Сёння зроблена 401-е паведамленне у Клуб200 за 2016 год !

Год распачало паведамленне Дз.Вінчэўскага, Ю.Лукашэнкі і М.Гулінскага пра назіранне  pагатых жаўрукоў (Eremophila alpestris) у Бераставіцкім раёне 06.01.2016. Усяго ж атрыманы паведамленні пра 62 віды птушак (у гэтую лічбу не ўключаны, як пазней аказалася, памылкова вызначыныя). Сярод іх і паведамленні пра чатыры новых для Беларусі: кучаравага пеліканабарадача, чайку-бургамістра і жоўтаногую чайку.

Нагадаем, што на сённяшні дзень (да паседжанне БАФК і з’яўлення у Спісе новых відаў) у Спісе Клубу200 знаходзяцца іх 107. Такім чынам нават без новых для краіны і яшчэ не занесеных у Спіс відаў (такіх, як пячураўка-зарнічка), сёлета яўна адзначана больш за палову спісу!

Вось пералік першых для гэтага году назіранняў кожнага віду:

Горная чачотка (Carduelis flavirostris)

Кучаравы пелікан (Pelecanus crispus)

Сняжурка (Plectrophenax nivalis)

Белая сініца (Cyanistes cyanus)

Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)

Чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)

Малы лебедзь (Cygnus columbianus)

Нырок-плёсаўка (Aythya marila)

Белашчокая казарка (Branta leucopsis)

Чырвонаносы нырок (Netta rufina)

Чарнагаловы ерчык (Saxicola torquata)

Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus)

Чорнагаловая чайка (Larus melanocephalus)

Сіпуха (Tyto alba) ?

Палярная стрынатка (Emberiza pallasi)

Крычка-чэграва (Hydroprogne caspia)

Кулік-паручайнік (Tringa stagnatilis)

Звычайная гага (Somateria mollissima)

Чырвонаваллёвы свірстун (Anthus cervinus)

Шыладзюбка (Recurvirostra avosetta)

Чорнагаловы рагатун (Larus ichthyaetus)

Стучок (Limnocryptes minimus)

Кулён сярэдні (Numenius phaeopus)

Малая чайка (Larus minutus)

Хадулачнiк (Himantopus himantopus)

Даўганосы савук (Mergus serrator)

Качка-огар (Tadorna ferruginea)

Краснозобая гагара (Gavia stellata)

Чырвонашыйная коўра (Podiceps auritus)

Белавокі нырок (Aythya nyroca)

Каменяшарка (Arenaria interpres)

Сявец (Pluvialis squatarola)

Стэпавы лунь (Circus macrourus)

Плавунчик круглоносый (Phalaropus lobatus)

Пярэстая качка (Tadorna tadorna)

Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)

Кулік-гразевік (Limicola falcinellus)

Ружовы пелікан (Pelacanus onocrotalus)

Паўночная мармытуля (Iduna caligata)

Чарналобы грычун (Lanius minor)

Сіні сіваграк (Coraciаs garrulus)

Соўка-сплюшка (Otus scops)

Арол-карлік (Hieraаetus pennatus)

Барадач (Gypaetus barbatus)

Чырвоны каршун (Milvus milvus)

Пясчанка (Calidris alba)

Чапля-кваква (Nycticorax nycticorax)

Сокал-шулёнак (Falco vespertinus)

Канюх-курганнік (Buteo rufinus)

Белагаловы сіп (Gyps fulvus)

Малы грыцук (Limosa lapponica)

Ісландскі пясочнік (Calidris canutus)

Марская чайка (Larus marinus)

? Горная пліска (Motacilla cinerea)

Пячураўка-зарнічка (Phylloscopus inornatus)

Нырок-сiньга ( Melanitta nigra)

Нырок-свірок (Melanitta fusca)

? Попельная чачотка (Carduelis hornemanni)

Нырок-маранка (Clangula hyemalis)

Арол-маркут (Aquila chrysaetоs)

Сасновы крыжадзюб (Loxia pytyopsittacus)

Чайка-бургамістр (Larus hyperboreus)

Жоўтаногая чайка (Lаrus michahellis)

Чатырахсотым паведамленнем стала сённяшнее назіранне нырка-свірка (Melanitta fusca) на Нёмане у в.Віцькі.

І хаця падрабязны разбор цікавых назіранняў у аглядзе Дзяніса Кіцеля яшчэ наперадзе, успамінаючы год можна сказаць ужо цяпер, што наўрацці была група птушак, зусім абдзеленых увагай нашых бёдуотчараў. Гэта не толькі вельмі прыемна, але і паказвае высокі ўзровень назіральнікаў і добры ахоп усіх рэгіёнаў краіны.

А да канца году яшчэ застаецца больш трох тыдняў, каб палепшыць гэты вынік!

 

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак чорнагаловай чайкі (віду са Спісу Клубу200) Ірыны Самусенка

 

 

На гэтую тэму:

НЕ ПРАЙШЛО І ТЫДНЯ, А ПАД МІНСКАМ АДКРЫТЫ ЯШЧЭ АДЗІН НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ БЕЛАРУСІ – ЖАЎТАНОГАЯ ЧАЙКА!

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ

Як рыбакі новы від птушак для Беларусі адкрылі + VIDEO

Cенсацыя? мякка сказана! – у нядзелю ў Беларусь заляцеў новы від птушак – барадач!

БОФК: В Списке птиц Беларуси стало 325 видов - добавились 4 и исключены 2

Потенциальные новые виды птиц для Беларуси: кто они?

ПТИЦЫ НОЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ

ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ

 

Comments