У некаторых разумных кніжках пра каштоўнасць біяразнастайнасці для чалавека пішуць, між іншым, наступнае:
мы можам ніколі не ўбачыць кітоў або сланоў у дзікай прыродзе, але сам факт таго, што яны недзе існуюць прыносіць нам задавальненне...
Амаль гэтаксама было ў мяне да мінулай нядзелі з выдрай - я бачыў яе толькі два разы на Палессі, прычым гэтыя "сустрэчы" працягваліся 1-2 секунды. І я проста атрымліваў задавальненне ад таго, што недзе гэтыя прыгожыя жывёлы жывуць сабе вольным жыццём.
І вось нядзельная сустрэча, якая змяніла амаль абстракцыю щ рэальнасць:
Мы заехалі ў пойму спрамленай часткі Нёманскай Свіслачы і падняліся на канечны пункт, за якім трэба было ісці пешшу каб убачыць палявых лунёў, лісаў, казуляў, касматаногіх канюхоў, стрынатак-чаротавак і іншых мясцовых зімовых жыхароў.
Раптам з мосціка-шлюза, які быў перакінуты праз шырокі і замёрзлы канал, яшчэ з машыны,я ўбачыў на беразе цёмны сілуэт:
Хаця было далекавата, я чамусьці адразу ведаў, што гэта - ВЫДРА!
Хутка апусціўшы шыбу, мы пачалі яе здымаць.
Зразумела, што выдра кінула свае справы і пачала прыглядацца бардовай машыне, якая прыпынілася на мосціку:
Тут ужо сумненняў не засталося і ў маіх таварышаў.
А выдра хутка падбегла да нябачнай для нас, але як раз памерам з яе дыяметар палонкі і пайшла пад воду:
Але гэта яшчэ не было сапраўднае развітанне, "на заўсёды"!
Праз некалькі метраў ад першай з такой жа маленькай палонкі паказалася яе галава:
А праз хвіліны 2 выдра высунула галаву яшчэ далей, яшчэ раз.
І больш, за наступныя 2 гадзіны мае таварышы, якія засталіся "на варце", яе не бачылі.
Але для мяне і гэтае сустрэча была шчасцем.
Шчасце ад выдры
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
RobinZone - 14.02.2017 - 23:22
Мне неяк пашэнціла куды…
Мне неяк пашэнціла куды больш) Быў на рыбалцы. Ўноч. Адразу нацягалі не дрэнную колькасць. на уху хапіла.
Трошкі ляснулі. Ну і пазасыналі.
я сярод ночы прачнуўся і убачыў прыгажуна літаральна ў дзьвух метрах) Звалок нашую рыбіну і ўцёк)