Год распачало паведамленне Дз.Вінчэўскага, Ю.Лукашэнкі і М.Гулінскага пра назіранне pагатых жаўрукоў (Eremophila alpestris) у Бераставіцкім раёне 06.01.2016. Усяго ж атрыманы паведамленні пра 62 віды птушак (у гэтую лічбу не ўключаны, як пазней аказалася, памылкова вызначыныя). Сярод іх і паведамленні пра чатыры новых для Беларусі: кучаравага пелікана, барадача, чайку-бургамістра і жоўтаногую чайку.
Нагадаем, што на сённяшні дзень (да паседжанне БАФК і з’яўлення у Спісе новых відаў) у Спісе Клубу200 знаходзяцца іх 107. Такім чынам нават без новых для краіны і яшчэ не занесеных у Спіс відаў (такіх, як пячураўка-зарнічка), сёлета яўна адзначана больш за палову спісу!
Вось пералік першых для гэтага году назіранняў кожнага віду:
Горная чачотка (Carduelis flavirostris)
Кучаравы пелікан (Pelecanus crispus)
Сняжурка (Plectrophenax nivalis)
Белая сініца (Cyanistes cyanus)
Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)
Чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)
Малы лебедзь (Cygnus columbianus)
Нырок-плёсаўка (Aythya marila)
Белашчокая казарка (Branta leucopsis)
Чырвонаносы нырок (Netta rufina)
Чарнагаловы ерчык (Saxicola torquata)
Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus)
Чорнагаловая чайка (Larus melanocephalus)
Палярная стрынатка (Emberiza pallasi)
Крычка-чэграва (Hydroprogne caspia)
Кулік-паручайнік (Tringa stagnatilis)
Звычайная гага (Somateria mollissima)
Чырвонаваллёвы свірстун (Anthus cervinus)
Шыладзюбка (Recurvirostra avosetta)
Чорнагаловы рагатун (Larus ichthyaetus)
Кулён сярэдні (Numenius phaeopus)
Хадулачнiк (Himantopus himantopus)
Даўганосы савук (Mergus serrator)
Качка-огар (Tadorna ferruginea)
Краснозобая гагара (Gavia stellata)
Чырвонашыйная коўра (Podiceps auritus)
Белавокі нырок (Aythya nyroca)
Каменяшарка (Arenaria interpres)
Стэпавы лунь (Circus macrourus)
Плавунчик круглоносый (Phalaropus lobatus)
Пярэстая качка (Tadorna tadorna)
Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)
Кулік-гразевік (Limicola falcinellus)
Ружовы пелікан (Pelacanus onocrotalus)
Паўночная мармытуля (Iduna caligata)
Чарналобы грычун (Lanius minor)
Сіні сіваграк (Coraciаs garrulus)
Арол-карлік (Hieraаetus pennatus)
Чырвоны каршун (Milvus milvus)
Чапля-кваква (Nycticorax nycticorax)
Сокал-шулёнак (Falco vespertinus)
Канюх-курганнік (Buteo rufinus)
Малы грыцук (Limosa lapponica)
Ісландскі пясочнік (Calidris canutus)
? Горная пліска (Motacilla cinerea)
Пячураўка-зарнічка (Phylloscopus inornatus)
Нырок-сiньга ( Melanitta nigra)
Нырок-свірок (Melanitta fusca)
? Попельная чачотка (Carduelis hornemanni)
Нырок-маранка (Clangula hyemalis)
Арол-маркут (Aquila chrysaetоs)
Сасновы крыжадзюб (Loxia pytyopsittacus)
Чайка-бургамістр (Larus hyperboreus)
Жоўтаногая чайка (Lаrus michahellis)
Чатырахсотым паведамленнем стала сённяшнее назіранне нырка-свірка (Melanitta fusca) на Нёмане у в.Віцькі.
І хаця падрабязны разбор цікавых назіранняў у аглядзе Дзяніса Кіцеля яшчэ наперадзе, успамінаючы год можна сказаць ужо цяпер, што наўрацці была група птушак, зусім абдзеленых увагай нашых бёдуотчараў. Гэта не толькі вельмі прыемна, але і паказвае высокі ўзровень назіральнікаў і добры ахоп усіх рэгіёнаў краіны.
А да канца году яшчэ застаецца больш трох тыдняў, каб палепшыць гэты вынік!
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак чорнагаловай чайкі (віду са Спісу Клубу200) Ірыны Самусенка
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ
Як рыбакі новы від птушак для Беларусі адкрылі + VIDEO
Cенсацыя? мякка сказана! – у нядзелю ў Беларусь заляцеў новы від птушак – барадач!
БОФК: В Списке птиц Беларуси стало 325 видов - добавились 4 и исключены 2
Потенциальные новые виды птиц для Беларуси: кто они?
ПТИЦЫ НОЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
aistok - 09.12.2016 - 14:26
30.12.2015 г. для горнай…
30.12.2015 г. для горнай чачоткі - гэта ўсё ж мінулы год, тым больш і напісана " першая рэгістрацыя за 2015 год".
Harrier - 09.12.2016 - 15:38
In reply to 30.12.2015 г. для горнай… by aistok
дзякуй- папраўлю.
дзякуй- папраўлю.
vogelfrei - 22.12.2016 - 20:59
больше наблюдений, больше…
больше наблюдений, больше новых для Беларуси видов, а число бердвотчеров практически не увеличивается - значит, растет активность тех, кто еще в строю :)
svyat08 - 22.12.2016 - 21:39
In reply to больше наблюдений, больше… by vogelfrei
Я отвалился :)
Я отвалился :)