Рэкордны Вялікі год: першы погляд ад першай асобы + VIDEO

 

31 снежня, 2015: Tinsukia, Індыя — Пасля доўгага дня назіранняў птушак я, Ноа Страйкер (Noah Strycker) разам з маімі спадарожнікамі (Ramit, Binanda, Bidyut і Pritam) спускаўся паслухаць соваў у лесе Soraipong. Мы мелі надзею пачуць плямістага пугача Spot-bellied Eagle-Owl (Bubo nipalensis), але ведалі, што шанцы на гэта невялікія. Нечакана недалёка ад нас закрычала сава – і гэта не быў пугач.  

“Oriental Bay-Owl!” /усходняя замаскаваная сіпуха (Phodilus badius)/ - крыкнуў Binanda. Птушка прагучала яшчэ некалькі разоў як серыя гучных свістаў і стала ціха ізноў. 

Яшчэ 15 лістапада я пачуў сваю першую замаскаваную усходнюю сіпуху на Барнэа, але гэты від у Індыі нашмат радзей сустракаецца. Ramit, напэўна, адзначыў іх у Індыі найбольш, чым хто іншы, але і для яго гэта была толькі чацьвёртая сустрэча!

Мы падыйшлі да птушкі бліжэй, Pritam высвяціў cіпуху сваім ліхтаром на вертыкальным ствале дрэва і я зрабіў ёй некалькі здымкаў. Сава затрамалася яшчэ на некалькі секундаў і потым адляцела ўноч. “Віншую!” – сказаў Ramit. “Гэта незвычайна! Наколькі я ведаю, гэта першае фота віду, зробленае ў Індыі”.

І гэта стала маім апошнім назіраннем сёлета. Выдатнае заканчэнне выдатнага году! Пачынаючы ад капскага буравесніка (Daption capense) адразу пасля паўночы ў першыя хвіліны 1 студзеня 2015 году да замаскаванай сіпухі гэтым вечарам – гэта былі захапляльныя дні!

 

Афіцыйна маім апошнім новым відам для 2015 году стаў шэрагруды рагадзюб Silver-breasted Broadbills (Serilophus lunatus), групку якіх мы ўбачылі як раз перад захадам сонца (замаскаваную сіпуху я ўжо бачыў раней на Барнэа). Гэты від стаў No. 6042, які і закончыў Спіс Вялікага году. 

Шэсць тысяч відаў і ў дадатак знайсці сэнс жыцця, аб’ездзіць цэлы Свет і ўсё, што з ім звязана – няблага! Канешне, гэта не толькі лічбы самі па сабе. Для мяне гэты Спіс – дасягненне і перадольванне мэты, шматлікія прыгоды і маніфест разнастайнасці.  

 

Перад тым, як пачаць пісаць доўгія справаздачы, хачу найперш падзякаваць за ўсіх птушак. Я пішу гэтыя словы ранкам 1 студзеня на паўночным захадзе Індыі. Навокал выбухаюць файерверкі і выглядае, што гэта будзе інтэнсіўны дзень (і год…), таму буду старацца быць краткім.

Нагадаю: брытанскія бёрдэры Ruth Miller і Alan Davies усталявалі папярэдні Сусветны рэкорд Вялікага году (Big Year world record) у 2008 годзе з 4 341 адзначанымі відамі. Маёй першапачатковай мэтай былі 5 тысяч відаў. Таму 6 тысяч відаў і ўсталяванне новага рэкорду на 1700 відаў большага за папярэдні стала вялізарным бонусам! 

Я меў толькі тры “пустых” на новыя віды дні на працягу ўсяго году: па аднаму ў студзені (у Антарктыцы), у чэрвені (у аэрапартах Нью Йорка) і кастрычніку (пад час пералёту з М’янмы ў Індыю). Ва ўсе іншыя дні я адзначаў хаця б адзін новы від для свайго Спісу-2015.

Мапа наведаных Ноа мясцін:

Для аматараў статыстыкі: я адзначыў птушак з 224 сямействаў з 234, якія вылучаюцца ў Спісе птушак Свету Клементса з сааўтарамі (Clements checklist – 2015). Праз нейкі час я адзначу ў сваім спісе тыя віды, якія я толькі чуў.

Самым карысным рэсурсам для мяне на працягу ўсяго году была электронная база назіранняў eBird. Я выкарыстоўваў яе для таго, каб кантактаваць з іншымі бёрдэрамі, каб знайсці што менавіта можна чакаць у плане птушак ад розных месцаў і каб весці мой асабісты Спіс. На працягу году я занёс 36 тысяч сваіх назіранняў, у асноўным для рэгіёнаў, адкуль падобных дадзеных яшчэ мала. Пад час сваіх падарожжаў я ўбачыў, што eBird рэвалюцыйна змяняе назіранні за птушкамі (birding) нечаканымі шляхамі, асабліва прыемна было ўбачыць, як яна распаўсюджваецца па-над межамі.  

