Напэўна, цяпер ужо ўсе бёдуотчары Беларусі ведаюць пра вялікі “птушыны патэнцыял” палігону ЦБА “Паўночны” пад Мінскам – у пазамінулую нядзелю там быў адзначаны новы для нашай краіны від птушак – чайка-буpгамістр. І вось новая сенсацыя – там жа, але значна раней – ажно 13 жніўня – сфатаграфаваная, як аказалася цяпер, жоўтаногая чайка (Larus michahellis). Гэта яшчэ адзін новы від у нашай арнiтафауне.
Але чаму толькі цяпер атрымалася канчаткова вызначыць від чайкі? Пра ўсе абставіны і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва распавядае для нашага сайта аўтар адкрыцця - кандыдат біялагічных навук Ірына Самусенка, кіраўнік лабараторыі арніталогіі НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі:
“Чайкі, асабліва вялікія - даволі складаная група для вызначэння. На жаль, у Беларусі няма спецыяліста, які б займаўся толькі імі. Таму час ад часу прыходзіцца звяртацца да замежных экспертаў па дапамогу. А яны не заўсёды жадаюць вызначаць птушак на нашых здымках – справа гэта добраахвотная і нікога дапамагаць не прымусіш.
Праглядаючы вялікую колькасць адзнятых мной на мінскіх звалках летніх і восеньскіх здымкаў розных чаек з кольцамі, ізноў звярнула ўвагу на гэтую акальцаваную пластыкавым кальцом вельмі жаўтаногую чайку. Вырашыла звярнуцца да экспертаў у адмысловую групу на Фэйсбуку па дапамогу ў вызначэнні птушкі. Але і сярод іх часам няма адназначнасці: “хутчэй за ўсё…, вельмі падобная…” – гэта ўсё ж не тыя меркаванні, якія хочаш пачуць калі гаворка ідзе пра новы для Беларусі від.
Калі ж я даведалася, што інфармацыя пра маю сустрэчу з гэтай чайкай яшчэ не была адпраўлена ў Польскі цэнтр кальцавання птушак POLRING (падобнымі жоўтымі пластыкавымі кольцамі з чорнымі надпісамі кальцуюць чаек акрaмя Польшчы таксама ў Расіі і Украіне, таму былі сумневы – куды пісаць?), я сама даслала дадзеныя і вельмі хутка атрымала адказ:
Але яшчэ перад гэтым у абмеркаваннях “маёй” чайкі на ФБ з’явіўся польскі калега, які пазнаў яе і змясціў свой фотаздымак птушкі, зроблены сёлета ў мае на гнездавой калоніі розных відаў чаек на р.Вісла каля Варшавы. На здымку чайка была ў палёце і цяпер дадалася характэрная для віда афарбоўка першаступовых махавых.
Не заставіла сумненняў і паведамленне з Польскага цэнтру кальцавання: птушка была акальцаваная на гнездавой калоніі яшчэ 5 гадоў таму ўжо дарослай (то бок у 2011 годзе ёй ужо было не менш 4 гадоў) як жаўтаногая чайка і потым адзначалася яшчэ чатыры разы ў наступныя гады паблізу гэтага месца.
Канешне, вельмі прыемна стаць аўтаркай адкрыцця чарговага новага віду птушак для Беларусі. Але здымкаў розных чаек у мяне вельмі многа, таму, магчыма, дата адкрыцця новага віду можа яшчэ і змяніцца.”
Менавіта Янэк Рапчыньскі (Janek Rapczyński), арнітолаг з Варшавы, стаў тым, хто дзякуючы свайму здымку “нашай” чайкі ў палёце над гнездавой калоніяй спыніў спрэчкі ў яе вызначэнні яшчэ да адказу з Польскага цэнтру кальцавання. Ён напісаў нам пра абставіны сваёй сёлетняй сустрэчы з “нашай чайкай”:
“Гнездавая калонія знаходзіцца паблізу мясцовасці Kępa Nadbrzeska недалёка ад рэзервату Łachy Brzeskie на поўдзень ад Варшавы. У калоніі галоўным чынам гняздуюць чайкі-рагатухі, невялікая колькасць чаек-клыгуноў, як мінімум адна жаўтаногая чайка (та, пра якую ідзе гаворка) і гібрыды. На жаль, з-за ўдзелу ў гнездаванні розных відаў часам вызначэнне канкрэтнай птушкі з яе немагчымае.
