• 26.07.2023 - 14:44 | Harrier
    Гэты год аказазаўся багаты на паведамленні пра не толькі незвычайныя выпадкі гнездавання буслоў, але і на тое, што яны параўнальна паспяхова скончыліся. На прыканцы ліпеня чакаецца вылет з гнязда і пачатак самастойнага жыцця двух птушанят, якія хутчэй за ўсё з’яўляюцца першымі ў Свеце гібрыдамі паміж чорным (Ciconia nigra) і белым (C. ciconia) бусламі.
  • 25.07.2023 - 18:59 | Harrier

    На аснове ўлікаў, праведзеных аўтарамі, а таксама асабістых паведамленняў розных даследчыкаў і літаратурных дадзеных, упершыню пасля 2009 году атрымалася ацаніць асаблівасці размяшчэння і колькасці гняздуючых вялікіх белагаловых чаек чатырох відаў з роду Larus у Беларусі: чайкі-рагатухі (L. cachinnans), чайкі-клыгуна (L. argentatus), чайкі-чарнакрылкі (L. fuscus) і жаўтаногай чайкі (L. michahellis).

  • 20.07.2023 - 14:37 | Harrier

    Жыхар Латвіі згодна з выракам адміністрацыйнага суда за мэтавае знішчэнне гнязда белага бусла (Ciconia ciconia) з птушанятамі павінен заплаціць 15 тысяч эўра штрафу і адпрацаваць 140 гадзін на грамадзка-карыснай працы. Ён прызнаў сваю віну і не збіраецца абскаржваць судовы вырак.

  • 19.07.2023 - 23:21 | Harrier
    Колькасць свойскіх катоў, якія свабодна ‘гуляюць’ (бадзяжных або хатніх, якіх выпускаюць з хаты або кватэры гаспадары), увесь час павялічваецца і гэта ператварылася ў глабальную экалагічную праблему. Таму цалкам абаснавана свойскі кот лічыцца адным з найбольш небяспечных чужародных інвазійных відаў, прычым у адрозненне ад дзікіх чужародных відаў, у яго няма свайго абарыгеннага прыроднага асяроддзя.
  • 13.07.2023 - 00:07 | Harrier

    Мімікрыя - шырока распаўсюджаная з’ява ў розных таксонах жывёл, аднак гукавая ці акустычная мімікрыя нашмат менш вядомая і даследаваная ў параўнанні з візуальнай. Таму вельмі цікава, што міжнародная каманда даследчыкаў пацвердзіла незвычайныя абарончыя паводзіны птушанят лескі-швачкі (Cisticola juncidis).  

  • 12.07.2023 - 01:59 | Harrier
    Нядаўна з’явіўся падрабязны агляд, які аналізуе выкарыстанне для пабудовы гнязда 176 відамі птушак разнастайнага чалавечага смецця – ад рыбачых сетак і пластыкавых пакетаў ды шнуроў да сігарэтных недапалкаў. Аднак іншае даследаванне нідэрландзкіх арнітолагаў можа здзівіць каго заўгодна. У ім навукоўцы апісваюць выпадкі выкарыстання птушкамі фактычна анці-птушыных прыстасаванняў – металічных стужак з доўгімі шыпамі.
  • 04.07.2023 - 00:23 | Harrier
    Новае даследаванне паказала, што гарадзкія вялікія сініцы (Parus major) адчуваюць меншы стрэс і дэманструюць меншы ўзровень адпаведных гармонаў, чым іх таваркі з лясных біятопаў.
  • 27.06.2023 - 21:27 | Harrier
    Дзікія жывёлы разнастайным чынам узаемадзейнічалі з прадстаўнікамі нашага віду людзей вакол больш ці менш часовых стаянак чалавека яўна задоўга да першых сталых пасяленняў нашых продкаў, якія паходзяць з неаліту і маюць узрост каля 10 тысяч гадоў. Міжнародная каманда навукоўцаў у сваёй апошняй публікацыі прадставіла новыя доказы таго, што крумкачы харчаваліся на рэштках вялікіх жывёл тыпу маманта, якіх здабывалі паляўнічыя т.зв. паўлаўскай культуры на тэрыторыі цяперашняй Маравіі (Чэхія) больш, чым 30 тысяч гадоў таму.
  • 23.06.2023 - 19:04 | Harrier

