация сохранения биоразнообразия Казахстана) организует Полевой лагерь в Коргалжынском национальном государственном заповеднике, он пройдет с 21 по 26 августа. Для студентов, магистрантов и аспирантов – членов АПБ есть возможность принять в нем участие!