Пад час кальцавання птушанят на калоніі мы назіралі за дарослымі, якія ляталі над намі. Тых, якія былі з кольцамі, я фатаграфаваў. Усяго атрымалася потым прачытаць каля 10 калец на птушках, у тым ліку і на гэтай жаўтаногай чайцы – але від мы вызначылі толькі пазней, па здымку. У нас на Вісле жаўтаногая чайка вельмі нешматлікая, аднак сустракаецца рэгулярна. Адзіная праблема ў тым, што мала хто бярэцца за вызначэнне віду.
Не магу на 100% быць упэўнены ў дакладнасці яе вызначэння, таму што звычайна не займаюся чайкамі. Але на мой погляд, гэтая птушка мае камплект рысаў ад michahellis і так мы яе з калегамі вызначылі, высылаючы інфармацыю пра прачытанае каляровае кальцо”.
Канчатковую кропку ў гэтай амаль дэтэктыўнай гісторыі паставіць Беларуская арніта-фауністычная камісія, якая зацверджае не толькі назіранні новых для краіны, але і многіх рэдкіх відаў.
Калі гэтае – як і папярэднія за два гады назіранні ўсіх новых відаў – будзе зацверджана, жаўтаногая чайка стане 331 відам птушак нашай фауны і трэцім новым відам, адзначаным ў 2016 годзе. Яе папярэднікамі сёлета сталі кучаравы пелікан, зарэгістраваны зімой на Магілёўшчыне і чайка-бургамістр з канца лістапада з той жа звалкі пад Мінскам, што і гэты новы від.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымкі Ірыны Самусенка і Janek Rapczyński
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ
Як рыбакі новы від птушак для Беларусі адкрылі + VIDEO
Новы для Беларусі від птушак адзначаны на Нёмане ў межах Гродна
Новы для Беларусі від птушак заляцеў у арніталагічны заказнік на Гарадзеншчыне
Новы для Беларусі від птушак – пячураўка-зарнічка – адляцеў з уласным кальцом
Cенсацыя? мякка сказана! – у нядзелю ў Беларусь заляцеў новы від птушак – барадач!
БОФК: В Списке птиц Беларуси стало 325 видов - добавились 4 и исключены 2
Потенциальные новые виды птиц для Беларуси: кто они?
ПТИЦЫ НОЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 06.12.2016 - 00:37
Віншую - так трымаць! Год…
Віншую - так трымаць! Год яшчэ не скончыўся - маем шанцы на больш!
biot - 06.12.2016 - 01:05
In reply to Віншую - так трымаць! Год… by Harrier
Пра барадача забыў! Ен…
Пра барадача забыў! Ен таксама новы від у гэтым годзе.
Harrier - 06.12.2016 - 10:29
In reply to Пра барадача забыў! Ен… by biot
Дзякуй, але барадач хутчэй…
Дзякуй, але барадач хутчэй за ўсё апынецца ў Спісе ў дадатклвай катэгорыі С - "від, збеглы з няволі".
Таму пра яго як пра новы від і не пішу.
biot - 06.12.2016 - 13:53
In reply to Дзякуй, але барадач хутчэй… by Harrier
Аднесці барадача да…
Аднесці барадача да катэгорыі "збеглы з няволі" было б не лагічна. Гэты від ніадкуль не збягаў, а быў адпушчаны напрыканцы праграмы па рэінтрадукцыі. Усе ж гэта розные рэчы.
Harrier - 06.12.2016 - 16:22
In reply to Аднесці барадача да… by biot
Так, але катэгорыя тая самая…
Так, але катэгорыя тая самая - "С".
vogelfrei - 06.12.2016 - 17:34
сомневаюсь, что бородач…
сомневаюсь, что бородач окажется хоть в какой-то категории
biot - 06.12.2016 - 19:24
In reply to сомневаюсь, что бородач… by vogelfrei
Але ж ці есць увогуле…
Але ж ці есць увогуле катэгорыі для беларускіх птушак? Дзе іх паглядзець можна? Нават на старонцы БАФК ні слова пра гэта!
І яшчэ чамусьці забыліся пра папугая Крамера, пра якога было напісана ў ПіМе, а потым я бачыў у Брэсце. У Польшчы ен есць, чаму б і да нас не заляцець? Думаю, нейкай катэгорыі таксама заслугоўвае.
Sirena - 06.12.2016 - 23:53
Список птиц Беларуси с…
Список птиц Беларуси с категориями и указанием, какого систематического порядка придерживалась БОФК при его формировании, список птиц БОФК см по ссылке: http://birdwatch.by/news/8658
,
aistok - 09.12.2016 - 14:38
In reply to Список птиц Беларуси с… by Sirena
Калі абмяркоўваеце барадача,…
Калі абмяркоўваеце барадача, варта звярнуць увагу і на гагу: " ела хлеб и зажигала с черными лебедями...", здаецца не вельмі хацела плаваць з паўночнымі ныркамі, а выбрала невялічкую сажалку і цягнулася да людзей і аўстралійскіх лебядзей...
Harrier - 09.12.2016 - 15:39
In reply to Калі абмяркоўваеце барадача,… by aistok
Але гэтая гага не новы для…
Але гэтая гага не новы для Беларусі від - у адрозненне ад гэтага барадача.
Sikorsky Igor (госць) - 05.01.2017 - 20:01
In reply to Але гэтая гага не новы для… by Harrier
Изучаю эту чайку в Крыму,…
Изучаю эту чайку в Крыму, пришлите пожалуйста оригинальные фото
AV - 05.01.2017 - 21:12
Міністр учора сказаў што на…
Міністр учора сказаў што на Вілейскім бачылі чорнага лебедзя 2 гады назад, не ведаю пакуль ці ёсць фота
vogelfrei - 05.01.2017 - 21:19
In reply to Міністр учора сказаў што на… by AV
черного лебедя два года…
черного лебедя два года назад моя знакомая на Браславах видела (если не путаю, Геннадий Миндлин при этом присутствовал). наверное, тот же самый.
Harrier - 05.01.2017 - 21:27
In reply to Изучаю эту чайку в Крыму,… by Sikorsky Igor (госць)
Sikorsky Igor, на які адрас?
Sikorsky Igor, на які адрас?
AV - 09.01.2017 - 20:47
In reply to черного лебедя два года… by vogelfrei
фота трэба, ён ёсць у…
фота трэба, ён ёсць у літоўскім спісе напрыклад
AV - 09.01.2017 - 20:49
In reply to Так, але катэгорыя тая самая… by Harrier
барадач - катэгорыя Е,…
барадач - катэгорыя Е, птушка з няволі, як мне здаецца. С - гэта птушкі з няволі, якія размнажаюцца ў суседніх краінах як канадкі напрыклад, Д - невядомага паходжання (не А, не С і не Е).
AV - 09.01.2017 - 20:51
In reply to барадач - катэгорыя Е,… by AV
The following categories…
The following categories should be used for the national lists:
A - species which has been recorded in an apparently wild state at least once since 1.1.1950
B - species which has been recorded in an apparently wild state only between 1800 and 1949
C - released or escaped species which has established a self-supporting breeding population in the own country; also birds coming from a category C population of another country (with the species not breeding in the own country).
D -every species unless it is almost certainly a genuine vagrant (in which case it enters Cat. A), or almost certainly an escape from captivity (Cat. E).
E- escapes from captivity
Category D should always be published in the annual report, even if it is not a part of the national list. Category E should be kept in file and published to help other European countries to evaluate the possibilties of escapes.
vogelfrei - 09.01.2017 - 22:57
In reply to фота трэба, ён ёсць у… by AV
так черного лебедя я видел…
так черного лебедя я видел на одном городском пруду в Сергиевом Посаде. не думаю, что это повод включать его в Список птиц России, просто казус. у меня есть фото мускусной утки, тоже свободно плавала по Свислочи.