• 21.05.2016 - 00:31 | Harrier

    Пастаянныя карыстальнікі нашага сайта ведаюць, што сёлета ў нас можна назіраць за жыццём двух пар сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) он-лайн, прычым абодва гнязда знаходзяцца на тым самым шматпавярховіку ў Брэсце. Негледзячы на блізкае суседства, пачатак гнездавання гэтых пар моцна адрозніваецца: першая самка пачала адкладваць яйкі яшчэ 24.04, а другая – толькі 10.05. Чаму такая розніца ў тэрмінах магла з’явіцца?

  • 20.05.2016 - 00:47 | Harrier
    Учора афіцыйна была прадстаўлена Справаздача па стану птушак Паўночнай Амерыкі (The State of the North America's Birds report), у якой упершыню ацэньваецца стан і тэндэнцыі зменаў колькасці 1154 відаў птушак з Канады, ЗША і Мексікі. Аднак упершыню краіны Паўночнай Амерыкі пачалі супольна ахоўваць птушак яшчэ 100 гадоў таму, калі быў падпісаны Акт па ахове мігрыруючых птушак (Migratory Bird Treaty Act).
  • 19.05.2016 - 18:18 | Harrier
    Шаноўныя сябры і кандыдаты ў сябры Клуба200 АПБ! Пасля доўгага перапынку неўзабаве адновіцца рассылка SMS-паведамленняў пра назіранні цікавых для сябраў Клуба200 відаў птушак.
  • 18.05.2016 - 16:45 | Harrier
    Ужо 28 мая ў Брэсце адбудзецца IV Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу! Калі Вы любіце фатаграфаваць і Вам падабаюцца дзікія птушкі – не прапусціце гэтую магчымасць паспрабаваць свае сілы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя!
  • 17.05.2016 - 23:43 | Harrier
    У лютым-сакавіку прымаліся заяўкі маладых даследчыкаў на Мемарыяльную Праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2016 г. Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў. Падведзены вынікі конкурсу! 
  • 14.05.2016 - 18:01 | Harrier

    Ісландзкія пясочнікі (Calidris canutus canutus) штогод мігрыруюць паміж месцамі гнездавання ў Арктыцы і месцамі зімоўкі ў Заходняй Афрыцы. З-за пастаяннага паляпцення клімату, птушаняты ў гэтага віду перад адлётам на зімоўку не вырастаюць да патрэбных памераў таму што прапускаюць пік колькасці насякомых у Арктыцы. У выпадку, калі яны далятаюць на зімоўку ў тропікі, яны сутыкаюцца там з іншымі нязручнасцямі: іх больш кароткія дзюбы не дасягаюць да самай лепшай ежы – ракападобных і малюскаў. Таму даследчыкі лічаць, што натуральны адбор будзе прыводзіць да памяншэння памераў ісландзкіх пясочнікаў адначасова з павелічэннем іх дзюбы.

  • 14.05.2016 - 13:11 | biot

    Представляем очередной обзор пернатых редкостей из Клуба200, посетивших Беларусь в течении апреля. На этот раз мы не будем писать про страны-соседи: весна - пора "горячая" на наблюдения птиц, а потому "хватит и наших". Безусловно, текст технический, достаточно однообразный и скучный. От себя лично решил внести кое-какие комментарии, иногда критические, иногда бессмысленные и, в принципе, пустые, тем самым как-то разнообразив чтение. Свои замечания, обиды, предложения предлагаю вносить в комментариях -  там их все равно никто не увидит! )