    Дзякуючы сабраным больш, чым за 75 гадоў правядзення адловаў і кальцавання малых кіркуноў (Calidris minuta) на Ottenby Bird Observatory, якая знаходзіцца на самым поўдні вострава Öland (Швецыя), атрымалася адзначыць і ацаніць некаторыя негатыўныя змены.

  • 21.06.2023 - 13:01 | Harrier
    Дзве вельмі дзіўныя гісторыі, звязаныя з гнездаваннем белых буслоў, разгарнуліся гэтай вясной у Чэхіі. У невялікім гарадку Horní Cerekv была адзначана пара, якая ўтварылася з самкі белага і самца чорнага бусла. А прыкладна ў 50 км ад гэтага месца ў горадзе Chýnov у адным гняздзе адклалі яйкі дзве самкі белага бусла, якія дагэтуль займаюць яго без бачнага ўдзелу самца.
  • 14.06.2023 - 09:43 | Harrier
    Улады ЗША афіцыйна дазволілі вакцынацыю каліфарнійскіх кондараў ад птушынага грыпу. Від мае крытычна пагражаемы (Critically Endangered) ахоўны статус і негледзячы на доўгатэрміновую эфектыўную праграму па рэінтрадукцыі ў прыроду Паўночнай Амерыкі, у прыродзе знаходзяцца ўсё яшчэ не больш за 300 асобін кондараў.
  • 08.06.2023 - 16:29 | Harrier
    Самы стары на Брытанскіх астравах, вядомы нам чырвоны каршун, памёр пасля таго, як быў знойдзены параненым. Птушка аказалася адной з тых, каго навукоўцы выпусцілі ў прыроду ў рамках самай першай хвалі рэінтрадукцыі віда ў Вялікабрытаніі ў пачатку 1990-х гадоў.
  • 06.06.2023 - 13:18 | Harrier
    Некаторыя віды чаек, і сярод іх чайка-клыгун, выдатна адчуваюць сябе ў еўрапейскіх гарадах. Негледзячы на тое, што ўвогуле ‘прыродныя’ папуляцыі чаек змяншаюцца, з сярэдзіны минулага стагоддзя ў некаторых гарадах Еўропы ўпершыню ўтварыліся гарадзкія, якія агулам павялічваюцца. Усё гэта змагло адбыцца дзякуючы таму, што чайкі аказаліся параўнальна пластычнай групай у адносінах і да ежы, і да месцаў гнездавання.
  • 02.06.2023 - 15:55 | Harrier
    Першага чэрвеня 1434 г. памёр Уладзіслаў Ягайла (Władysław Jagiełło). Пад час свайго параўнальна доўгага жыцця (нарадзіўся ў Вільні паміж 1352 і 1362 гг.), ён быў князем віцебскім, вялікім князем літоўскім (у 1377-1392 гг), каралём польскім (у 1386-1434) і вярхоўным князем літоўскім (у 1392-1434 гг). Старэйшы сын вялікага князя Альгерда ў другім яго шлюбе, з цвярской князёўнай Ульянай Аляксандраўнай.
  • 29.05.2023 - 15:01 | Harrier
    У 14-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за многімі дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло трошкі больш за месяц, як самка на другім гняздзе адклала там сваё першае яйка і таму ў бліжэйшыя дні, хутчэй за ўсё заўтра-паслязаўтра, можна чакаць пачатку новага этапу ў жыцці гэтай сям’і – вылуплення птушанят. Сёлета глядзець за жыццём на абодвух гнёздах можна ТУТ.