Кітайцы з'елі амаль усіх стрынатак-дуброўнікаў

Адзін з найбольш шматлікіх і шырокараспаўсюджаных відаў птушак Еўразіі з 1980 году зменшыў сваю колькасць на 90% і арэал на амаль 4000 км – пра гэта кажуць вынікі нядаўняга даследавання, апублікаванага ў часопісе Conservation Biology

Стрынатка-дуброўнік (Emberiza aureola) некалі была распаўсюджана ад Фінляндыі да Японіі, часам залятала і ў нашу краіну. Аднак шырокамаштабнае паляванне на птушак  - галоўным чынам у Кітаі – не толькі прывяло да катастрафічнага змяншэння колькасці віду, але і да яго знікнення на велізарных тэрыторыях. 

“Маштабы і хуткасць знікнення стрынаткі-дуброўніка непараўнальныя для птушак, якія распаўсюджаныя на такой вялікай тэрыторыі, акрамя вандроўнага галуба – які канчаткова як від знік у 1914 годзе з-за фактычна прамысловых спосабаў палявання на яго” – сказаў  д-р Ёганнэс Камп (Dr Johannes Kamp) з універсітэту Мюнстэра (Германія), галоўны аўтар артыкулу. “Вельмі моцны прэс паляўнічых таксама адказны за знікненне і стрынаткі-дуброўніка.” 

Від фактычна знік на гнездаванні ва Усходняй Еўропе, у Еўрапейскай частцы Расіі, у многіх месцах Заходняй і Цэнтральнай Сібіры і ў Японіі з-за маштабных знішчэнняў зімуючых птушак.

Падчас міграцыі і на месцах зімоўкі стрынаткі збіраюцца ў велізарныя групы на начлег, што робіць іх лёгкай здабычай. Традыцыйна кітайцы гэта рабілі з дапамогай сетак. Пасля значнага змяншэння колькасці, паляванне на стрынатак, вядомых у Кітаі як “рысавыя птушкі”, было забаронена у 1997 годзе.  

Аднак мільёны дуброўнікаў і іншых вераб’іных птушак забіваюцца для ежы дагэтуль, прычым у вялікіх колькасцях іх можна было набыць на чорным рынку яшчэ нават у 2013 годзе. Праведзенае ў 2001 годзе даследаванне паказала, што толькі ў адной кітайскай правінцыі Гуаньдонг (Guangdong) падчас зімоўкі было забіта каля мільёна стрынатак! 

Неабходны шчыльны маніторынг віду на месцах зімоўкі ва Усходняй Азіі. Новае пагадненне паміж Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй і Расіяй – першы значны крок для стварэння схемы маніторынгу за міграцыяй птушак у гэтым важным для многіх відаў рэгіёне. Сытуацыя са стрынаткай-дуброўнікам настолькі катастрафічная, што прадстаўніцтва Кавенцыі па мігрыруючых відах пагадзілася распрацаваць адмысловы міжнародны план дзеянняў да 2017 году, каб вярнуць від у тыя часткі арэалу, дзе ён ужо знік. 

“У апошняе дзесяцігоддзе ў Кітаі вельмі папулярным стаў бёрдынг. Бёрдэры адыграюць важную ролю ў зборы дадзеных адносна месцаў зімоўкі віду. Акрамя гэтага, трэба будзе данесці праз іх непакоючую інфармацыю пра тэмпы знікнення стрынатак і мабілізаваць на дзеянні па іх ахове” – сказаў Сімба Чан (Simba Chan), прадстаўнік глабальнай асацыяцыі BirdLife International у рэгіёне.

 

Паводле www.birdlife.org (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На фота – злапаныя на продаж у лістападзе 2012 годзе стрынаткі-дуброўнікі на адным з кітайскіх рынкаў.

 

На гэтую тэму:

 

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Крызіс знікненняў паглыбляецца

НА ЗЯМЛІ АФІЦЫЙНА ЗНІКЛІ ЯШЧЭ 13 ВІДАЎ ПТУШАК

Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна

ПРАБЛЕМЫ САМАЙ РЭДКАЙ КАЧКІ НА ЗЯМЛІ ПРАЦЯГВАЮЦЦА

У НАГАЛЭНДЗЕ БОЛЬШ НЕ ЗАБІВАЮЦЬ АМУРСКІХ СОКАЛАЎ-ШУЛЁНКАЎ

 

 

Comments

То, что делают китайцы – катастрофа, но, справедливости ради, и Европа не сильно отстает - что творится на Кипре, Мальте, а Средиземноморье!.. Увтдяь ли нащи дети птиц, которых мы когда-то считали обычными...

К огромному сожалению - это правда.  Средиземноморье - это какая-то чёрная дыра для мигрирующих птиц. 

И люди вроде там давно не голодают, но сломать эти древние и тёмные традиции не получается даже теперь...

Много раз слышал, что в местах, где на птиц охотятся, они ведут себя настороженно, а где нет, там их чуть ли не гладить можно. Почему эти инстинкты самосохранения в данном примере не работают? Почему не меняются пути миграции или тактика (не сбиваться в большие стаи, а перемещаться небольшими группами)?

Звычайна адбор дзеянічае параўнальна доўга каб быць эфіктыўным - патрэбны некалькі пакаленняў. А вось гэтага часу як раз і няма...

Іх з'ядуць раней, чым яны зменяць паводзіны. Большасць з іх.