  • 13.05.2016 - 17:36 | Harrier
    Амерыканскія даследчыкі параўналі інтрадукаваныя ў ЗША папуляцыі чырвонагаловых амазонаў (Amazona viridigenalis) у гарадах Каліфорніі і Тэксасу з абарыгеннымі папуляцыямі гэтага ж віду ў Мексіцы каб дапамагчы ўратаваць апошніх ад знікнення.
  • 13.05.2016 - 01:16 | Harrier
    Эндэмічны падвід соўкі-сплюшкі (Otus scops), які жыве на Кіпры, даўно падазраваўся заслужваючым асобнага відававога статуса. Гэтыя невялічкія совы тут цямнейшыя, чым любыя птушкі з іншых месцаў Еўропы, сярод іх не сустракаюцца птушкі рыжай морфы, а таксама яны маюць двусілабічны голас, які раней прымалі за голас-пазыўку паміж двума птушкамі.
  • 11.05.2016 - 17:26 | Harrier

    Тое, што вялікія савукі (Mergus merganser) не толькі зімуюць у добрай колькасці, але як мінімум апошнія гады гняздуюць недзе на Нёмане ў межах Гродна, пацверджваюць штогадовыя назіранні самак з ужо падрослымі птушанятамі, якія з канца мая адзначаюцца на рацэ. Аднак дзе канкрэтна гэтыя самыя вялікія еўрапейскія качкі знаходзяць дуплы або норы адпаведных памераў, у якіх і будуюць з уласнага пуху свае гнёзды, дагэтуль заставалася невядомым. І так бы яно і цягнулася, каб не простыя гарадзенцы, якія не толькі заўважаюць незвычайных дзікіх птушак у горадзе, але і гатовы ім дапамагчы ў цяжкай сытуацыі.

  • 05.05.2016 - 17:25 | Harrier
    Знакаміты біёлаг з Уэльсу (Вялікабрытанія), якога некалі моцна крытыкавалі за тое, што ён забіраў яйкі ў самай рэдкай птушкі на Зямлі, атрымаў самую значную прэмію за ахову прыроды пасля таго, як дзякуючы выкарыстанню контраверсійных метадаў выратаваў ад рэальнага знікнення ажно дзевяць відаў птушак!
  • 04.05.2016 - 17:49 | Harrier
    Многія дробныя, птушкападобныя дыназаўры-маніраптараны (maniraptorans) зніклі таксама, як і іншыя віды дыназаўраў сярэдняга або вялікага памеру на прыканцы крэйдавага перыяду (Cretaceous). Тыя, якія змаглі выжыць, сталі продкамі ўсіх птушак, якіх мы ведаем сёння. Аднак дзякуючы чаму гэта адбылося, заставалася таямніцай. І вось навукоўцы, якія даследавалі тысячы акамянелых зубоў тых часоў знайшлі, што птушкападобныя дыназаўры з дзюбамі змаглі выжыць, спажываючы насенне, тады як драпежныя ці вялікага памеру раслінаедныя віды зніклі, бо іх крыніцы харчавання рэзка скараціліся з-за катастрофы з падзеннем метэарыта на Зямлю.
  • 26.04.2016 - 16:34 | Harrier
    Згодна з фальклорам многіх еўрапейскіх народаў, белыя буслы (Ciconia ciconia) раней прыносілі людзям дзетак. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі яны маглі б прыносіць людзям … іх жа смецце. Від раней адлятаў на зіму нават у Паўднёвую Афрыку, а вясной вяртаўся ў Еўропу на гнездаванне. Аднак з сярэдзіны 1980х гадоў усё большая колькасць буслоў застаецца круглы год у Заходняй Еўропе, а менавіта ў Гішпаніі і Партугаліі. Адгадка такой змены паводзін птушак аказалася простай – буслы сталі рэгулярна харчавацца на звалках рэшткамі нашай ежы.
  • 06.04.2016 - 17:56 | Harrier
    Навукоўцы ўпершыню выкарыстаюць тэрмальную (інфрачырвоную) камеру, каб лепш зразумець асаблівасці палявання сокала-падарожніка (Falco peregrinus) у Вялікабрытаніі.
  • 03.04.2016 - 18:48 | Harrier
    Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на нашу чарговую штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка. Сёлета яна адбудзецца ў новым месцы - калі ласка, глядзіце падрабязную праграму і мапу-схему ніжэй: