Афіцыйныя вынікі XV Адкрытага чэмпіяната па спартовай арніталогіі былі падведзеныя толькі цяпер, бо скончыўся час на магчымую апеляцыю згодна з новымі правіламі. Такім чынам, перамагла мінская каманда «Чижики на Пыжике», якая на працягу 12 гадзін у суботу, 8 верасня, змагла адзначыць 110 відаў птушак на Берасцейшчыне – віншуем!
Іншыя каманды занялі наступныя месцы:
2. “Merlin» – 110 відаў і пазней за “Чыжыкаў..” скончаная гонка за птушкамі.
3. Прыпяцкі плёс – 108 відаў
4. “Ковалёнок” – 101 від
Далей тры каманды з аднолькавай колькасцю адзначаных відаў, як і ў выпадку з Чэмпіёнамі, іх месца вызначыў толькі час заканчэння спаборніцтваў, пра які яны паведамілі аргкамітэт:
5. “Берасцейскія пагонышы” – 88 відаў
6. Old School Birders – 88 відаў
7. MLRT – 88 відаў
8. Сычи и сплюшки – 77 відаў
9. “Вандроўныя альбатросы” – 42 віды
10. “Орлы Сельмаша” – 40 відаў
11. “Кукушки на макушке» - 39 відаў
12. “”Утка в танке” - 39 відаў
Белы бусел - рэдкі від пад час Чэмпіянатаў. Гродзенскі раён, 09-09-2018, здымак Дз.Вінчэўскага
Такім чынам, толькі палова каманд з 12 магла прэтэндаваць на нейкія сур’ёзныя вынікі ў гэтым чэмпіянаце і гэта, не гледзячы на абвяшчэнне новых намінацый і змену правіл (стала можна выступаць у камандзе не толькі з 4-х, але і з 3-х чалавек), паказвае на яўны крызіс з арганізацыяй чэмпіянатаў і прыцягненнем на яго дасведчаных бёрдэраў і арнітолагаў.
Далёкімі ад высокіх былі і вынікі ўсіх каманд: магчыма, гэта было звязана з больш позняй за звычайную першую суботу верасня датай правядзення, а магчыма і з тым, што на большасці рыбгасаў, якія праверылі ўдзельнікі, не знайшлося спушчаных сажалак, і, адпаведна, кулікоў на іх.
Цікава, што адбылося параўнальна шмат рэгістрацый відаў са Спісу Клуба200: малая белая чапля (“Берасцейскія пагонышы”), ісландзкія пясочнікі («Ковалёнок»), кругланосыя плывунчыкі («Чижики на пыжике» і «Вандроўныя альбатросы»), кулікі-гразевікі (MLRT, Merlin, “Ковалёнок”), пясчанка (“Merlin”), сявец (“Чижики на Пыжике”), сокалы-шулёнкі (MLRT, "Прыпяцкі плёс", “Ковалёнок”), крычкі-чэгравы ("Прыпяцкі плёс" і “Чижики на Пыжике”), малыя чайкі ("Прыпяцкі плёс") і чорнагаловыя ерчыкі (MLRT, “Чижики на Пыжике”). Напярэдадні гонак, пад час трэніроўкі і праверкі найлепшых месцаў для назіранняў птушак, каманда “Чижики на Пыжике” адзначыла першага сёлета стэпавага луня, а каманда Old School Birders пад час спаборніцтваў пачула пячураўку-зарнічку, аднак пацвердзіць гэтае надзвычай цікавае назіранне фотаздымкам ці запісам голасу не атрымалася.
Першы сёлета стэпавы лунь. Баранавіцкі раён, 07-09-2018, здымак Г.Ардзюка
Віншуем усіх удзельнікаў, якія правялі цэлы, або нават і два дні (з папярэдняй трэніроўкай у поле) у камандных назіраннях птушак і зычым цікавых відаў і пад час менш напружаных выездаў.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак “Чыжыкаў…” Ірыны Самусенка
На гэтую тэму:
СПІС І СКЛАД КАМАНДАЎ, ЯКІЯ ВЫСТУПАЮЦЬ НА XV АДКРЫТЫМ ЧЭМПІЯНАЦЕ БЕЛАРУСІ ПА СПАРТОВАЙ АРНІТАЛОГІІ
BIRDRACE-2018: СТАЛІ МАГЧЫМЫМІ КАМАНДЫ З 3 І 4 УДЗЕЛЬНІКАЎ + ІНШЫЯ ЗМЕНЫ Ў ПРАВІЛАХ
Новыя чэмпіёны і новы рэкорд Гонак за птушкамі: віншуем каманду "Тwix" + табліца з усімі відамі!
ЯК ЧЭМПІЁНЫ З "РЭДКАЙ ПТУШКІ" ЎСІХ АБАГНАЛІ: ПАДРАБЯЗНАЕ ІНТЭРВ'Ю
BIRDRACE-2016: ЧЭМПІЁНАМІ СТАЛІ НАЙЛЕПШЫЯ І НАЙХУТЧЭЙШЫЯ + ПАБІТЫ ПАПЯРЭДНІ РЭКОРД У 120 ВІДАЎ
"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" - ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ
Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак
Дадатак | Памер |
---|---|
Full List of species Birdrace-2018.xls294 КБ | 294 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
aistok - 14.09.2018 - 17:44
Наша каманда ( "Кавалёнак " …
Наша каманда ( "Кавалёнак " ) адзначыла яшчэ адзін цікавы для чэмпіяната від - перапёлку ( Coturnix coturnix ), пры чым птушка па чэрвенскі спявала, ніхто з нашай каманды дагэтуль так позна, 8 верасня гэтую птушку не чуў.
Harrier - 14.09.2018 - 22:07
In reply to Наша каманда ( "Кавалёнак " … by aistok
Малайцы! А мы чулі…
Малайцы! А мы чулі круцігалоўку, прычм доўга не маглі паверыць што гэта не шпак, але некалькі паўторных крыкаў побач усё ж зацвердзілі ў меркаванні пра гэты від.