Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сініцы і алыча на пагорку

У апошнія гады я чакаю вясну між іншым і для таго, каб мець магчымасць паздымаць сініх сініц (Parus) Cyanistes caeruleus) на квітнеючай алычы.

Алыча гэтая не вельмі старая, але раскідзістая і расце вельмі зручна для здымкаў - на пагорку, за якім працягваецца схіл да іншага пагорка. Таму, калі пастарацца і пашанцуе, то можна быць ніжэй птушак на дрэве, на адным узроўні і нават трошкі вышэй за іх - гэта залежыць ад атго, у якой частцы дрэва яны харчуюцца і месца, дзе атрымаецца стаць.

У пазамінулым годзе гэтая алыча расквітнела у сярэдзіне красавіка, у мінулым годзе - у пачатку мая. Сёлета ж вясна таксама халодная і дрэва апранулася ў густыя белыя кветкі таксама толькі ў маі, ды яшчэ і кветкі асыпаліся вельмі хутка, а на замену ім павырасталі свежа-зялёныя лісцікі.

У першыя дні пасля росквіту кветак, пара сініц прылятала сюды пашукаць ежу прыкладна раз у гадзіну. Тут яны цішэй ці гучней пастаянна пераклікаліся і было добра чутно, калі яны ўжо прыляцелі і калі - адляцелі. За час ад 5 да 10 хвілін шмат здымкаў іх не зробіш, таму што птушкі звычайна хутка пералятаюць з месца на месца, смела падаюць вертыкальна ўніз і даследуюць любыя, нават самыя скрайнія часткі пабегаў у тым ліку і ўніз галавой.  Пакуль лісцікаў нямнога, здымаць сінічак сярод кветак лягчэй - яны добра вылучаюцца на белым фоне.

Часам адна з сінічак на некалькі секунд 'завісала' у адным месцы і хутка я зразумеў, што гэта самка і яна чакае партнёра з ежай (гл. таксама другі здымак). І ён не прымушаў сябе доўга чакаць:

Чым больш распускалася лісцікаў і менш станавілася кветак, тым даўжэй харчаваліся на алычы сінічкі. І ў апошнюю фотасесію ўвечары прыляцелі ажно тройчы за гадзіну. Не ведаю, тая самая ці розныя гэта былі пары, але яўна даступнай ім ежы тут станавілася юбольш. Толькі здымаць іх было ўсё цяжэй.

А ўчора алыча стала зялёнай уся, з невялічкай проседдзюі ад пазасталых і зусім нешматлікіх кветак.

Да наступнай вясны!

03-05/05/2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Прыгожа глядзіцца сінічка на гэтым квітнеючым дрэве, ахутаным, як снегам, белымі кветкамі. Але сінічка нагадвае дзяўчыну сярэдняга стагоддзя, калі ім блыхі на балях не давалі спакою. Тут бедную птушачку вельмі даймаюць пухаеды.