Часам я баяўся, што “выгару” пад час назіранняў сёлета і перастану атрымліваць ад іх задавальненне. Аднак здарылася супрацьлеглае – мне лёгка было б працягваць гэта і назіраць заўсёды! Я навучыўся жыць хутка. Ўвесь мой Вялікі год – гэта быта была змена частая машын, позні адыход да сну, кароткія адпачынкі. Але таксама націск, напор і кайф. Калі назіранне птушак – гэта залежнасць, то яна не ламае ладу жыцця.

 Адначасова падарожжы навучылі мяне надзвычайнаму ўзроўню цярплівасці. У сваёй найбольшай частцы, назіранні птушак – гэта гульня спробаў (game of effort). Чым больш часу праводзіш у назіраннях, тым больш забачыш. І калі спробаў убачыць не будзе, то і не ўбачыш нічога. Гэта банальнасць, але часам мы павінны ўспамінаць пра яе. 

Выкарыстоўваючы 2015 год як сцэнар, я мог бы "цяпер" без сумневаў удакладніць маршрут і адзначыць некалькі відаў больш. Я шмат зразумеў пра стратэгію Вялікага году і думаю, што мой рэкорд не ёсць абсалютным. Рэкорды для таго і ўсталёўваюцца, каб было цікава наступным бёрдэрам іх пераўзысці. 

Гэта фактычна ўжо адбываецца, бо хаця мой Вялікі год скончыўся толькі ўчора, мой рэкорд ужо атакаваны. Выкарыстоўваючы вельмі падобны маршрут і падыходы, галандзец Arjan Dwarshuis ужо пачаў свой Вялікі год з мэтай атрымаць лепшы вынік. Я жадаю яму ўсяго найлепшага і мне будзе вельмі цікава глядзець на яго поспехі.

Што тычыцца мяне, у наступным месяцы я адзначу сваё трыццацігоддзе. І маю планы сканцэнтравацца ў 2016-м на працягу гэтага праекту: буду пісаць кнігу (хутчэй за ўсё будзе выдадзеная ў 2017-м), якая будзе складацца з цікавых гісторый і падагульненняў...  Калі чаканне новай кнігі падаецца Вам задоўгім, Вы можаце набыць маю папярэднюю кнігу “Створ у пер’ях” (“The Thing With Feathers”) або далучыцца да маіх сустрэч з “фанамі” на працягу ўсяго году. 

Мае падарожжы былі б немагчымыя без далёкасяжнага погляду на іх Лізы Уайт (Lisa White), рэдактаркі выдавецтва Houghton Mifflin Harcourt, я вельмі ўдзячны уэб-камандзе таварыства Audubon за хостынг і падтрыманне майго блогу на сваім уэб-сайце. І таксама вінен падзяку Leica за забеспячэнне мяне найлепшай оптыкай, якая з поспехам прайшла ўсе выпрабаванні ў палявых умовах. Агенцтва падарожжаў AirTreks ласкава замовіла большасць маіх авіяпералётаў, чым зэканоміла шмат часу і грошай… 

Мая найбольшая падзяка – сотням бёрдэраў, якія дапамаглі мне ў полі і тым тысячам, якія сачылі за маімі падарожжамі і падтрымлівалі каментарамі. Я сапраўды здзіўлены, як мае прыгоды з птушкамі праз блог зацікавілі столькі людзей!- на прыканцы году яго праглядалі ў сярэднім 10 тысяч наведвальнікаў штодня! Тое, што столькі чалавек цікавіцца птушкамі, на мой погляд, кажа нешта пра зацікаўленасць ў іх будучыні. Я спадзяюся, што мае падарожжы зацікавілі і натхнілі і Вас. …

Аднак пасля 365 дзён у бясконцых пошуках і назіраннях птушак, заўтра я прачынаюся каб ... ізноў займацца birding’ам. Будзільнік настаўлены на 5 раніцы.

Новых відаў 31.12.2015: 11

Канчатковы Спіс для 2015 году (Final year list): 6042 відаў, адзначаных у 41 краіне.

Паводле www.audubon.org (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

ДЗЕНЬ 363-ЦІ І 6000 ВІДАЎ!

Сусветны рэкорд па колькасці відаў птушак, адзначаных за год, ужо пабіты

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Вялікі дзень у Перу (Peru World Big Day): новы рэкорд і бёдуотч для навукі, задавальнення і аховы птушак

НОВЫ РЭКОРД ВЯЛІКАГА ДНЯ (BIG DAY) ЎСТАЛЯВАНЫ Ў ЭКВАДОРЫ, У КОСТА РЫЦЫ АТРЫМАЛАСЯ ТОЛЬКІ АБНАВІЦЬ ТРЭЦІ ВЫНІК

Новы рэкорд “Вялікага дня” – 294 віды птушак!

 

Comments