Адзін з найбольш шматлікіх і шырокараспаўсюджаных відаў птушак Еўразіі з 1980 году зменшыў сваю колькасць на 90% і арэал на амаль 4000 км – пра гэта кажуць вынікі нядаўняга даследавання, апублікаванага ў часопісе Conservation Biology.
Стрынатка-дуброўнік (Emberiza aureola) некалі была распаўсюджана ад Фінляндыі да Японіі, часам залятала і ў нашу краіну. Аднак шырокамаштабнае паляванне на птушак - галоўным чынам у Кітаі – не толькі прывяло да катастрафічнага змяншэння колькасці віду, але і да яго знікнення на велізарных тэрыторыях.
“Маштабы і хуткасць знікнення стрынаткі-дуброўніка непараўнальныя для птушак, якія распаўсюджаныя на такой вялікай тэрыторыі, акрамя вандроўнага галуба – які канчаткова як від знік у 1914 годзе з-за фактычна прамысловых спосабаў палявання на яго” – сказаў д-р Ёганнэс Камп (Dr Johannes Kamp) з універсітэту Мюнстэра (Германія), галоўны аўтар артыкулу. “Вельмі моцны прэс паляўнічых таксама адказны за знікненне і стрынаткі-дуброўніка.”
Від фактычна знік на гнездаванні ва Усходняй Еўропе, у Еўрапейскай частцы Расіі, у многіх месцах Заходняй і Цэнтральнай Сібіры і ў Японіі з-за маштабных знішчэнняў зімуючых птушак.
Падчас міграцыі і на месцах зімоўкі стрынаткі збіраюцца ў велізарныя групы на начлег, што робіць іх лёгкай здабычай. Традыцыйна кітайцы гэта рабілі з дапамогай сетак. Пасля значнага змяншэння колькасці, паляванне на стрынатак, вядомых у Кітаі як “рысавыя птушкі”, было забаронена у 1997 годзе.
Аднак мільёны дуброўнікаў і іншых вераб’іных птушак забіваюцца для ежы дагэтуль, прычым у вялікіх колькасцях іх можна было набыць на чорным рынку яшчэ нават у 2013 годзе. Праведзенае ў 2001 годзе даследаванне паказала, што толькі ў адной кітайскай правінцыі Гуаньдонг (Guangdong) падчас зімоўкі было забіта каля мільёна стрынатак!
Неабходны шчыльны маніторынг віду на месцах зімоўкі ва Усходняй Азіі. Новае пагадненне паміж Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй і Расіяй – першы значны крок для стварэння схемы маніторынгу за міграцыяй птушак у гэтым важным для многіх відаў рэгіёне. Сытуацыя са стрынаткай-дуброўнікам настолькі катастрафічная, што прадстаўніцтва Кавенцыі па мігрыруючых відах пагадзілася распрацаваць адмысловы міжнародны план дзеянняў да 2017 году, каб вярнуць від у тыя часткі арэалу, дзе ён ужо знік.
“У апошняе дзесяцігоддзе ў Кітаі вельмі папулярным стаў бёрдынг. Бёрдэры адыграюць важную ролю ў зборы дадзеных адносна месцаў зімоўкі віду. Акрамя гэтага, трэба будзе данесці праз іх непакоючую інфармацыю пра тэмпы знікнення стрынатак і мабілізаваць на дзеянні па іх ахове” – сказаў Сімба Чан (Simba Chan), прадстаўнік глабальнай асацыяцыі BirdLife International у рэгіёне.
Паводле www.birdlife.org (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На фота – злапаныя на продаж у лістападзе 2012 годзе стрынаткі-дуброўнікі на адным з кітайскіх рынкаў.
На гэтую тэму:
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
Крызіс знікненняў паглыбляецца
НА ЗЯМЛІ АФІЦЫЙНА ЗНІКЛІ ЯШЧЭ 13 ВІДАЎ ПТУШАК
Прыярытэты ў ахове птушак расстаўлены няправільна
ПРАБЛЕМЫ САМАЙ РЭДКАЙ КАЧКІ НА ЗЯМЛІ ПРАЦЯГВАЮЦЦА
У НАГАЛЭНДЗЕ БОЛЬШ НЕ ЗАБІВАЮЦЬ АМУРСКІХ СОКАЛАЎ-ШУЛЁНКАЎ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 28.06.2015 - 00:15
Ненасытные Гуандонги!
Семицветик - 13.04.2017 - 21:57
То, что делают китайцы –…
То, что делают китайцы – катастрофа, но, справедливости ради, и Европа не сильно отстает - что творится на Кипре, Мальте, а Средиземноморье!.. Увтдяь ли нащи дети птиц, которых мы когда-то считали обычными...
Harrier - 13.04.2017 - 22:12
In reply to То, что делают китайцы –… by Семицветик
К огромному сожалению - это…
К огромному сожалению - это правда. Средиземноморье - это какая-то чёрная дыра для мигрирующих птиц.
И люди вроде там давно не голодают, но сломать эти древние и тёмные традиции не получается даже теперь...
Andrzej - 14.04.2017 - 07:37
In reply to К огромному сожалению - это… by Harrier
Много раз слышал, что в…
Много раз слышал, что в местах, где на птиц охотятся, они ведут себя настороженно, а где нет, там их чуть ли не гладить можно. Почему эти инстинкты самосохранения в данном примере не работают? Почему не меняются пути миграции или тактика (не сбиваться в большие стаи, а перемещаться небольшими группами)?
Harrier - 14.04.2017 - 08:01
In reply to Много раз слышал, что в… by Andrzej
Звычайна адбор дзеянічае…
Звычайна адбор дзеянічае параўнальна доўга каб быць эфіктыўным - патрэбны некалькі пакаленняў. А вось гэтага часу як раз і няма...
Іх з'ядуць раней, чым яны зменяць паводзіны. Большасць з іх.