У Перу адбыўся сапраўдны марафон, прысвечаны назіранням птушак пад назвай Birding Rally Challenge. На працягу шасці поўных сутак камандам з розных краін трэба было адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.
Birding Rally Challenge быў арганізаваны з 27 лістапада да 7 снежня Inkaterra Associación (ITA), якая працуе разам з перуанскім міністэрствам замежнага гандлю і турызму.
Каманда-пераможца пад назвай Tigrisomas прыехала са штата Луізіана (ЗША) і адзначыла за час спаборніцтваў 493 віды птушак. На другім месцы брытанская каманда Forest Falcons (Лясныя сокалы), якія мелі ў сваім спісе толькі на тры віды менш – 490. На наступных пазіцыях размясціліся каманды бёрдэраў з Бразіліі, Паўднёвай Афрыкі і Гішпаніі.
Усе каманды выкарыстоўвалі пад час марафону той самы маршрут, які праходзіў праз басейн Амазонкі і пачынаўся ў дажджавым лесе Tambopata, потым перасоўваліся праз мясцовасці Puerto Maldonado у Андах, праз Транс-акіянічную магістраль (Inter-Oceanic Highway) і заканчвалі ў горным воблачным лесе ў Machu Picchu.
Спаборніцтвы яшчэ раз падкрэслілі вялікі патэнцыял Перу як краіны каштоўнай для турыстаў, якія хочуць убачыць непаўторную дзікую прыроду. Ў Перу адзначаны 1836 відаў птушак, што складае амаль 20% ад міравой авіфауны. Пры чым 120 відаў пярнатых эндэмікі гэтай краіны – г.зн., што яны не сустракаюцца больш нідзе ў Свеце! Паступова Перу становіцца сусветнай сталіцай бёдуочынгу, ў наступным годзе тут чакаюць прыбыцця больш 20 тысяч бёрдэраў з прыблізным прыбыткам ад іх каля 50 мільёнаў даляраў.
Усяго ў марафоне за птушкамі ўдзельнічала 24 каманды. Больш інфармацыі пра гэтую падзею можна знайсці тут:
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!
Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!
Новы від птушак апісаны ў Перу
Упершыню ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі перамагла гомельская каманда
Birdrace дапамог паказаць перавагі Ўэлсу
"Большой год" прибавит бёдуочеров +video
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Уладзя (госць) - 14.12.2012 - 09:11
Штосьці падобнае варта
Уладзя (госць) - 14.12.2012 - 09:18
Дзьмітры, вялікі дзякуй Вам
aistok - 14.12.2012 - 10:57
In reply to Штосьці падобнае варта by Уладзя (госць)
У нас штогод праходзіць
У нас штогод праходзіць Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі (Birdrice), у якім таксама удзельнічаюць замежныя каманды.
Harrier - 14.12.2012 - 11:36
In reply to У нас штогод праходзіць by aistok
Дзякуй за добрыя словы. І
Дзякуй за добрыя словы.
І сапраўды, ў нас гэтыя спаборніцтвы былі сёлета ўжо ў 9-ы раз. Пра некаторыя вынікі можна глянуць па спасылцы:
Упершыню ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі перамагла гомельская каманда