Самая старая ў Свеце птушка загнездавала ізноў!

альбатрос

Мудрая (Wisdom), самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) якой цяпер мінімум 66 гадоў, працягвае ставіць новыя рэкорды! Апошнія гады яна застаецца самай старай птушкай у дзікай прыродзе, якая яшчэ размнажаецца.

Прадстаўнікі амерыканскай службы прыроды (US wildlife) пацвердзілі, што пасля вяртання на сваё пастаяннае месца гнездавання - Midway Atoll national wildlife refuge - Мудрая ўжо адклала яйка.

І хаця дакладная дата гэтай падзеі застаецца невядомай, хутчэй за ўсё гэта адбылося ў апошнія некалькі дзён. З часу першага вядомага гнездавання гэтай самкі, гэта яе 41 адкладзенае яйка.

Лайсанскія альбатросы вядомыя як манагамы і звычайна тыя з іх, якія дасягаюць полавай спеласці, жывуць ад 12 да 40 гадоў. Як і іншыя віды альбатросаў, гэты праводзіць большую частку жыцця ў паветры, шукаючы ежу ў палёце на поўначы Ціхага акіяну нават на адлегласці тысяч кіламетраў ад месца гнездавання.

 “Я лічу ўражваючым, што не толькі Мудрая вяртаецца сюды як самая старая птушка больш за 60 год, але і тое, што біёлагі тут на Midway сочаць усе гэтыя гады за яе жыццём” – сказаў Чарлі Пеліцца (Charlie Pelizza) з Midway Atoll refuge. “Калі я вярнуўся сёння з абеду, то зразумеў, што адбываецца нешта цікавае. Калегі былі ўзбуджаныя навіной пра вяртанне Мудрай і яе новае яйка”.

Біёлаг Чэндлер Роббінс (Chandler Robbins),якому цяпер 98 год, закальцаваў дарослую самку алюміневым кальцом яшчэ ў 1956 годзе. Праз 46 гадоў ён дзякуючы гэтаму пазаў яе сярод тысяч іншых птушак на атоле і змог замяніць алюміневае кальцо на каляровае пластыкавае.  

Пасля 2006 года Мудрая выгадавала мінімум 9 птушанят. Яе апошні гадаванец, які атрымаў імя Kukini, вылупіўся сёлета ў лютым.

За час свайго жыцця Мудрая налятала не менш 3 мільёнаў кіламетраў!

Прадстаўнікі службы прыроды ЗША сказалі, што старая самка цяпер будзе інкубаваць яйка як мінімум яшчэ некалькі дзён да таго моманту, як яе партнёр Akeakamai (што з гавайскай перакладаецца як Той, хто любіць мудрасць)–  заменіць яе на гняздзе.

 

Паводле www.theguardian.com  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак US Fish and Wildlife Service/AP

 

 

На гэтую тэму:

Самая старая дзікая птушка ізноў прыляцела размнажацца!

Знакамітая шатландзкая Lady ізноў выгадавала птушаня

Самая старая белашчокая казарка размяняла чацвёрты дзесятак

Самая старая птушка ў прыродзе ізноў выгадоўвае птушаня

Неверагодны рэкорд доўгажыхарства ад куліка-крыўка

Асабовасць марскіх птушак ўздзейнічае на ўсё іх жыццё

Самы знакаміты кулік “налятаў” ужо 400 тысяч км !

 

Comments