Новыя чэмпіёны і новы рэкорд Гонак за птушкамі: віншуем каманду "Тwix" + табліца з усімі відамі!

У мінулую суботу ўжо ў 14-ты раз адбыўся Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай аррніталогіі, ў якім удзельнічалі 11 каманд на тэрыторыі 4 абласцей нашай краіны. З новым рэкордам- ажно 126 відаў – перамагла каманда "Тwix", якая стратавала ў Камянецкім раёне Берасцейшчыны і ў склад якой ўваходзілі дзве пары-сям’і (Сямён Левы і Анжэла Журавель і Андрэй і Марына Абрамчукі), што дало магчымасць так арыгінальна назваць яе. Папярэдні рэкорд – 121 від птушак, адзначаных на працягу 12 гадзін - быў усталяваны толькі год таму адразу двума камандамі.

На 2 месцы (120 відаў) каманда "Nucifraga caryocatactes" (Алег Кальчанка, Валер Кавалёнак, Дзяніс Змачынскі і Максім Дзідкоўскі), якая стартавала ў Кобрынскім раёне і таксама шукала птушак на Берасцейшчыне. З рэдкіх відаў хлопцы адзначылі каменешарку, белавокага нырка, сокала-шулёнка, крычак-чэграў, чарнагаловага ерчыка і сяўца.

каманда

Трэцяе і чацвёртае месцы падзялілі каманды, якія адзначылі па 115 відаў. Згодна з Правіламі, на трэцім месцы апынулася каманда з Кобрына з самымі юнымі ўдзельнікамі пад назвай “Палескія жаўрукі” (Аляксандр Страчук, Аляксандр Кляўцэвіч, Ксенія Федасюк, Дзмітрый Здаравец) – яны раней паведамілі пра заканчэнне сваіх назіранняў.

На 4-м месцы апынулася з тым самым вынікам каманда "Merlin" (Наталья Карліёнава, Андрэй Барадзін, Ірына Ляшчова, Зінаіда Гарошка), якая стартавала ў Тураве і пад час гонак за птушкамі між іншых цікавых відаў адзначыла сокала-падарожніка і шулёнка, куліка-гразевіка і паручайніка.

каманда

5-е месца з вынікам 108 відаў у каманды з Брэста "Цмокі" (Дзяніс Табуноў, Іван Багдановіч, Аляксандр Сербун і Дзьмітрый Харковіч).

На 6-м месцыкаманда з Мінска "Rara Avis" (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Дзьмітрый і Данііл Жураўлёвы) са 105 відамі птушак. Цікава, што у адным з месцаў пад час гонак яны адзначылі ажно 10 звычайных зязюляў!

7-е месца і 90 відаў у каманды "Гарадзенскія United" (Андрэй Храмогін, Аляксандр і Дзьмітры Вінчэўскія і Юры Квач), якая назірала птушак вакол Горадні. З найбольш цікавых відаў у гэтай каманды- малыя чайкі і чорная рыбачка, а таксама назіранне 3 сокалаў-кабцоў і 5 сокалаў-пустэльгаў за 12 гадзін спаборніцтваў.

каманда

8-е месца з 64 відамі заняла каманда-дэбютант з Мінска "Юные и смелые": Галіна Шаціла, Павел Аляксееў, Таццяна Каржыцкая, Кірыл Фігурын.

На 9-м месцы (46 відаў) апынулася яшчэ адна мінская каманда "Стрижи": Ірына т Юрый Бірыны-Паўлавы, Ніна Вялько, Андрэй Каратаеў.

10 месца і 45 відаў у каманды з Гомеля пад назвай "Орлы Сельмаша": Максім, Андрэй, Яўгеній і Дзяніс Шэстаковы.

На 11-м месцы (41 вид) —каманда "Полесье" са Століншчыны: Аляксандр Альгамец, Аляксандр Вабiшчэвіч, Сцяпан Пашкевіч, Мікалай Кардаш.

Сёлета ў Журы Чэмпіянату працавалі Міхаіл Нікіфараў (доктар біялагічных навук, акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі), Васіль Грычык (доктар біялагічных навук, Старшыня АПБ) і Генадзь Міндлін (ганаровы сябра АПБ).

Віншуем усіх удзельнікаў з выдатнымі назіраннямі і прыемнымі сустрэчамі з птушкамі і сябрамі!

Паводле www.ptushki.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымкі з фэйсбуку удзельнікаў Гонак

 

 

На гэтую тэму:

ХІV АДКРЫТЫ ЧЭМПІЯНАТ БЕЛАРУСІ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ АДБУДЗЕЦЦА Ў СУБОТУ, 2 ВЕРАСНЯ + СКЛАД КАМАНД

ЯК ЧЭМПІЁНЫ З "РЭДКАЙ ПТУШКІ" ЎСІХ АБАГНАЛІ: ПАДРАБЯЗНАЕ ІНТЭРВ'Ю

BIRDRACE-2016: ЧЭМПІЁНАМІ СТАЛІ НАЙЛЕПШЫЯ І НАЙХУТЧЭЙШЫЯ + ПАБІТЫ ПАПЯРЭДНІ РЭКОРД У 120 ВІДАЎ

"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" - ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ

Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак

Закулисный предвзятый взгляд

Формула перамогі

ЭСТОНСКІ BIRDRACE - 167 ВІДАЎ У КАМАНДЫ-ЧЭМПІЁНА!

 

Дадатак Памер
Belarusian Birdrace-2017 Check list.xls318 КБ 318 КБ

Comments

Harrier - 08.09.2017 - 18:10

In reply to by аев (госць)

Дадалася табліца ў усімі відамі. 

Цікава, што нават пасля праверкі пад час спаборніцтваў спісу каманды "Гарадзенскія Юнайтэд" мы забыліся дадаць у яго два віды качак: свіцьву і чубатага нырка.