Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкое жыццё шэрых курапатак. Частка VIІ: Скошанае гняздо

курапаткі

Працяг. Пачатак - фота-гісторыі І, ІІ, ІІІ, IV, V і VI.

Пасля апошняй маёй сустрэчы з шэрымі курапаткамі (Perdix perdix) у цэнтры гораду мінула амаль дакладна 2 месяцы. За гэты час прайшла непрыемная, халодная частка вясны. Здавалася, што надвор’е ўсё часцей нагадвае пачатак лета і травяністая расліннасць там, дзе сустракаліся курапаткі ў мінулым годзе і ў пачатку вясны, высока паднялася. Многае рыхтавалася заквітнець або ўжо квітнела. Менавіта тады і прыйшоў ‘час трымераў’ – на адну з дарог у цэнтры прыехаў стары савецкі шэры аўтобус з выцягнутым наперад капотам і з яго высадзілася брыгада касцоў. Да вечара ‘цяжкай працай’ яны змаглі скасіць прыкладна толькі палову аднаго са схілаў пад новым замкам. Але гэта была ніжняя яго частка і як раз там, як аказалася, і загнездавалі мае знаёмыя курапаткі…

Калі я прыйшоў туды ўвечары, касцоў ужо не было, а была пара птушак, якая перабягала па скошанаму з аднаго месца на другое, часам прыпынялася і нешта дзюбала – Ніко Тынберген, нобелеўскі лаўрэат і адзін з заснавальнікаў эталогіі, напісаў пра такія дзіўныя паводзіны як пра ‘ссунутыя’. То бок яны яўна не адпавядаюць сытуацыі, але дапамагаюць справіцца з вялікім стрэсам ў гэты момант.

Хаця птушкі маглі перабегчы вышэй, яшчэ ў няскошаную частку травяністай расліннасці на схіле, яны чамусці не рабілі гэтага і бегалі толькі на скошанай палове – мелі надзею вярнуцца на гняздо?

Але ўжо пад час наступнай нашай сустрэчы стала зразумела, што ў гэтым годзе ў гэтай пары нічога не атрымалася…

Працяг будзе

Гродна, 13-05-2023

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

-------------------------------

Мінулагоднія фота-гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:

Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.